Полацкаму манастыру – 900 гадоў: гэтыя фрэскі чулі малітвы святой Еўфрасінні

© SputnikФрэскі XII стагоддзя ў Спаса-Праабражэнскай царкве Полацкага манастыра
Фрэскі XII стагоддзя ў Спаса-Праабражэнскай царкве Полацкага манастыра - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2025
Падпісацца
Эксклюзіў
Калі хочаце паглядзець на лік святога, якога са сваёй келлі бачыла нябесная заступніца зямлі беларускай, і даведацца, чаму Іаан Грозны вярнуў у Полацк Крыж Еўфрасінні Полацкай, вам трэба з’ездзіць у Полацкі жаночы манастыр.
Адзін з самых вядомых праваслаўных манастыроў – Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку – адзначае 900-годдзе з дня заснавання. У Беларусі да гэтай даты чакаюць візіт Свяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Sputnik пабываў у манастыры, дзе знаходзяцца адны з самых галоўных праваслаўных святынь Беларусі, паразмаўляў з манашкамі і паглядзеў старажытныя фрэскі, якія са сваёй келлі 900 гадоў таму бачыла Святая Еўфрасіння Полацкая.
Карэспандэнта Sputnik Тамару Бяляеву правяла па святых месцах манахіня Іусціна, насельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМанахіня Іусціна, насельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра
Монахиня Иустина, насельница Спасо-Евфросиниевского женского монастыря - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2025
Манахіня Іусціна, насельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра

Найстаражытнейшы манастыр

Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр – адзін з найстаражытнейшых цэнтраў праваслаўя на беларускіх землях, ён быў узведзены ў 1125 годзе. Сёння ў манастыр з багатай гісторыяй і бясцэннымі рэліквіямі прыязджаюць паломнікі з усяго свету.
© Sputnik / Виктор Толочко

Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку

Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку - Sputnik Беларусь
1/5

Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
2/5

© Sputnik
Спасо-Евфросиниевский монастырь в Полоцке - Sputnik Беларусь
3/5
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
4/5

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
5/5

1/5

Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку

2/5

3/5
4/5

5/5

У старажытнасці Полацк быў адным са значных гарадоў Еўропы, ён згадваецца ў "Летапісе мінулых гадоў". Горад называюць калыскай праваслаўя на беларускіх землях, бо манастыр быў заснаваны менш чым праз 100 гадоў пасля прыняцця Руссю праваслаўя. Яго гісторыя непарыўна звязана з першай беларускай святой – Еўфрасінняй Полацкай.

Прапраўнучка князя Уладзіміра

Да нашых дзён дайшло "Жыціе Святой Еўфрасінні Полацкай", менавіта яно з’яўляецца найважнейшым сведчаннем аб жыцці Прападобнай.
Будучая нябесная заступніца зямлі беларускай нарадзілася каля 1104 года ў сям’і полацкага князя Георгія і княгіні Сафіі. Князёўна Прадслава, а менавіта такое імя яна насіла ў міры, была не толькі адукаваная, набожная, але мела і прыгожае аблічча. Многія князі хацелі заручыць з ёй сваіх сыноў. Але князь Георгій адказваў усім: "Ды адбудзецца воля Гасподняя". Калі Прадславе споўнілася 12 гадоў, бацька і маці хацелі выдаць яе замуж, але юная князёўна пайшла ў манастыр.
© Sputnik

Святая Прападобная Еўфрасіння Полацкая (ікона ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры)

Святая Прападобная Еўфрасіння Полацкая (ікона ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры) - Sputnik Беларусь
1/5

Святая Прападобная Еўфрасіння Полацкая (ікона ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры)

© Sputnik / Виктор Толочко

Жыціе і вандраванне святой прападобнай Еўфрасінні (ікона ў Полацкім манастыры)

Жыціе і вандраванне святой прападобнай Еўфрасінні (ікона ў Полацкім манастыры) - Sputnik Беларусь

