https://bel.sputnik.by/20250604/myadzsk--laro-raspavyal-putsnu-ab-peragavorakh-z-ukranay--ponaya-versya-1096945709.html
Мядзіскі і Лаўроў распавялі Пуціну аб перагаворах з Украінай – поўная версія
Мядзіскі і Лаўроў распавялі Пуціну аб перагаворах з Украінай – поўная версія
Sputnik Беларусь
Памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі і кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў на нарадзе паведамілі Уладзіміру Пуціну падрабязнасці другога раунда прамых перагавораў... 04.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-04T17:54+0300
2025-06-04T17:54+0300
2025-06-04T17:54+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
відэа
уладзімір мядзінскі
сяргей лаўроў
мзс рф
уладзімір пуцін
перагаворы па украіне
перагаворы
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/04/1096941989_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_48bb016d2aa5ef870089e846eb339bb0.jpg
Расійская дэлегацыя на сустрэчы ў Стамбуле 2 чэрвеня заклікала ўкраінскі бок "засяродзіцца на выпрацоўцы ўмоў міру, а не чарговага часовага перамір’я", паведаміў памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі падчас нарады кіраўніка дзяржавы з урадам у фармаце відэаканферэнцыі.На нарадзе расійскі лідар папрасіў Мядзінскага паведаміць аб выніках праведзеных перагавораў з украінскім бокам. Кіраўнік перагаворнай групы адказаў, што бакі абмяняліся мемарандумамі, і "мяч на ўкраінскім баку".Акрамя таго, цяпер на стадыі ўзгаднення знаходзіцца канчатковая колькасць па будучым абмене палоннымі, аб якім ішла размова ў панядзелак у Стамбуле. Тады бакі прыйшлі да пагаднення аб самым маштабным абмене, паводле слоў Мядзінскага, "гэта будзе, напэўна, 1 200 чалавек з кожнага боку".Паводле слоў Мядзінскага, расійскі бок гатоў пачаць абмен палоннымі з Украінай 7-9 чэрвеня. Раней усе абмены праходзілі на мяжы на беларускай тэрыторыі.Акрамя абмену палоннымі, расійскі бок у найбліжэйшыя дні рыхтуецца перадаць украінскаму больш за 6 тысяч цел загінулых байцоў УСУ, іх будуць перадаваць "спецыяльнымі машынамі, вагонамі-рэфрыжэратарамі, дзе яны захоўваюцца", паведаміў Мядзінскі.Ён таксама паказаў Пуціну прадстаўлены ўкраінскімі перагаворшчыкамі спісак дзяцей, нібыта выкрадзеных з тэрыторыі Украіны, у гэтым спіску 339 прозвішч, "мы ўзялі яго ў працу", дадаў памочнік прэзідэнта.У сваю чаргу, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў назваў перагаворны раунд "важным і карысным", нягледзячы на апошнія маштабныя правакацыі, мэтай якіх было сарваць працэс перагавораў.Лаўроў таксама назваў найгрубейшай памылкай з боку Зяленскага яго адмову ад расійскай ініцыятывы аб кароткай паўзе ў баявых дзеяннях на асобных участках фронту, каб мець магчымасць сабраць целы загінулых і пакінутых на полі бою параненых байцоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
украіна
стамбул
турцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/04/1096941989_0:0:1440:1080_1920x0_80_0_0_4fd34b604b759a448be2dad30c15348a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, відэа, уладзімір мядзінскі, сяргей лаўроў, мзс рф, уладзімір пуцін, перагаворы па украіне, перагаворы, расія, украіна, стамбул, турцыя, видео
спецаперацыя, відэа, уладзімір мядзінскі, сяргей лаўроў, мзс рф, уладзімір пуцін, перагаворы па украіне, перагаворы, расія, украіна, стамбул, турцыя, видео
Мядзіскі і Лаўроў распавялі Пуціну аб перагаворах з Украінай – поўная версія
Памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі і кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў на нарадзе паведамілі Уладзіміру Пуціну падрабязнасці другога раунда прамых перагавораў з украінскім бокам, які прайшоў у Стамбуле. Глядзіце поўную відэаверсію заяў палітыкаў.
Расійская дэлегацыя на сустрэчы ў Стамбуле 2 чэрвеня заклікала ўкраінскі бок "засяродзіцца на выпрацоўцы ўмоў міру, а не чарговага часовага перамір’я", паведаміў памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі падчас нарады кіраўніка дзяржавы з урадам у фармаце відэаканферэнцыі.
На нарадзе расійскі лідар папрасіў Мядзінскага паведаміць аб выніках праведзеных перагавораў з украінскім бокам. Кіраўнік перагаворнай групы адказаў, што бакі абмяняліся мемарандумамі, і "мяч на ўкраінскім баку".
Акрамя таго, цяпер на стадыі ўзгаднення знаходзіцца канчатковая колькасць па будучым абмене палоннымі, аб якім ішла размова ў панядзелак у Стамбуле. Тады бакі прыйшлі да пагаднення аб самым маштабным абмене, паводле слоў Мядзінскага, "гэта будзе, напэўна, 1 200 чалавек з кожнага боку".
Паводле слоў Мядзінскага, расійскі бок гатоў пачаць абмен палоннымі з Украінай 7-9 чэрвеня. Раней усе абмены праходзілі на мяжы на беларускай тэрыторыі.
Акрамя абмену палоннымі, расійскі бок у найбліжэйшыя дні рыхтуецца перадаць украінскаму больш за 6 тысяч цел загінулых байцоў УСУ, іх будуць перадаваць "спецыяльнымі машынамі, вагонамі-рэфрыжэратарамі, дзе яны захоўваюцца", паведаміў Мядзінскі.
Ён таксама паказаў Пуціну прадстаўлены ўкраінскімі перагаворшчыкамі спісак дзяцей, нібыта выкрадзеных з тэрыторыі Украіны, у гэтым спіску 339 прозвішч, "мы ўзялі яго ў працу", дадаў памочнік прэзідэнта.
У сваю чаргу, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў назваў перагаворны раунд "важным і карысным", нягледзячы на апошнія маштабныя правакацыі, мэтай якіх было сарваць працэс перагавораў.
Лаўроў таксама назваў найгрубейшай памылкай з боку Зяленскага яго адмову ад расійскай ініцыятывы аб кароткай паўзе ў баявых дзеяннях на асобных участках фронту, каб мець магчымасць сабраць целы загінулых і пакінутых на полі бою параненых байцоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"