Лукашэнка: нашы гандлёвыя судны на Балтыцы будуць суправаджаць ваенныя

© Sputnik / Пресс-служба Минобороны РФ / Перайсці ў медыябанкВучэнні Балтыйскага флоту, архіўнае фота
Вучэнні Балтыйскага флоту, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 10.06.2025
Падпісацца
Беларускія ўлады сочаць за развіццём знешнепалітычнай сітуацый як на еўрапейскім тэатры дзеянняў, так і ва Украіне.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Цяпер пачынаюць весціся размовы аб блакіроўцы Балтыйскага мора, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе нарады на кінастудыі "Беларусьфільм".

"Бог нас збярог і дапамагае нам захаваць гэты кавалак. Паглядзіце, вакол вайна, вакол бушуе. Вазьміце Фінляндыю. Я паглыблены ў гэтую палітыку. Выбачайце, што вам палітінфармацыю гэтую чытаю. Вось Пуцін (прэзідэнт РФ - Sputnik) мне кажа: "Слухай, жылі нармальна". Кажа, у краму ездзілі туды нашы людзі, усё было нармальна, жылі. Не, ім трэба было ўступіць у НАТА", - распавёў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, зараз ужо пачынаюць весціся размовы аб тым, каб блакіраваць акваторыю Балтыйскага мора.
"Каб гандлёвыя караблі, у тым ліку, і нашы. Мы ж цяпер гандлюем не праз Літву і Латвію, як раней – шалёныя гэтыя нас туды не пускаюць. Мы гандлюем праз Ленінград па Балтыцы. Ну вось мы закрыем там далёкі праход. Што, мы дазволім, каб над намі здзекаваліся? Ваенныя караблі будуць суправаджаць гандлёвыя судны", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Навошта пляваць у наш бок?

На яго думку, у тры балтыйскія дзяржавы – Літву, Латвію і Эстонію ў ранейшыя гады, як кажуць у народзе, "перлі ўсё".
"Для таго, каб паказаць, што ўскраіны ў Савецкім Саюзе развіваюцца і гэтак далей. Высокатэхналагічныя былі рэспублікі. Парты, жыві – не хачу. Гандлявалі, вялікі аб’ём рэсурсаў", - нагадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка задаў рытарычнае пытанне аб тым, чаго ж не хапала гэтым краінам. Пры тым, што і яны, і Беларусь хацелі жыць самастойна.
"Навошта вы плюяце ў наш бок?" - выказаўся кіраўнік дзяржавы аб палітыцы прыбалтыйскіх дзяржаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чайкі над набярэжнай - Sputnik Беларусь, 1920, 27.09.2024
Патрушаў: НАТА імкнецца змяніць статус Балтыйскага мора
Стужка навiн
0