https://bel.sputnik.by/20250604/dzen-nyury-zmrokavyya-dzkabrazy--sgma-boy-trystan-u-mnskm-zaaparku-1096943730.html
Дзэн Нюры, змрокавыя дзікабразы і сігма-бой Трыстан у Мінскім заапарку
Дзэн Нюры, змрокавыя дзікабразы і сігма-бой Трыстан у Мінскім заапарку
Sputnik Беларусь
Пра тое, чаму маладая мядзведзіца Нюра з надыходам лета "заліпае" перад клеткай з дзікабразамі і чаму старажыл заапарка мядзведзь Трыстан любіць пакрасавацца... 04.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-04T17:26+0300
2025-06-04T17:26+0300
2025-06-04T17:26+0300
відэа
відэа
мінскі заапарк
прырода
жывёлы
буры мядзведзь
дзікабраз
мінск
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/04/1096939049_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_fb0e3d0a4006362947b5b40dc91b3450.jpg
У заапарку жывуць два бурыя мядзведзі. І, нягледзячы на тое, што яны належаць да аднаго і таго ж віду, яны зусім розныя і паводзяць сябе зусім па-рознаму, распавяла карэспандэнту Sputnik малодшы навуковы супрацоўнік Мінскага заапарка Таццяна Солтысава.Велічны Трыстан"Трыстан важны прыгажун, майстар прымаць самыя велічныя позы. У клетцы ў яго ёсць басейн, і ён любіць туды залезці як у ванну, разваліцца. Такое ўражанне, што яму для поўнага шчасця трэба даць у лапу ахаладжальны кактэйль з трубачкай", - кажа субяседніца агенцтва.Паводле яе слоў, Трыстан ужо дасягнуў такога ўзросту, калі разумее, што трэба паказваць сваю прывабнасць – ён вельмі любіць пакрасавацца перад наведвальнікамі, стаць на заднія лапы, дэманстратыўна пачухаць спінку, паказаць, які ён вялікі і прыгожы.Трыстану 24 гады, ён нарадзіўся ў Мінскім заапарку ў 2001 годзе. Па чалавечых мерках, ён ужо знаходзіцца ў паважным узросце. У дзікай прыродзе бурыя мядзведзі могуць дажываць да 30-32 гадоў, па чалавечых мерках гэта больш за 100 гадоў.Забава для мядзведзіцы НюрыУ суседнім вальеры жыве маладая мядзведзіца Нюра, яе ў заапарку лічаць мясцовым клоунам, за якім заўсёды цікава назіраць, расказвае Таццяна Солтысава."Калі Трыстан – гэта дарослы мужчына, то Нюра – гэта падлетак, гарэзлівы і буяны. Яна любіць забаўляць наведвальнікаў, у яе шмат цацак, яна любіць бегаць з дзецьмі ўздоўж вальераў. Любіць басейн, з’яўляецца ўсеагульнай любіміцай", - расказала прадстаўнік заапарка.З надыходам цёплага сезона ў яе пачынаецца асаблівы перыяд у жыцці, таму што ў суседні вальер перасяляюцца дзікабразы."Гэтыя грызуны – яе любімы тэлевізар ці кіназала. Нюра любіць глядзець, як іх кормяць. Яна садзіцца перад кратамі клеткі і літаральна "заліпае". Жыццё дзікабразаў для мядзведзіцы Нюры – проста дзіўнае відовішча, яна сядзіць і глядзіць, як яны бегаюць, як да іх прыходзяць чысціць клетку кіперы", - распавяла супрацоўнік заапарка.Змрокавыя дзікабразыУ дзікай прыродзе дзікабразы вядуць у асноўным змрокавы лад жыцця, бо ў гэты час сутак лёгка схавацца ад драпежнікаў, і ў заапарку гэтыя буйныя грызуны з іголкамі таксама больш актыўны ў вячэрні час, расказала субяседніца агенцтва.Паводле яе слоў, у прыродзе ворагамі дзікабразаў з’яўляюцца буйныя драпежнікі.Дзікабразы – цеплалюбівыя жывёлы, таму зімой у Мінскім заапарку яны жывуць у цёплых доміках і пастаянна знаходзяцца ў кантакце з работнікамі заапарка, яны ўжо практычна ручныя, расказала субяседніца.У дзікабразаў "смачнае" меню – вінаград, яблыкі, бананы, грушы, але самы вялікі ласунак для іх – гэта грэцкія арэхі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/04/1096939049_259:0:1699:1080_1920x0_80_0_0_7cd98ca0f1bfa9649c753058a76e975a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, мінскі заапарк, прырода, жывёлы, буры мядзведзь, дзікабраз, мінск, у беларусі, беларусь, видео
відэа, мінскі заапарк, прырода, жывёлы, буры мядзведзь, дзікабраз, мінск, у беларусі, беларусь, видео
Дзэн Нюры, змрокавыя дзікабразы і сігма-бой Трыстан у Мінскім заапарку
Пра тое, чаму маладая мядзведзіца Нюра з надыходам лета "заліпае" перад клеткай з дзікабразамі і чаму старажыл заапарка мядзведзь Трыстан любіць пакрасавацца перад наведвальнікамі, карэспандэнту Sputnik распавялі супрацоўнікі Мінскага заапарка.
