https://bel.sputnik.by/20250611/amal-400-chalavek-zatrymany--los-andzhelese-padchas-pratesta-1097134681.html
Амаль 400 чалавек затрыманы ў Лос-Анджэлесе падчас пратэстаў
Амаль 400 чалавек затрыманы ў Лос-Анджэлесе падчас пратэстаў
Sputnik Беларусь
Масавыя беспарадкі ў Лос-Анджэлесе пачаліся пасля акцыі ўлад па выяўленні нелегальных мігрантаў. 11.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-11T10:36+0300
2025-06-11T10:36+0300
2025-06-11T10:36+0300
зша
бяспека
грамадства
палітыка
лос-анджэлес
здарэнні
надзвычайнае здарэнне
мігранты
навіны
дональд трамп
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0b/1097128433_0:304:2662:1801_1920x0_80_0_0_9dd8584373acae881a1e5c93c8815b81.jpg
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Колькасць затрыманняў за ўдзел у беспарадках у Лос-Анджэлесе значна ўзрасла за апошнія некалькі дзён, пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на кіраўніка паліцыі горада Джыма Макдонэла.Паводле звестак улад, падчас пратэстаў за чатыры дні было затрымана сама меней 378 чалавек, з іх каля 200 – за апошнія суткі. У аўторак праваахоўнікі затрымалі 197 чалавек, у панядзелак – 114, у нядзелю – 40, у суботу – 27.Пратэсты і сутычкі пачаліся ў горадзе пасля таго, як 7 чэрвеня іміграцыйная і мытная паліцыя ЗША (ICE) правяла акцыю па выяўленні нелегальных мігрантаў у горадзе.На наступны дзень Белы дом аб’явіў аб уводзе ў горад дзвюх тысяч байцоў нацыянальнай гвардыі. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп паведаміў, што дадзенае рашэнне з’яўляецца правільным, інакш горад быў бы знішчаны. Ён назваў пратэстуючых гараджан дэбашырамі і мяцежнікамі, якія за пагромы атрымліваюць грошы.Прэзідэнт таксама заявіў, што падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі пакінуць Каліфорнію толькі пасля таго, як сітуацыя ў штаце нармалізуецца.Пазней у раёны беспарадкаў накіравалі таксама 700 марскіх пехацінцаў.Улады акругі Лос-Анджэлес заявілі, што не запытвалі дапамогі нацгвардыі і падкрэслілі, што рашэнне аб яе ўводзе было прынята без кансультацый з мясцовым кіраўніцтвам.Для разгону маніфестантаў паліцыя прымяніла слёзатачывы газ і рызінавыя кулі, пратэстуючыя гараджане кідалі ў сілавікоў бутэлькі і падручныя прадметы, з прыцемкам у ход пайшлі феерверкі. Пазней у горадзе пачаліся пагромы.У аўторак у горадзе была ўведзена каменданцкая гадзіна.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250610/pagromy-pachalsya-na-fone-pratesta-u-los-andzhelese-1097092096.html
зша
лос-анджэлес
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0b/1097128433_0:50:2662:2047_1920x0_80_0_0_1674fb7e38e6e013402721a33c8a1597.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зша, бяспека, грамадства, палітыка, лос-анджэлес, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, мігранты, навіны , дональд трамп, у свеце
зша, бяспека, грамадства, палітыка, лос-анджэлес, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, мігранты, навіны , дональд трамп, у свеце
Амаль 400 чалавек затрыманы ў Лос-Анджэлесе падчас пратэстаў
Масавыя беспарадкі ў Лос-Анджэлесе пачаліся пасля акцыі ўлад па выяўленні нелегальных мігрантаў.
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Колькасць затрыманняў за ўдзел у беспарадках у Лос-Анджэлесе значна ўзрасла за апошнія некалькі дзён, пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на кіраўніка паліцыі горада Джыма Макдонэла.
Паводле звестак улад, падчас пратэстаў за чатыры дні было затрымана сама меней 378 чалавек, з іх каля 200 – за апошнія суткі. У аўторак праваахоўнікі затрымалі 197 чалавек, у панядзелак – 114, у нядзелю – 40, у суботу – 27.
"Блакіраванне аўтамагістралей, гарадскіх вуліц і з’ездаў, адмова выконваць законныя загады пакінуць тэрыторыю і ўмяшанне ў работу службаў грамадскай бяспекі з’яўляецца небяспечным, незаконным і не будзе дазволена", - завілі ў паліцыі.
Пратэсты і сутычкі пачаліся ў горадзе пасля таго, як 7 чэрвеня іміграцыйная і мытная паліцыя ЗША (ICE) правяла акцыю па выяўленні нелегальных мігрантаў у горадзе.
На наступны дзень Белы дом аб’явіў аб уводзе ў горад дзвюх тысяч байцоў нацыянальнай гвардыі. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп паведаміў, што дадзенае рашэнне з’яўляецца правільным, інакш горад быў бы знішчаны. Ён назваў пратэстуючых гараджан дэбашырамі і мяцежнікамі, якія за пагромы атрымліваюць грошы.
Прэзідэнт таксама заявіў, што падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі пакінуць Каліфорнію толькі пасля таго, як сітуацыя ў штаце нармалізуецца.
Пазней у раёны беспарадкаў накіравалі таксама 700 марскіх пехацінцаў.
Улады акругі Лос-Анджэлес заявілі, што не запытвалі дапамогі нацгвардыі і падкрэслілі, што рашэнне аб яе ўводзе было прынята без кансультацый з мясцовым кіраўніцтвам.
Для разгону маніфестантаў паліцыя прымяніла слёзатачывы газ і рызінавыя кулі, пратэстуючыя гараджане кідалі ў сілавікоў бутэлькі і падручныя прадметы, з прыцемкам у ход пайшлі феерверкі. Пазней у горадзе пачаліся пагромы.
У аўторак у горадзе была ўведзена каменданцкая гадзіна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"