https://bel.sputnik.by/20250608/zvr-belarus-pastavl-novy-gstarychny-rekord-1097022239.html
ЗВР Беларусі паставілі новы гістарычны рэкорд
ЗВР Беларусі паставілі новы гістарычны рэкорд
Sputnik Беларусь
Ацэнка міжнародных рэзервовых актываў перавысіла гістарычны максімум 11 млрд у доларавым эквіваленце. 08.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-08T14:47+0300
2025-06-08T14:47+0300
2025-06-08T14:47+0300
звр
нацбанк рб
навіны
фінансы
эканоміка
у беларусі
беларусь
золатавалютныя рэзервы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/07/1046327795_0:209:3269:2048_1920x0_80_0_0_707f20c6ae924605c23e59a876fa5149.jpg
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі выраслі за май прыкладна на 2% і паставілі новы гістарычны рэкорд, вынікае са звестак Нацыянальнага банка.Сума актываў у доларавым эквіваленце склала 11 158 млн. На гэты раз рост быў не за кошт павелічэння долі манетарнага золата. Павялічыліся менавіта актывы ў замежнай валюце.У канцы мая старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Раман Галоўчанка анансаваў пераадоленне планкі ў 11 млрд. У цэлым рост ён звязаў з некалькімі фактарамі. Ключавы з іх – правільная выбраная палітыка па кіраванні рэзервамі. Гаворка ідзе пра тое, у якой менавіта форме захоўваць пэўныя аб’ёмы ЗВР: у золаце, замежнай валюце, акцыях, каштоўных камянях і гэтак далей.Другі фактар, па словах Галоўчанка, – скупка валюты ў кампаній і насельніцтва. Статыстыка рэгулятара паказвае, што ў маі фізічныя асобы заставаліся чыстымі прадаўцамі валюты. Грамадзяне прадалі яе на 178,5 млн долараў больш, чым купілі. Калі ўлічваць і наяўныя, і безнаяўныя аперацыі, грамадзяне здалі за месяц больш за 1,2 млрд у доларавым эквіваленце.На дадзены момант Нацбанк выконвае гадавую мэту па ЗВР, якія на 31 снежня павінны быць не менш за 7,1 млрд долараў. Пры гэтым з пачатку бягучага года актывы толькі растуць.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250605/belarusbank-sta-udzelnkam-mzhbankaskaga-abyadnannya-shas-1096980642.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/07/1046327795_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_eaf067be2b2c99cdd66f4a02dfccb9f1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
звр, нацбанк рб, навіны , фінансы, эканоміка, у беларусі, беларусь, золатавалютныя рэзервы
звр, нацбанк рб, навіны , фінансы, эканоміка, у беларусі, беларусь, золатавалютныя рэзервы
ЗВР Беларусі паставілі новы гістарычны рэкорд
Ацэнка міжнародных рэзервовых актываў перавысіла гістарычны максімум 11 млрд у доларавым эквіваленце.
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі выраслі за май прыкладна на 2% і паставілі новы гістарычны рэкорд, вынікае са звестак Нацыянальнага банка.
Сума актываў у доларавым эквіваленце склала 11 158 млн. На гэты раз рост быў не за кошт павелічэння долі манетарнага золата. Павялічыліся менавіта актывы ў замежнай валюце.
У канцы мая старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Раман Галоўчанка анансаваў пераадоленне планкі ў 11 млрд. У цэлым рост ён звязаў з некалькімі фактарамі. Ключавы з іх – правільная выбраная палітыка па кіраванні рэзервамі. Гаворка ідзе пра тое, у якой менавіта форме захоўваць пэўныя аб’ёмы ЗВР: у золаце, замежнай валюце, акцыях, каштоўных камянях і гэтак далей.
Другі фактар, па словах Галоўчанка, – скупка валюты ў кампаній і насельніцтва. Статыстыка рэгулятара паказвае, што ў маі фізічныя асобы заставаліся чыстымі прадаўцамі валюты. Грамадзяне прадалі яе на 178,5 млн долараў больш, чым купілі. Калі ўлічваць і наяўныя, і безнаяўныя аперацыі, грамадзяне здалі за месяц больш за 1,2 млрд у доларавым эквіваленце.
На дадзены момант Нацбанк выконвае гадавую мэту па ЗВР, якія на 31 снежня павінны быць не менш за 7,1 млрд долараў. Пры гэтым з пачатку бягучага года актывы толькі растуць.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"