Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Таварыскі матч па футболе Беларусь – Расія пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Василий МалашенковНацыянальны футбольны стадыён
Нацыянальны футбольны стадыён - Sputnik Беларусь, 1920, 10.06.2025
Падпісацца
Зборныя дзвюх саюзных краін пасля гадавога перапынку сустрэнуцца ў беларускай сталіцы на нядаўна адкрытым стадыёне.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Зборная Беларусі па футболе згуляе ў аўторак з камандай Расіі на новым Нацыянальным футбольным стадыёне ў Мінску.
Таварыская сустрэча пачнецца ў 20:00.
Папярэдні раз беларуская і расійская дружыны сустракаліся год таму ў Мінску на стадыёне "Дынама". Тады гульня завяршылася з лікам 4:0 на карысць гасцей.
Як паведамляе Расійскі футбольны саюз, госці з РФ ужо паспелі апрабаваць новы мінскі стадыён падчас перадматчавай трэніроўкі 9 чэрвеня.
Беларуская зборная таксама патрэніравалася на новай арэне.
Будучая сустрэча будзе шостай па ліку ў гісторыі незалежных Беларусі і Расіі. Першы такі матч быў у 1999 годзе.
Толькі ў адной з пяці гульняў раней беларуская каманда перамагала расійскую.
Нацыянальны футбольны стадыён упершыню прыме матч такога ўзроўню. Арэна адкрылася зусім нядаўна – 7 чэрвеня – пры ўдзеле прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Стадыён быў узведзены за кітайскі сродкі будаўнікамі з КНР у якасці падарунка для Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Футбольны мяч - Sputnik Беларусь, 1920, 09.06.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
На футбольны матч Беларусь – Расія прададзена больш за 17 тысяч білетаў
Стужка навiн
0