Згодна з паданнем, ноччу ёй з’явіўся анёл і ўказаў, што яна павінна ў Сяльцы пабудаваць жаночы прыстанак – Спаскі манастыр. У сярэдзіне XII стагоддзя быў узведзены храм па ўзоры візантыйскіх шматкупальных храмаў. Ён быў пабудаваны за 30 тыдняў, цудам уцалеў да нашых дзён і з’яўляецца вяршыняй полацкай архітэктурнай школы.
Прайшоўшы зямны шлях першай жанчыны з беларускіх зямель, якую Царква ўзвяла ў лік святых, паміраць Еўфрасіння Полацкая накіравалася на Святую зямлю, у Іерусалім, дзе і была пахавана ў манастыры прападобнага Феадосія Вялікага.
Праз 14 гадоў пасля смерці яе нятленныя мошчы былі перанесены ў Кіева-Пячэрскую лаўру, дзе прабылі сем стагоддзяў. І толькі ў 1910 годзе былі ўрачыста перанесены ў заснаваны ёю Спаскі храм у Полацку.

Галоўная святыня Полацкага манастыра

Сярэбраная рака з мошчамі святой Еўфрасінні і зараз знаходзіцца ў Крыжа-Узвіжанскім саборы Полацкага манастыра.
"Ад мошчаў прападобнай зыходзіць мноства цудаў. Мы збіраем гэтую інфармацыю. У 2015 годзе было вырашана завесці асаблівыя сшыткі, у якіх самі людзі запісваюць тыя цуды, якія з імі здарыліся", - адзначыла манахіня Іусціна.
Паводле яе слоў, прыхаджане расказваюць аб вылячэнні ад цяжкіх хвароб, дапамозе ў пошуках працы, у вучобе, атрымліваюць дапамогу і тыя, хто пакутуе на духоўныя або псіхічныя захворванні.
© Sputnik

Сярэбраная рака з мошчамі святой Еўфрасінні ў Крыжа-Узвіжанскім саборы Полацкага манастыра

Сярэбраная рака з мошчамі святой Еўфрасінні ў Крыжа-Узвіжанскім саборы Полацкага манастыра - Sputnik Беларусь
1/6

Сярэбраная рака з мошчамі святой Еўфрасінні ў Крыжа-Узвіжанскім саборы Полацкага манастыра

© Sputnik / Виктор Толочко
Серебряная рака с мощами Святой Евфросинии в Кресто-Воздвиженском соборе Полоцкого монастыря. - Sputnik Беларусь
2/6
© Sputnik / Виктор Толочко
Серебряная рака с мощами Святой Евфросинии в Кресто-Воздвиженском соборе Полоцкого монастыря. - Sputnik Беларусь
3/6
© Sputnik

  - Sputnik Беларусь
4/6

© Sputnik / Виктор Толочко
Серебряная рака с мощами Святой Евфросинии в Кресто-Воздвиженском соборе Полоцкого монастыря. - Sputnik Беларусь
5/6
© Sputnik / Виктор Толочко
Серебряная рака с мощами Святой Евфросинии в Кресто-Воздвиженском соборе Полоцкого монастыря. - Sputnik Беларусь
6/6
1/6

Сярэбраная рака з мошчамі святой Еўфрасінні ў Крыжа-Узвіжанскім саборы Полацкага манастыра

2/6
3/6
4/6

5/6
6/6
"Ёсць дапамога і тым людзям, якія шмат гадоў не могуць мець дзяцей, прыязджаюць да прападобнай, памоляцца і атрымліваюць доўгачаканае дзіця", - распавяла манахіня.
Сярэбраная рака, у якой захоўваюцца нятленныя мошчы святой, з’яўляецца дакладнай копіяй ракі 1910 года, у якую былі пакладзены мошчы, перанесеныя ў тым жа годзе з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк.
"У архівах захаваліся фотаздымкі першапачатковай сярэбранай ракі, тэкставыя апісанні, і сучаснаму майстру ўдалося зрабіць у 2007 годзе новую раку на ўзор той, якая была рэквізавана ў гады савецкай улады", - распавяла манахіня Іусціна.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ такія сшыткі ў Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры запісваюць расказы прыхаджан пра цуды, што адбыліся з імі
В такие тетради в Спасо-Евфросиниевском женском монастыре записывают рассказы прихожан о произошедших с ними чудесах. - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2025
У такія сшыткі ў Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры запісваюць расказы прыхаджан пра цуды, што адбыліся з імі