У заапарку жывуць два бурыя мядзведзі. І, нягледзячы на тое, што яны належаць да аднаго і таго ж віду, яны зусім розныя і паводзяць сябе зусім па-рознаму, распавяла карэспандэнту Sputnik малодшы навуковы супрацоўнік Мінскага заапарка Таццяна Солтысава.
"Трыстан важны прыгажун, майстар прымаць самыя велічныя позы. У клетцы ў яго ёсць басейн, і ён любіць туды залезці як у ванну, разваліцца. Такое ўражанне, што яму для поўнага шчасця трэба даць у лапу ахаладжальны кактэйль з трубачкай", - кажа субяседніца агенцтва.
Паводле яе слоў, Трыстан ужо дасягнуў такога ўзросту, калі разумее, што трэба паказваць сваю прывабнасць – ён вельмі любіць пакрасавацца перад наведвальнікамі, стаць на заднія лапы, дэманстратыўна пачухаць спінку, паказаць, які ён вялікі і прыгожы.
Трыстану 24 гады, ён нарадзіўся ў Мінскім заапарку ў 2001 годзе. Па чалавечых мерках, ён ужо знаходзіцца ў паважным узросце. У дзікай прыродзе бурыя мядзведзі могуць дажываць да 30-32 гадоў, па чалавечых мерках гэта больш за 100 гадоў.
Забава для мядзведзіцы Нюры
У суседнім вальеры жыве маладая мядзведзіца Нюра, яе ў заапарку лічаць мясцовым клоунам, за якім заўсёды цікава назіраць, расказвае Таццяна Солтысава.
"Калі Трыстан – гэта дарослы мужчына, то Нюра – гэта падлетак, гарэзлівы і буяны. Яна любіць забаўляць наведвальнікаў, у яе шмат цацак, яна любіць бегаць з дзецьмі ўздоўж вальераў. Любіць басейн, з’яўляецца ўсеагульнай любіміцай", - расказала прадстаўнік заапарка.
З надыходам цёплага сезона ў яе пачынаецца асаблівы перыяд у жыцці, таму што ў суседні вальер перасяляюцца дзікабразы.
"Гэтыя грызуны – яе любімы тэлевізар ці кіназала. Нюра любіць глядзець, як іх кормяць. Яна садзіцца перад кратамі клеткі і літаральна "заліпае". Жыццё дзікабразаў для мядзведзіцы Нюры – проста дзіўнае відовішча, яна сядзіць і глядзіць, як яны бегаюць, як да іх прыходзяць чысціць клетку кіперы", - распавяла супрацоўнік заапарка.
У дзікай прыродзе дзікабразы вядуць у асноўным змрокавы лад жыцця, бо ў гэты час сутак лёгка схавацца ад драпежнікаў, і ў заапарку гэтыя буйныя грызуны з іголкамі таксама больш актыўны ў вячэрні час, расказала субяседніца агенцтва.
Паводле яе слоў, у прыродзе ворагамі дзікабразаў з’яўляюцца буйныя драпежнікі.
Дзікабразы – цеплалюбівыя жывёлы, таму зімой у Мінскім заапарку яны жывуць у цёплых доміках і пастаянна знаходзяцца ў кантакце з работнікамі заапарка, яны ўжо практычна ручныя, расказала субяседніца.
У дзікабразаў "смачнае" меню – вінаград, яблыкі, бананы, грушы, але самы вялікі ласунак для іх – гэта грэцкія арэхі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"