https://bel.sputnik.by/20250609/lukashenka-pravodzts-sustrechu-z-gubernataram-kalnngradskay-voblasts-1097066279.html
Лукашэнка праводзіць сустрэчу з губернатарам Калінінградскай вобласці
Лукашэнка праводзіць сустрэчу з губернатарам Калінінградскай вобласці
Sputnik Беларусь
Кіраўнік расійскага рэгіёна прыбыў у Беларусь з рабочым візітам, напярэдадні ён наведаў мемарыяльны комплекс "Хатынь". 09.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-09T11:24+0300
2025-06-09T11:24+0300
2025-06-09T13:01+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
калінінградская вобласць
у беларусі
беларусь
саюзная дзяржава
палітыка
эканоміка
навіны
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104302/18/1043021814_0:28:3000:1716_1920x0_80_0_0_aa5f6bdf0a07b130bd8e2208f4b58140.jpg
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з губернатарам Калінінградскай вобласці Аляксеем Бяспрозваных, перадае карэспандэнт Sputnik.Як заявіў кіраўнік дзяржавы, Беларусь заўсёды гатова заўсёды падставіць плячо Калінінградскай вобласці. Паводле яго слоў, у савецкія часы Беларусь увогуле "была адказнай" за Калінінградскую вобласць."Натуральна мы (зараз) жывем у суверэнных незалежных дзяржавах, але заўсёды адчуваем адказнасць за гэты куток нашай агульнай Айчыны. Таму можаце на нас спадзявацца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусі і Калінінградскай вобласці трэба павялічваць тавараабарот.Паводле яго слоў, эканомікі Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі павінны канкурыраваць з Еўрасаюзам. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што губернатар прыкладзе ўсе намаганні, каб тавараабарот не падаў, а наадварот, паказваў іншым прыклад па росце.Паводле яго слоў, беларускія грузы ідуць доўгімі маршрутамі – спачатку на поўнач, а потым на паўднёвы захад. Аднак, на думку прэзідэнта, гэта не апраўданне памяншэння тавараабароту. Беларусь гатова пастаўляць у Калінінградскую вобласць ліфты, развіваць кааперацыю па іншых напрамках.Адзначаючы гатоўнасць Мінска супрацоўнічаць з Калінінградскай вобласцю па розных напрамках, Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта блізкі для Беларусі рэгіён."Калінінградцы – людзі нашы. Мы заўсёды аб гэтым ведаем. Калі б можна было палічыць, колькі там беларусаў сярод расіян і іншых, то там пераважная большасць, напэўна, была б беларусаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.Рабочы візіт губернатара пачаўся напярэдадні з наведвання мемарыяльнага комплексу на месцы Хатыні, спаленай карнікамі вясной 1943 года.Сёння расійскі губернатар усклаў вянок да манумента Перамогі ў беларускай сталіцы, а таксама правёў сустрэчу з Паслом Расіі ў Беларусі Барысам Грызловым.Пасля сустрэчы з беларускім лідарам дэлегацыя Калінінградскай вобласці наведае ААТ "Белкамунмаш" і ААТ "МАЗ".Першы візіт у Беларусь Бяспрозваных адбыўся 16-18 кастрычніка 2024 года, тады ён наведваў Магілёў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230605/kalnngradskaya-voblasts-zalezhyts-ad-pastavak-z-belarus--gubernatar-1076283056.html
калінінградская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104302/18/1043021814_206:0:2895:2017_1920x0_80_0_0_26e46a63cfc04b82c03af112c638b896.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
калінінградская вобласць, у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава, палітыка, эканоміка, навіны , аляксандр лукашэнка
калінінградская вобласць, у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава, палітыка, эканоміка, навіны , аляксандр лукашэнка
Лукашэнка праводзіць сустрэчу з губернатарам Калінінградскай вобласці
11:24 09.06.2025 (абноўлена: 13:01 09.06.2025) Кіраўнік расійскага рэгіёна прыбыў у Беларусь з рабочым візітам, напярэдадні ён наведаў мемарыяльны комплекс "Хатынь".
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з губернатарам Калінінградскай вобласці Аляксеем Бяспрозваных, перадае карэспандэнт Sputnik.
Як заявіў кіраўнік дзяржавы, Беларусь заўсёды гатова заўсёды падставіць плячо Калінінградскай вобласці. Паводле яго слоў, у савецкія часы Беларусь увогуле "была адказнай" за Калінінградскую вобласць.
"Натуральна мы (зараз) жывем у суверэнных незалежных дзяржавах, але заўсёды адчуваем адказнасць за гэты куток нашай агульнай Айчыны. Таму можаце на нас спадзявацца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусі і Калінінградскай вобласці трэба павялічваць тавараабарот.
"У нас апошнім часам адбылося зніжэнне экспарту. Гэта, вядома, найперш па віне Беларусі. Вы добры прамысловец і разумееце, пра што ідзе гаворка", - удакладніў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, эканомікі Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі павінны канкурыраваць з Еўрасаюзам. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што губернатар прыкладзе ўсе намаганні, каб тавараабарот не падаў, а наадварот, паказваў іншым прыклад па росце.
"Мы таксама будзем старацца, каб дасягнуць як мінімум таго, што было ў нас. Так, у нас пэўная складанасць ёсць з лагістыкай перш за ўсё", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, беларускія грузы ідуць доўгімі маршрутамі – спачатку на поўнач, а потым на паўднёвы захад. Аднак, на думку прэзідэнта, гэта не апраўданне памяншэння тавараабароту. Беларусь гатова пастаўляць у Калінінградскую вобласць ліфты, развіваць кааперацыю па іншых напрамках.
Адзначаючы гатоўнасць Мінска супрацоўнічаць з Калінінградскай вобласцю па розных напрамках, Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта блізкі для Беларусі рэгіён.
"Калінінградцы – людзі нашы. Мы заўсёды аб гэтым ведаем. Калі б можна было палічыць, колькі там беларусаў сярод расіян і іншых, то там пераважная большасць, напэўна, была б беларусаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Рабочы візіт губернатара пачаўся напярэдадні з наведвання мемарыяльнага комплексу на месцы Хатыні, спаленай карнікамі вясной 1943 года.
Сёння расійскі губернатар усклаў вянок да манумента Перамогі ў беларускай сталіцы, а таксама правёў сустрэчу з Паслом Расіі ў Беларусі Барысам Грызловым.
Пасля сустрэчы з беларускім лідарам дэлегацыя Калінінградскай вобласці наведае ААТ "Белкамунмаш" і ААТ "МАЗ".
Першы візіт у Беларусь Бяспрозваных адбыўся 16-18 кастрычніка 2024 года, тады ён наведваў Магілёў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"