Божы Промысел

Манахіня называе Промыслам Божым тое, што гэтак доўгі час нятленныя мошчы прападобнай знаходзіліся ў Кіева-Пячэрскай лаўры.
"Бо ў 1579 годзе Полацк быў заваяваны польскім каралём Стэфанам Баторыем і на доўгія два з паловай стагоддзі манастыр, як праваслаўная манаская абшчына, перастаў існаваць", - распавяла манахіня.
Паводле яе слоў, толькі ў першай палове ХІХ стагоддзя манастыр быў вернуты праваслаўным.
"Тады і ўзнікла пытанне аб вяртанні мошчаў прападобнай у манастыр. Указ аб вяртанні мошчаў з Кіева ў Полацк імператар Мікалай II падпісаў у 1909 годзе", - сказала манахіня.
Захаваліся сведчанні аб тым, як раку з мошчамі везлі па Дняпры на параходзе, а потым 201 кіламетр да Полацка манашкі, свяшчэннікі і простыя вернікі неслі святыню на руках.

Крыж Еўфрасінні Полацкай

Другой вялікай святыняй манастыра з’яўляецца Крыж прападобнай Еўфрасінні. Тут захоўваецца адноўленая рэліквія. Шасціканцовы напрастольны крыж-машчавік, які на замову Еўфрасінні Полацкай зрабіў старажытны майстар-ювелір Лазар Богша, знік у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
"У яго былі ўкладзены вялікія хрысціянскія святыні – часцінка ад труны Гасподняй, часцінка ад труны Божай Маці, часцінка ад дрэва распяцця Хрыста з кропляй яго Боскай крыві і мошчы святых", - расказала манахіня Іусціна.
Сам Крыж быў упрыгожаны золатам, срэбрам і каштоўнымі камянямі, апраўлены жэмчугам. На баках Крыжа быў высечаны строгі запавет прападобнай ніколі не выносіць Крыж з манастыра, распавяла манахіня. Аднак выканаць наказ не атрымалася – крыж усё ж выносілі з манастыра, і лёс святыні дагэтуль невядомы.
© Sputnik

Крыж Еўфрасінні Полацкай у Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры ў Полацку

Крыж Еўфрасінні Полацкай у Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры ў Полацку - Sputnik Беларусь
1/3

Крыж Еўфрасінні Полацкай у Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры ў Полацку

  - Sputnik Беларусь
2/3

© Sputnik / Виктор Толочко
Крест Евфросинии Полоцкой в Спасо-Евфросиниевском женском монастыре в Полоцке - Sputnik Беларусь
3/3
1/3

Крыж Еўфрасінні Полацкай у Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры ў Полацку

