Некалькі прадпрыемстваў у Беларусі прызнаны рэкардсменамі
© SputnikУручэнне сертыфікатаў у прэс-цэнтры Sputnik Беларусь

© Sputnik
Падпісацца
Індустрыяльныя і будаўнічыя рэкорды афіцыйна ўнесены ў нацыянальны рэестр Кнігі рэкордаў Беларусі.
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Прадстаўнікі шэрага беларускіх прадпрыемстваў афіцыйна атрымалі сертыфікаты аб рэкордах падчас прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Дасягненні гэтых арганізацый зараз унесены ў нацыянальны рэестр Кнігі рэкордаў Беларусі. Дакументы ўрачыста ўручыў галоўны эксперт рэестра Кірыл Шымко. Рэкорды звязаны як з будаўніцтвам, так і з вытворчасцю.
На кожным стадыёне
Адно з дасягненняў належыць прадпрыемству "Светлатэхніка" грамадскага аб’яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку". Гэта самая вялікая колькасць вырабленых і ўстаноўленых пластыкавых сядзенняў на спартыўных і культурна-масавых аб’ектах.
Прадпрыемства знаходзіцца ў Гомелі (ёсць таксама філіял у Мазыры). Каля 60% работнікаў – людзі з інваліднасцю. Яны робяць спартыўнае і асвятляльнае абсталяванне і іншыя вырабы. Адным з самых масавых прадуктаў сталі пластыкавыя сядзенні для спартыўных аб’ектаў. Яны ёсць і на "Мінск-арэне", і на "Барысаў-арэне", і ў Віцебскім амфітэатры, дзе праходзіць "Славянскі базар", і на многіх іншых аб’ектах. Іх больш за 500.
Гэта значыць, у цэлым прадпрыемства выпусціла больш за 500 тыс сядзенняў, што і стала рэкордам.
Вялікая ацынкоўка
Іншы рэкорд паставіла даччынае прадпрыемства "Конус" Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Яно працуе з 2012 года і стваралася для імпартазамяшчэння, а цяпер каля 50% вытворчасці – гэта экспарт.
На заводзе ёсць вялізная ванна для цынкавання даўжынёй 15 м і шырынёй 1,8 м. Гэта дазваляе апрацоўваць вялікія металічныя вырабы вагой да 6 тон, і гэта прызнана дасягненнем.
Унікальны мост
Прадпрыемства "Мастоўдрэў" (горад Масты) займаецца дрэваапрацоўкай, і здавалася б, мае апасродкаванае стаўленне да будаўніцтва. Але менавіта яно яшчэ ў савецкія часы вырашыла стварыць вялікі мост праз Нёман. Яго навялі ў 1972 годзе. Зараз гэта самы вялікі навясны мост у краіне, які перажыў два капітальныя рамонты.
© Sputnik / Дмитрий МарковСертыфікат "Самы доўгі падвесны мост" атрымаў гендырэктар прадпрыемства "Мастоўдрэў" (горад Масты) Сяргей Асосаў

Сертыфікат "Самы доўгі падвесны мост" атрымаў гендырэктар прадпрыемства "Мастоўдрэў" (горад Масты) Сяргей Асосаў
© Sputnik / Дмитрий Марков
Яго стварылі для мясцовага насельніцтва. Вельмі складана было перабірацца праз шырокі Нёман, каб трапіць на працу – на вытворчую пляцоўку "Мастоўдрэў". Асабліва актуальны мост зімой у крыгаход.
"Сёння ён (мост - Sputnik) яшчэ і падштурхнуў развіццё новага віду дзейнасці – турызму", - адзначыў гендырэктар прадпрыемства Сяргей Асосаў.
Самае чыстае месца
Афіцыйна рэкорд кіруючай кампаніі холдынга "Інтэграл" гучыць як "Самае чыстае вытворчае памяшканне". Магчыма, што гэта ўвогуле самае чыстае месца ў краіне, таму што там вырабляюць вельмі складаныя вырабы для электронікі.
© Sputnik / Дмитрий МарковСертыфікат рэкорду "Самае чыстае вытворчае памяшканне" атрымаў намеснік гендырэктара па развіцці і падрыхтоўцы вытворчасці ААТ "Інтэграл" Максім Максімовіч

Сертыфікат рэкорду "Самае чыстае вытворчае памяшканне" атрымаў намеснік гендырэктара па развіцці і падрыхтоўцы вытворчасці ААТ "Інтэграл" Максім Максімовіч
© Sputnik / Дмитрий Марков
"Інтэгральная мікрасхема ці чып… складаецца з шэрага элементаў, злучаных усярэдзіне чыпа пэўным чынам. І задача ў вытворчым памяшканні – не дапусціць наяўнасці часцінак, якія будуць большымі, чым вось гэтыя элементы", - растлумачыў намеснік гендырэктара па развіцці і падрыхтоўцы вытворчасці ААТ "Інтэграл" Максім Максімовіч.
Тэхнічныя патрабаванні на такой вытворчасці – не больш за адну часцінку памерам буйней за 0,1 мікраметр на адзін кубічны дэцыметр памяшкання. Для прыкладу – таўшчыня чалавечага воласа роўная 100 мікраметраў.
Каб дабіцца чысціні і не дапусціць падобны нанапыл у тэхналагічнае памяшканне, выкарыстоўваюць спецыяльнае адзенне і сістэму кандыцыяніравання. Таксама падтрымліваецца тэмпература +22 градусы з адхіленнем плюс-мінус 0,5. Вільготнасць – 45% (плюс-мінус 5%).
Гіганцкая будоўля
І нарэшце, ААТ "Гроднапрамбуд" прызнана рэкардсменам за будаўніцтва самых высокіх вежавых выпарных градзірань. Яны знаходзяцца на БелАЭС. Вышыня адной градзірні – 167 м. Для стварэння толькі аднаго падмурка выкарыстоўвалі каля 5 108 куб м бетону і 857 тон арматуры.
© Sputnik / Дмитрий МарковААТ "Гроднапрамбуд" прызнана рэкардсменам за будаўніцтва самых высокіх вежавых выпарных градзірань

ААТ "Гроднапрамбуд" прызнана рэкардсменам за будаўніцтва самых высокіх вежавых выпарных градзірань
© Sputnik / Дмитрий Марков
Унікальнасць будоўлі была ў тым, што восем месяцаў трэба было бесперапынна падаваць бетон. Калі б падача спынілася нават на адну гадзіну, аб’ект прыйшлося б разбураць і будаваць нанава.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"