https://bel.sputnik.by/20250610/karpn-atsan-shansy-zbornay-belarus-na-chs-2026-1097126433.html
Карпін ацаніў шансы зборнай Беларусі на ЧС-2026
Карпін ацаніў шансы зборнай Беларусі на ЧС-2026
Sputnik Беларусь
У верасні нацыянальная каманда пачне выступаць у адборачным турніры на футбольны мундыяль, падапечным Карласа Аласа давядзецца змагацца за адзіную пуцёўку з... 10.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-10T23:13+0300
2025-06-10T23:13+0300
2025-06-10T23:13+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
спорт
футбол
навіны
у беларусі
беларусь
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0b/1097136194_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_3c837e5b4ad63476a602d1f492962d4c.jpg
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Галоўны трэнер зборнай Расіі па футболе Валерый Карпін заявіў, што ў зборнай Беларусі ёсць шансы трапіць на Чэмпіянат свету ў 2026 годзе, перадае карэспандэнт Sputnik.Рулявы расійскай "нацыяналкі" спытаў у журналістаў, з кім беларусам трэба гуляць у кваліфікацыі. Карпіну падказалі, што зборная Беларусі будзе змагацца за пуцёўку на мундыяль з Грэцыяй, Даніяй і Шатландыяй.Расійскаму трэнеру таксама задалі пытанне аб тым, што, на яго думку, памянялася ў гульні беларускіх футбалістаў за год. Нагадаем, год таму зборная Расіі перамагла Беларусь у таварыскім матчы з лікам 4:0, сёлета – з лікам 4:1."Па-першае, дзякуй федэрацыі футбола Беларусі за запрашэнне, прыемна прыязджаць, прыемна знаходзіцца. Ветлівасць і прыём, якія былі аказаны, натуральна, нам спадабаліся. Наконт адрознення (зборнай Беларусі ўзору 2024 года ад узору 2025-га - Sputnik). Тое, што кінулася ў вочы – дадалі вельмі добра ў хуткасці. Уцякалі ў контратакі пасля нашых страт, і было няпроста", - сказаў на заканчэнне ён.Зборная Беларусі згуляе ў адборачным турніры чэмпіянату свету па футболе восенню 2025 года. Камандзе Карласа Аласа трэба па два разы сустрэцца з камандамі Грэцыі, Шатландыі і Даніі і пазмагацца за адзіную пуцёўку на сусветнае першынство. Беларусы яшчэ ніколі раней не выходзілі на ЧС.Мундыяль-2026 адбудзецца ў чэрвені-ліпені наступнага года ў ЗША, Мексіцы і Канадзе.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250610/revansh-ne-atrymasya-belarus-zno-praygrala-ras--tavaryskm-matchy-1097124168.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0b/1097136194_29:0:1166:853_1920x0_80_0_0_d418c517e69fa9a0447867e2ef3282b7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, спорт, футбол, навіны , у беларусі, беларусь, расія
саюзная дзяржава, спорт, футбол, навіны , у беларусі, беларусь, расія
Карпін ацаніў шансы зборнай Беларусі на ЧС-2026
У верасні нацыянальная каманда пачне выступаць у адборачным турніры на футбольны мундыяль, падапечным Карласа Аласа давядзецца змагацца за адзіную пуцёўку з Даніяй, Шатландыяй і Грэцыяй.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Галоўны трэнер зборнай Расіі па футболе Валерый Карпін заявіў, што ў зборнай Беларусі ёсць шансы трапіць на Чэмпіянат свету ў 2026 годзе, перадае карэспандэнт Sputnik.
Рулявы расійскай "нацыяналкі" спытаў у журналістаў, з кім беларусам трэба гуляць у кваліфікацыі. Карпіну падказалі, што зборная Беларусі будзе змагацца за пуцёўку на мундыяль з Грэцыяй, Даніяй і Шатландыяй.
"Шансы, я думаю, ёсць, так", - у звыклай манеры даваць кароткія адказы сказаў Карпін на прэс-канферэнцыі па выніках матча са зборнай Беларусі ў Мінску.
Расійскаму трэнеру таксама задалі пытанне аб тым, што, на яго думку, памянялася ў гульні беларускіх футбалістаў за год. Нагадаем, год таму зборная Расіі перамагла Беларусь у таварыскім матчы з лікам 4:0, сёлета – з лікам 4:1.
"Па-першае, дзякуй федэрацыі футбола Беларусі за запрашэнне, прыемна прыязджаць, прыемна знаходзіцца. Ветлівасць і прыём, якія былі аказаны, натуральна, нам спадабаліся. Наконт адрознення (зборнай Беларусі ўзору 2024 года ад узору 2025-га - Sputnik). Тое, што кінулася ў вочы – дадалі вельмі добра ў хуткасці. Уцякалі ў контратакі пасля нашых страт, і было няпроста", - сказаў на заканчэнне ён.
Зборная Беларусі згуляе ў адборачным турніры чэмпіянату свету па футболе восенню 2025 года. Камандзе Карласа Аласа трэба па два разы сустрэцца з камандамі Грэцыі, Шатландыі і Даніі і пазмагацца за адзіную пуцёўку на сусветнае першынство. Беларусы яшчэ ніколі раней не выходзілі на ЧС.
Мундыяль-2026 адбудзецца ў чэрвені-ліпені наступнага года ў ЗША, Мексіцы і Канадзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"