2/3

3/3

Іван Грозны вярнуў крыж у Полацк

Расказваючы пра гісторыю Крыжа Ефрасінні Полацкай, манахіня Іусціна паведаміла, што на мяжы XII-XIII стагоддзяў яго перанеслі ў Смаленск, а пазней ён трапіў у царскую казну.
"Але пры цару Іаане Грозным крыж вяртаюць назад у манастыр. Паколькі цар, прачытаўшы завяшчанне прападобнай Еўфрасінні, спалохаўся і даў зарок вярнуць крыж у Полацк, калі ён заваюе горад. Полацк быў захоплены і крыж быў вернуты ў манастыр. Але, на жаль, ненадоўга. У 1579 годзе Полацк быў захоплены польскім каралём Стэфанам Баторыем, а ў 1582 годзе манастыр быў зачынены як манаская абшчына. У 1580 годзе да выгнання манашак крыж быў перанесены ў Сафійскі сабор, захоўваўся там да 1841 года, да адкрыцця манастыра ў ХІХ стагоддзі", - распавяла яна.
З таго часу і да 1925 года Крыж захоўваўся ў келлі прападобнай Еўфрасінні ў асаблівым ківоце. У час Першай сусветнай вайны святыню эвакуіравалі. У 1925 годзе ўжо пры савецкай уладзе крыж трапіў у Полацкі фінаддзел, адтуль – у Мінскі дзяржмузей, затым некалькі гадоў захоўваўся ў Магілёўскім музеі. І ў 1941 годзе, калі пачалася вайна, крыж знік, расказала субяседніца Sputnik.
"Дзясяткі гадоў розныя даследчыкі шукаюць шлях крыжа. Дзе ён – за мяжой, у Беларусі, а можа, у самім Полацку? Але надзея манашак на тое, што крыж-арыгінал калісьці знойдзецца, не памірае", - адзначыла манахіня Іусціна.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМанахіня Іусціна, насельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра
Монахиня Иустина, насельница Спасо-Евфросиниевского женского монастыря - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2025
Манахіня Іусціна, насельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра

Узнаўленне Крыжа Еўфрасінні Полацкай

Захоўваючы надзею на тое, што арыгінальны старажытны Крыж калі-небудзь вернецца ў манастыр, манахіні ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя звярнуліся да кіраўніцтва БПЦ з просьбай узнавіць рэліквію. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі благаславіў майстра-ювеліра Мікалая Кузьміча на аднаўленне святыні.
Золата было выдзелена з дзяржфонду прэзідэнта Беларусі. Каб паўтарыць твор 1161 года, майстру спатрэбілася 5 гадоў. На крыж пайшло прыкладна 800 грамаў золата. У аснове крыжа – кіпарыс – даўгавечнае дрэва, прывезенае з Іерусаліма. У Крыж укладзены тыя ж святыні, што былі і ў першапачатковым крыжы, зробленым па заданні прападобнай Еўфрасінні.

Фрэскі, якія бачыла Еўфрасіння Полацкая

На тэрыторыі манастыра знаходзіцца Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная ў XII стагоддзі, усярэдзіне амаль цалкам захаваліся фрэскі таго часу. Два стагоддзі яны былі схаваны пад алейным жывапісам. Рэстаўратары не змылі масла, а дзякуючы ўнікальнай методыцы знялі алейны пласт, і зараз іконы XIX стагоддзя, пад якімі былі старажытныя фрэскі, захоўваюцца ў мясцовым музеі.
"Фрэскі адкрыты ў поўным аб’ёме, гэта больш за 1000 квадратных метраў. У Спаскім храме захавалася больш за 90% роспісу. Наш храм адзіны ў Беларусі, дзе старажытныя фрэскі захаваліся ў такім аб’ёме. На постсавецкай прасторы храм лідзіруе па працэнце захаванасці першапачатковага старажытнага роспісу", - расказала манахіня Іусціна.
© Sputnik / Виктор Толочко

Фрэскі XII стагоддзя ў Спаса-Праабражэнскай царкве Полацкага манастыра

Фрэскі XII стагоддзя ў Спаса-Праабражэнскай царкве Полацкага манастыра - Sputnik Беларусь
1/10

Фрэскі XII стагоддзя ў Спаса-Праабражэнскай царкве Полацкага манастыра

© Sputnik / Виктор Толочко
Фрески XII века в Спасо-Преображенской церкви в Полоцке - Sputnik Беларусь
2/10
© Sputnik

  - Sputnik Беларусь
3/10

© Sputnik / Виктор Толочко
Фрески XII века в Спасо-Преображенской церкви в Полоцке - Sputnik Беларусь
4/10
© Sputnik / Виктор Толочко
Фрески XII века в Спасо-Преображенской церкви в Полоцке - Sputnik Беларусь
5/10
© Sputnik / Виктор Толочко
Фрески XII века в Спасо-Преображенской церкви в Полоцке - Sputnik Беларусь
6/10
© Sputnik

