https://bel.sputnik.by/20250605/patryyarkh-kryl-uznagarodz-mtrapalta-venyamna-ordenam-serafma-saroskaga-1096971787.html
Патрыярх Кірыл узнагародзіў мітрапаліта Веніяміна Ордэнам Серафіма Сароўскага
Патрыярх Кірыл узнагародзіў мітрапаліта Веніяміна Ордэнам Серафіма Сароўскага
Sputnik Беларусь
Прадстаяцель РПЦ Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл знаходзіцца ў Беларусі з візітам у Беларусі з нагоды 900-годдзя Полацкага манастыра. 05.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-05T13:47+0300
2025-06-05T13:47+0300
2025-06-05T14:38+0300
патрыярх маскоўскі і ўсяе русі кірыл
полацк
мітрапаліт веніямін
навіны
рэлігія
грамадства
палітыка
еўфрасіння полацкая
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/05/1096978692_0:7:1280:727_1920x0_80_0_0_da432f2ba99ed7dd30365bd35b82049a.jpg
ПОЛАЦК, 5 чэр – Sputnik. Найсвяцейшы Патрыярх Кірыл узнагародзіў прадстаяцеля Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна ордэнам РПЦ Серафіма Сароўскага Першай ступені, перадае карэспандэнт Sputnik.Прадстаяцель РПЦ знаходзіцца з першасвяціцельскім візітам у Беларусі. Ён прымае ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 900-годдзя Свята-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку.Найсвяцейшы патрыярх узначаліў богаслужэнне ў Крыжаўзвіжанскім храме манастыра, пасля чаго ўручыў узнагароды РПЦ шэрагу беларускіх свяшчэннікаў і чыноўнікаў. У прыватнасці, узнагароды ўручаны старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Субоціну, упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандру Румаку.Патрыярх таксама падарыў Крыжаўзвіжанскаму храму ікону Дзівееўскага манастыра.На богаслужэнні і ўрачыстасцях у Полацку прысутнічала віцэ-прэм’ер урада Беларусі Наталля Пяткевіч, якая зачытала прывітанне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў, Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.Выступаючы пасля богаслужэння, патрыярх Кірыл адзначыў, што жыццё святой Еўфрасінні Полацкай з’яўляецца прыкладам таго, як "можа самая вялікая чалавечая дабрадзейнасць – святасць – спалучацца з мудрым праўленнем".Ён таксама адзначыў важнасць захавання міру, узаемаразумення паміж краінамі і народамі.У сваю чаргу мітрапаліт Веніямін падзякаваў патрыярху за яго першасвяціцельскі візіт у Беларусь, у Полацкі манастыр, і адзначыў дапамогу і ўклад расійскага боку ў рэстаўрацыю храма, дзе захаваліся фрэскі XII стагоддзя.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250605/boskaya-lturgya-z-udzelam-patryyarkha-kryla--polatsku--translyatsyya-1096956194.html
полацк
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/05/1096978692_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_a93f5e955dabc0ea0efa0351e88d91c3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
патрыярх маскоўскі і ўсяе русі кірыл, полацк, мітрапаліт веніямін, навіны , рэлігія, грамадства, палітыка, еўфрасіння полацкая, у беларусі, беларусь, царква, беларуская праваслаўная царква, руская праваслаўная царква, бпц, рпц
патрыярх маскоўскі і ўсяе русі кірыл, полацк, мітрапаліт веніямін, навіны , рэлігія, грамадства, палітыка, еўфрасіння полацкая, у беларусі, беларусь, царква, беларуская праваслаўная царква, руская праваслаўная царква, бпц, рпц
Патрыярх Кірыл узнагародзіў мітрапаліта Веніяміна Ордэнам Серафіма Сароўскага
13:47 05.06.2025 (абноўлена: 14:38 05.06.2025) Прадстаяцель РПЦ Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл знаходзіцца ў Беларусі з візітам у Беларусі з нагоды 900-годдзя Полацкага манастыра.
ПОЛАЦК, 5 чэр – Sputnik. Найсвяцейшы Патрыярх Кірыл узнагародзіў прадстаяцеля Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна ордэнам РПЦ Серафіма Сароўскага Першай ступені, перадае карэспандэнт Sputnik.
Прадстаяцель РПЦ знаходзіцца з першасвяціцельскім візітам у Беларусі. Ён прымае ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 900-годдзя Свята-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку.
Найсвяцейшы патрыярх узначаліў богаслужэнне ў Крыжаўзвіжанскім храме манастыра, пасля чаго ўручыў узнагароды РПЦ шэрагу беларускіх свяшчэннікаў і чыноўнікаў. У прыватнасці, узнагароды ўручаны старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Субоціну, упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандру Румаку.
Патрыярх таксама падарыў Крыжаўзвіжанскаму храму ікону Дзівееўскага манастыра.
На богаслужэнні і ўрачыстасцях у Полацку прысутнічала віцэ-прэм’ер урада Беларусі Наталля Пяткевіч, якая зачытала прывітанне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў, Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
Выступаючы пасля богаслужэння, патрыярх Кірыл адзначыў, што жыццё святой Еўфрасінні Полацкай з’яўляецца прыкладам таго, як "можа самая вялікая чалавечая дабрадзейнасць – святасць – спалучацца з мудрым праўленнем".
Ён таксама адзначыў важнасць захавання міру, узаемаразумення паміж краінамі і народамі.
У сваю чаргу мітрапаліт Веніямін падзякаваў патрыярху за яго першасвяціцельскі візіт у Беларусь, у Полацкі манастыр, і адзначыў дапамогу і ўклад расійскага боку ў рэстаўрацыю храма, дзе захаваліся фрэскі XII стагоддзя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"