Відэа

Патрыярх Кірыл правёў богаслужэнне ў Мінску – відэа

Падпісацца
Сотні вернікаў, беларускае і расійскае духавенства прысутнічалі на ютрані Усяночнай у галоўным праваслаўным храме Мінска. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Богаслужэнне ўзначальваў Свяцейшы Патрыярх усяе Русі Кірыл, у ім таксама ўдзельнічаў Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
Прадстаяцель РПЦ прыбыў у Беларусь сёння з першасвяціцельскім візітам. У Нацыянальным аэрапорце Мінск яго сустрэлі мітрапаліт Веніямін, пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч.
Візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь прымеркаваны да ўрачыстасцей з нагоды 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў горадзе Полацку.
Папярэдні раз прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы прыязджаў у межы Беларускага Экзархата ў 2022 годзе, таксама яго візіт быў прымеркаваны да святкавання 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях і стварэння Полацкай епархіі. У час свайго прыезду ў Беларусь Патрыярх Кірыл правёў сустрэчу з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Цяперашні візіт прадстаяцеля БПЦ працягнецца да 6 чэрвеня. 5 чэрвеня ён наведае Полацкі жаночы манастыр, дзе пройдуць юбілейныя ўрачыстасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0