https://bel.sputnik.by/20250611/dn-mnska-prakhodzyats-u-rasyskay-ufe-1097138873.html
Дні Мінска праходзяць у расійскай Уфе
Дні Мінска праходзяць у расійскай Уфе
Sputnik Беларусь
Адміністрацыйны цэнтр Башкортастана прымае ў сябе дэлегацыю з Мінска і кірмаш беларускіх тавараў. 11.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-11T12:09+0300
2025-06-11T12:09+0300
2025-06-11T12:09+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
башкортастан
уфа
мінск
уладзімір кухараў
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101467/42/1014674235_0:21:3077:1752_1920x0_80_0_0_68dd90af5ba622312650376714161750.jpg
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Дні беларускай сталіцы пачаліся ў Башкортастане ў сераду, паведамляе Мінгарвыканкам. Яны працягнуцца два дні – 11 і 12 чэрвеня.Дні Мінска прымае адміністрацыйны цэнтр расійскага рэгіёна – Уфа. Падрыхтавана разнастайная праграма: канцэрт, спартыўныя мерапрыемствы, бізнес-форум і многае іншае.Таксама з візітам у гэтым горадзе знаходзіцца дэлегацыя ад Мінска на чале са старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым. Плануюцца яго перагаворы з мэрам Уфы Ратмірам Маўліевым.Як паведаміў Маўліеў у сваім Telegram-канале, ён разам з беларускім калегам усклалі кветкі да вечнага агню ва ўфімскім парку Перамогі.Акрамя дзён беларускай сталіцы, арганізаваны і кірмаш тавараў з Беларусі, які будзе працаваць па 14 чэрвеня.Башкортастан актыўна развіваюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва як з Мінскам, так і Беларуссю ў цэлым. Напрыклад, беларускі бок мае намер удзельнічаць у мадэрнізацыі трамвайнага парка Уфы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250603/kazhamyaka-prymore-zatskalena--nabytsts-belaruskay-tekhnk-1096859537.html
беларусь
расія
башкортастан
уфа
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101467/42/1014674235_263:0:2994:2048_1920x0_80_0_0_6916a012033ff17d242e2b0d0d82b66b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, башкортастан, уфа, мінск, уладзімір кухараў, навіны , палітыка, эканоміка, грамадства
саюзная дзяржава, беларусь, расія, башкортастан, уфа, мінск, уладзімір кухараў, навіны , палітыка, эканоміка, грамадства
Дні Мінска праходзяць у расійскай Уфе
Адміністрацыйны цэнтр Башкортастана прымае ў сябе дэлегацыю з Мінска і кірмаш беларускіх тавараў.
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Дні беларускай сталіцы пачаліся ў Башкортастане ў сераду, паведамляе Мінгарвыканкам. Яны працягнуцца два дні – 11 і 12 чэрвеня.
Дні Мінска прымае адміністрацыйны цэнтр расійскага рэгіёна – Уфа. Падрыхтавана разнастайная праграма: канцэрт, спартыўныя мерапрыемствы, бізнес-форум і многае іншае.
Таксама з візітам у гэтым горадзе знаходзіцца дэлегацыя ад Мінска на чале са старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым. Плануюцца яго перагаворы з мэрам Уфы Ратмірам Маўліевым.
Як паведаміў Маўліеў у сваім Telegram-канале, ён разам з беларускім калегам усклалі кветкі да вечнага агню ва ўфімскім парку Перамогі.
"Сёння ва Уфе стартавалі Дні Мінска – важная веха ва ўмацаванні нашай шматгадовай дружбы", - заявіў Маўліеў.
Акрамя дзён беларускай сталіцы, арганізаваны і кірмаш тавараў з Беларусі, які будзе працаваць па 14 чэрвеня.
Башкортастан актыўна развіваюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва як з Мінскам, так і Беларуссю ў цэлым. Напрыклад, беларускі бок мае намер удзельнічаць у мадэрнізацыі трамвайнага парка Уфы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"