  - Sputnik Беларусь
7/10

© Sputnik

  - Sputnik Беларусь
8/10

© Sputnik

На сценах Спаса-Праабражэнскай царквы захаваліся надпісы на скрутках, якія магла зрабіць сама Еўфрасіння Полацкая

На сценах Спаса-Праабражэнскай царквы захаваліся надпісы на скрутках, якія магла зрабіць сама Еўфрасіння Полацкая - Sputnik Беларусь
9/10

10/10

На сценах Спаса-Праабражэнскай царквы захаваліся надпісы на скрутках, якія магла зрабіць сама Еўфрасіння Полацкая

1/10

Фрэскі XII стагоддзя ў Спаса-Праабражэнскай царкве Полацкага манастыра

2/10
3/10

4/10
5/10
6/10
7/10

8/10

9/10

На сценах Спаса-Праабражэнскай царквы захаваліся надпісы на скрутках, якія магла зрабіць сама Еўфрасіння Полацкая

10/10

На сценах Спаса-Праабражэнскай царквы захаваліся надпісы на скрутках, якія магла зрабіць сама Еўфрасіння Полацкая

Па словах манахіні, гэтыя фрэскі бачыла сама Еўфрасіння Полацкая. Акрамя таго, на сценах храма захаваліся надпісы на скрутках, зробленыя, як мяркуюць навукоўцы, рукой прападобнай, бо яна была перапісчыцай.

Сямікілаграмовыя вярыгі прападобнай Еўфрасінні

У Свята-Ефрасіннеўскім храме Полацкага манастыра знаходзіцца яшчэ адна святыня ― вярыгі прападобнай. "Гэта жалезныя ланцугі вагой 7 кг, якія прападобная ігумення насіла ў якасці аскетычнага подзвігу на сваім целе пад адзеннем", - распавяла манахіня Іусціна.
Жалезныя ланцугі былі здабыты ўжо ў найноўшы перыяд гісторыі манастыра адной з прыхаджанак у Спаса-Праабражэнскім храме, калі ў савецкія гады манастыр быў зачынены.
© Sputnik / Виктор Толочко

Вярыгі Прападобнай Еўфрасінні ў Полацкім манастыры

Вярыгі Прападобнай Еўфрасінні ў Полацкім манастыры - Sputnik Беларусь
1/6

Вярыгі Прападобнай Еўфрасінні ў Полацкім манастыры

© Sputnik / Виктор Толочко
Семикилограммовые вериги в Свято-Евфросиниевском храме Полоцкого монастыря - Sputnik Беларусь

"Ёй (прыхаджанцы - Sputnik) была з’ява прападобнай, якая сказала – ідзі на гарышча, там здабудзеш мае ланцужкі. Прыхаджанка знайшла гэтыя ланцужкі, яны былі агледжаны архіепіскапам Феадосіем і пакладзены для пакланення", - распавяла манахіня.
Цяпер ланцугі знаходзяцца ў рацы, дзе раней захоўваліся мошчы прападобнай. Традыцыя пралажання пад ракай з мошчамі захавалася і для ракі з вярыгамі.
"Людзі, якія з верай прыкладаюцца да вярыг і моляцца прападобнай, атрымліваюць цудоўныя ацаленні", - рэзюміравала манахіня.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаса-Ефрасіннеўскі манастыр у Полацку
Спасо-Евфросиниевский монастырь в Полоцке - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2025
Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр у Полацку

P.S.

Калі хочаце паглядзець на лікі святых, якія са сваёй келлі бачыла нябесная заступніца зямлі беларускай, вам абавязкова трэба з’ездзіць у Полацкі жаночы манастыр.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Помнік Еўфрасінні Полацкай - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2024
Еўфрасіння Полацкая: 10 цікавых фактаў пра першую беларускую асветніцу
Стужка навiн
0