https://bel.sputnik.by/20250605/belarusk-vfleem-polatsk-manastyr-adznachae-900-goddze--vdea-1096959730.html
Беларускі Віфлеем: Полацкі манастыр адзначае 900-годдзе – відэа
Беларускі Віфлеем: Полацкі манастыр адзначае 900-годдзе – відэа
Sputnik Беларусь
Адзін з самых вядомых праваслаўных манастыроў – Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку – у гэтыя дні адзначае 900-годдзе з моманту заснавання, у... 05.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-05T10:25+0300
2025-06-05T10:25+0300
2025-06-05T10:25+0300
відэа
відэа
эксклюзіў
полацк
еўфрасіння полацкая
манастыр
царква
юбілей
бпц
беларуская праваслаўная царква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/04/1096918835_0:17:1184:683_1920x0_80_0_0_a6f2dd7423133c29981bc024881ade17.jpg
Напярэдадні юбілейнай даты Sputnik пабываў у манастыры, дзе знаходзіцца адна з галоўных праваслаўных святынь Беларусі – мошчы прападобнай Еўфрасінні, а таксама адноўлены Крыж Еўфрасінні Полацкай.Карэспандэнта Sputnik Тамару Бяляеву правяла па святых месцах манахіня Іусціна, насельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Паводле яе слоў, у манастыр з найбагацейшай гісторыяй і бясцэннымі рэліквіямі едуць паломнікі з усяго свету.У Крыжа-Узвіжанскім саборы Полацкага манастыра знаходзіцца сярэбраная рака з мошчамі святой Еўфрасінні."Ад мошчаў прападобнай зыходзіць мноства цудаў. Мы збіраем гэтую інфармацыю. У 2015 годзе было вырашана завесці асаблівыя сшыткі, у якіх самі людзі запісваюць тыя цуды, якія з імі здарыліся", - расказвае манахіня Іусціна.Паводле яе слоў, другой манастырскай святыняй з’яўляецца Крыж прападобнай Еўфрасінні. У манастыры захоўваецца яго адноўленая рэліквія, арыгінал знік у пачатку Вялікай Айчыннай вайны."Дзясяткі гадоў розныя даследчыкі шукаюць шлях крыжа. Дзе ён – за мяжой, у Беларусі, а можа, у самім Полацку? Але надзея манашак на тое, што крыж-арыгінал калісьці знойдзецца, не памірае", - гаворыць манахіня.На тэрыторыі манастыра знаходзіцца Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная ў XII стагоддзі, унутры амаль цалкам захаваліся фрэскі тых часоў. Па словах манахіні Іусціны, гэтыя фрэскі чулі малітвены шэпт самой Еўфрасінні Полацкай.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
полацк
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/04/1096918835_0:0:1184:889_1920x0_80_0_0_1691b6c48be4ced21ff9957c08d6835a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, эксклюзіў, полацк, еўфрасіння полацкая, манастыр, царква, юбілей, бпц, беларуская праваслаўная царква, грамадства, гісторыя, видео
відэа, эксклюзіў, полацк, еўфрасіння полацкая, манастыр, царква, юбілей, бпц, беларуская праваслаўная царква, грамадства, гісторыя, видео
Беларускі Віфлеем: Полацкі манастыр адзначае 900-годдзе – відэа
Эксклюзіў
Адзін з самых вядомых праваслаўных манастыроў – Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку – у гэтыя дні адзначае 900-годдзе з моманту заснавання, у Беларусь да гэтай даты прыбыў з візітам Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Напярэдадні юбілейнай даты Sputnik пабываў у манастыры, дзе знаходзіцца адна з галоўных праваслаўных святынь Беларусі – мошчы прападобнай Еўфрасінні, а таксама адноўлены Крыж Еўфрасінні Полацкай.
Карэспандэнта Sputnik Тамару Бяляеву правяла па святых месцах манахіня Іусціна, насельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Паводле яе слоў, у манастыр з найбагацейшай гісторыяй і бясцэннымі рэліквіямі едуць паломнікі з усяго свету.
У Крыжа-Узвіжанскім саборы Полацкага манастыра знаходзіцца сярэбраная рака з мошчамі святой Еўфрасінні.
"Ад мошчаў прападобнай зыходзіць мноства цудаў. Мы збіраем гэтую інфармацыю. У 2015 годзе было вырашана завесці асаблівыя сшыткі, у якіх самі людзі запісваюць тыя цуды, якія з імі здарыліся", - расказвае манахіня Іусціна.
Паводле яе слоў, другой манастырскай святыняй з’яўляецца Крыж прападобнай Еўфрасінні. У манастыры захоўваецца яго адноўленая рэліквія, арыгінал знік у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
"Дзясяткі гадоў розныя даследчыкі шукаюць шлях крыжа. Дзе ён – за мяжой, у Беларусі, а можа, у самім Полацку? Але надзея манашак на тое, што крыж-арыгінал калісьці знойдзецца, не памірае", - гаворыць манахіня.
На тэрыторыі манастыра знаходзіцца Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная ў XII стагоддзі, унутры амаль цалкам захаваліся фрэскі тых часоў. Па словах манахіні Іусціны, гэтыя фрэскі чулі малітвены шэпт самой Еўфрасінні Полацкай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"