https://bel.sputnik.by/20250611/mnekanomk-u-belarus-ne-zastalosya-nzkaefektynykh-dzyarzhpragram-1097148552.html
Мінэканомікі: у Беларусі не засталося нізкаэфектыўных дзяржпраграм
Мінэканомікі: у Беларусі не засталося нізкаэфектыўных дзяржпраграм
Sputnik Беларусь
Улады краіны ў пачатку бягучай пяцігодкі прынялі дадатковыя меры, каб пазбавіцца ад неэфектыўных дзяржаўных праграм. 11.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-11T17:27+0300
2025-06-11T17:27+0300
2025-06-11T17:27+0300
міністэрства эканомікі рб
эканоміка
юрый чабатар
навіны
палітыка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/04/1082566943_0:0:1070:602_1920x0_80_0_0_fe8bfa08a829c84d2f5c08331e1a57d9.jpg
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Міністр эканомікі Беларусі Юрый Чабатар заявіў, што 20 дзяржпраграм з пераліку на наступную пяцігодку будуць мець статус сацыяльных, перадае карэспандэнт Sputnik.Цяпер у Беларусі да канца 2025 года рэалізуюцца 29 дзяржаўных праграм у розных сферах. Яны датычацца будаўніцтва жылля, дарог, развіцця сельскай гаспадаркі, транспарту, пагранічнай інфраструктуры, укаранення інавацый і гэтак далей.Кіраўнік Мінэканомікі адзначыў, што дзяржаўныя праграмы – гэта асноўны інструментарый у выкананні пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Дзякуючы рэалізацыі дзяржпраграм за бягучую пяцігодку выканана больш як 40 паказчыкаў. У ведамстве лічаць гэта важкім вынікам.Тым не менш, на яго думку, неабходна надаць яшчэ больш цесную сувязь паміж паказчыкамі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і дзяржпраграмамі."Не павінна такога быць, што недзе нейкі паказчык страчаны, яго забылі і гэтак далей", - удакладніў Чабатар.Пасля чаго дадаў, што трэба таксама разабрацца з будоўлямі сацаб’ектаў. Прапанова міністра: каб усе сацыяльныя збудаванні – адукацыйныя, медыцынскія, культурныя і гэтак далей – уваходзілі ў адзіны рэестр. Гэта істотна аблегчыць падыход.Сярэднеэфектыўныя праграмыМіністр паўтарыў, што ў Беларусі няма нізкаэфектыўных дзяржаўных праграм. Большасць з іх, паводле яго слоў, сярэднеэфектыўныя, а тры праграмы за мінулы год павысілі сваю эфектыўнасць дзякуючы дадатковым прынятым мерам."Напрыклад, праграма "Дарогі". У мінулым годзе мы істотна… дадалі фінансаванне, і паказчыкі праграмы былі палепшаны. Праграма лічбавізацыі: былі дадатковыя прыняты меры, у тым ліку і ўказ прэзідэнта па лічбавізацыі. Ну і гэтак далей", - падкрэсліў ён.Чабатар заявіў, што Мінэканомікі падрыхтавала праект пераліку дзяржпраграм на наступную пяцігодку, у ёй каля 20 праграм – сацыяльныя."Мы сканцэнтравалі нашы намаганні на асноўных напрамках, а там, дзе няма прыярытэтызацыі для ўрада, мы спакавалі ў іншыя праграмы", - падсумаваў кіраўнік эканамічнага ведамства.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250530/snapko-raskaza-ab-zadachakh-na-blzheyshuyu-pyatsgodku-1096734516.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/04/1082566943_125:0:953:621_1920x0_80_0_0_4dcafd38f7704f622c9354045e6a57fb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства эканомікі рб, эканоміка, юрый чабатар, навіны , палітыка, у беларусі, беларусь
міністэрства эканомікі рб, эканоміка, юрый чабатар, навіны , палітыка, у беларусі, беларусь
Мінэканомікі: у Беларусі не засталося нізкаэфектыўных дзяржпраграм
Улады краіны ў пачатку бягучай пяцігодкі прынялі дадатковыя меры, каб пазбавіцца ад неэфектыўных дзяржаўных праграм.
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Міністр эканомікі Беларусі Юрый Чабатар заявіў, што 20 дзяржпраграм з пераліку на наступную пяцігодку будуць мець статус сацыяльных, перадае карэспандэнт Sputnik.
Цяпер у Беларусі да канца 2025 года рэалізуюцца 29 дзяржаўных праграм у розных сферах. Яны датычацца будаўніцтва жылля, дарог, развіцця сельскай гаспадаркі, транспарту, пагранічнай інфраструктуры, укаранення інавацый і гэтак далей.
"Дынаміка, у прынцыпе, станоўчая. У нас няма нізкаэфектыўных праграм. У пачатку пяцігодкі такія былі, мы пазбавіліся іх за кошт прыняцця дадатковых мер", - сказаў ён перад пасяджэннем прэзідыума Саўміна ў сераду.
Кіраўнік Мінэканомікі адзначыў, што дзяржаўныя праграмы – гэта асноўны інструментарый у выкананні пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Дзякуючы рэалізацыі дзяржпраграм за бягучую пяцігодку выканана больш як 40 паказчыкаў. У ведамстве лічаць гэта важкім вынікам.
Тым не менш, на яго думку, неабходна надаць яшчэ больш цесную сувязь паміж паказчыкамі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і дзяржпраграмамі.
"Не павінна такога быць, што недзе нейкі паказчык страчаны, яго забылі і гэтак далей", - удакладніў Чабатар.
Пасля чаго дадаў, што трэба таксама разабрацца з будоўлямі сацаб’ектаў. Прапанова міністра: каб усе сацыяльныя збудаванні – адукацыйныя, медыцынскія, культурныя і гэтак далей – уваходзілі ў адзіны рэестр. Гэта істотна аблегчыць падыход.
Сярэднеэфектыўныя праграмы
Міністр паўтарыў, што ў Беларусі няма нізкаэфектыўных дзяржаўных праграм. Большасць з іх, паводле яго слоў, сярэднеэфектыўныя, а тры праграмы за мінулы год павысілі сваю эфектыўнасць дзякуючы дадатковым прынятым мерам.
"Напрыклад, праграма "Дарогі". У мінулым годзе мы істотна… дадалі фінансаванне, і паказчыкі праграмы былі палепшаны. Праграма лічбавізацыі: былі дадатковыя прыняты меры, у тым ліку і ўказ прэзідэнта па лічбавізацыі. Ну і гэтак далей", - падкрэсліў ён.
Чабатар заявіў, што Мінэканомікі падрыхтавала праект пераліку дзяржпраграм на наступную пяцігодку, у ёй каля 20 праграм – сацыяльныя.
"Мы сканцэнтравалі нашы намаганні на асноўных напрамках, а там, дзе няма прыярытэтызацыі для ўрада, мы спакавалі ў іншыя праграмы", - падсумаваў кіраўнік эканамічнага ведамства.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"