Хаос у Лос-Анджэлесе: на фоне пратэстаў у горад прыбылі войскі нацгвардыі – фота
Хаос у Лос-Анджэлесе: на фоне пратэстаў у горад прыбылі войскі нацгвардыі – фота
Sputnik Беларусь
У Лос-Анджэлесе трэці дзень працягваюцца пратэсты супраць масавых затрыманняў нелегальных мігрантаў. Што адбываецца ў горадзе – глядзіце ў фотагалерэі на... 09.06.2025, Sputnik Беларусь
Па звестках улад, два супрацоўнікі паліцыі пацярпелі ў нядзелю падчас пратэстаў у Лос-Анджэлесе. Вартавыя парадку спрабуюць вызваліць для руху галоўную аўтамагістраль горада, участак якой перакрылі дэманстранты. Па паведамленнях мясцовых СМІ, пратэстуючыя людзі ўступаюць у сутыкненні з супрацоўнікамі паліцыі, кідаюць у іх бутэлькі і камяні. Удзельнікі беспарадкаў падпалілі не менш як пяць аўтамабіляў.Трамп у абход губернатара штата распарадзіўся накіраваць на барацьбу з беспарадкамі 2 тысячы нацгвардзейцаў. Яны пачалі прыбываць у горад раніцай 8 чэрвеня, зараз, паводле звестак амерыканскіх СМІ, там знаходзяцца каля 300 байцоў.Абмеркаванне гэтага рашэння кіраўніка Белага дома стала адной з асноўных тэм у амерыканскіх СМІ. USA Today піша, што амерыканскія чыноўнікі схільны расцэньваць гэты загад як "у асноўным палітычны тэатр". "Аднак гэта крок, які стварае рызыку падштурхоўвання краіны да ваеннага становішча", - дадае выданне.Газета Washington Post называе ўказ Трамп беспрэцэдэнтным і звяртае ўвагу, што "распараджэнне абапіраецца на неардынарнае выкарыстанне закона, прызначанага для супрацьдзеяння сур’ёзным унутраным беспарадкам або атакі на ЗША з боку знешняга праціўніка". Як асабліва адзначаюць аўтары артыкула, гэтая юрыдычная магчымасць была выкарыстана прэзідэнтам ЗША без адабрэння губернатара ўпершыню за 60 гадоў.У сваю чаргу New York Times падкрэслівае, што, хаця на дэманстрацыях назіраліся беспарадкі, мясцовыя чыноўнікі ў Лос-Анджэлесе не казалі пра тое, што ім патрабуецца дапамога цэнтральных улад. Выданне нагадвае, што аналагічным чынам Трамп хацеў задзейнічаць сілы ЗША у свой першы тэрмін, падчас пратэстаў пасля забойства Джорджа Флойда, але тады ў канчатковым выніку адмовіўся ад гэтага.Губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам запатрабаваў ад адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адмяніць указ аб уводзе войск Нацыянальнай гвардыі ў Лос-Анджэлес для барацьбы з пратэстамі, якія перараслі ў беспарадкі, і вярнуць яму камандаванне над войскамі Нацгвардыі на тэрыторыі штата.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
У Лос-Анджэлесе трэці дзень працягваюцца пратэсты супраць масавых затрыманняў нелегальных мігрантаў. Што адбываецца ў горадзе – глядзіце ў фотагалерэі на Sputnik.
Па звестках улад, два супрацоўнікі паліцыі пацярпелі ў нядзелю падчас пратэстаў у Лос-Анджэлесе. Вартавыя парадку спрабуюць вызваліць для руху галоўную аўтамагістраль горада, участак якой перакрылі дэманстранты. Па паведамленнях мясцовых СМІ, пратэстуючыя людзі ўступаюць у сутыкненні з супрацоўнікамі паліцыі, кідаюць у іх бутэлькі і камяні. Удзельнікі беспарадкаў падпалілі не менш як пяць аўтамабіляў.
Трамп у абход губернатара штата распарадзіўся накіраваць на барацьбу з беспарадкамі 2 тысячы нацгвардзейцаў. Яны пачалі прыбываць у горад раніцай 8 чэрвеня, зараз, паводле звестак амерыканскіх СМІ, там знаходзяцца каля 300 байцоў.
Абмеркаванне гэтага рашэння кіраўніка Белага дома стала адной з асноўных тэм у амерыканскіх СМІ. USA Today піша, што амерыканскія чыноўнікі схільны расцэньваць гэты загад як "у асноўным палітычны тэатр". "Аднак гэта крок, які стварае рызыку падштурхоўвання краіны да ваеннага становішча", - дадае выданне.
Газета Washington Post называе ўказ Трамп беспрэцэдэнтным і звяртае ўвагу, што "распараджэнне абапіраецца на неардынарнае выкарыстанне закона, прызначанага для супрацьдзеяння сур’ёзным унутраным беспарадкам або атакі на ЗША з боку знешняга праціўніка". Як асабліва адзначаюць аўтары артыкула, гэтая юрыдычная магчымасць была выкарыстана прэзідэнтам ЗША без адабрэння губернатара ўпершыню за 60 гадоў.
У сваю чаргу New York Times падкрэслівае, што, хаця на дэманстрацыях назіраліся беспарадкі, мясцовыя чыноўнікі ў Лос-Анджэлесе не казалі пра тое, што ім патрабуецца дапамога цэнтральных улад. Выданне нагадвае, што аналагічным чынам Трамп хацеў задзейнічаць сілы ЗША у свой першы тэрмін, падчас пратэстаў пасля забойства Джорджа Флойда, але тады ў канчатковым выніку адмовіўся ад гэтага.
Губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам запатрабаваў ад адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адмяніць указ аб уводзе войск Нацыянальнай гвардыі ў Лос-Анджэлес для барацьбы з пратэстамі, якія перараслі ў беспарадкі, і вярнуць яму камандаванне над войскамі Нацгвардыі на тэрыторыі штата.