https://bel.sputnik.by/20250611/turchyn-atsan-efekt-ad-realzatsy-dzyarzhpragram-1097147616.html
Турчын ацаніў эфект ад рэалізацыі дзяржпраграм
Турчын ацаніў эфект ад рэалізацыі дзяржпраграм
Sputnik Беларусь
За апошнія чатыры гады на рэалізацыю дзяржаўных праграм было выдзелена каля 560 млрд рублёў – пабудавана жыллё, бальніцы, дзіцячыя сады, школы, дарогі і многае... 11.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-11T16:31+0300
2025-06-11T16:31+0300
2025-06-11T16:31+0300
аляксандр турчын
савет міністраў рб
навіны
эканоміка
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/15/1068224734_0:0:3263:1836_1920x0_80_0_0_549bcbd56176fc8df4139410381e35f6.jpg
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Дзеючыя падыходы да дзяржаўных праграм трэба карэкціраваць, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт Sputnik.Турчын нагадаў, што ў бягучай пяцігодцы ў рэспубліцы рэалізуецца 29 дзяржпраграм, якія падлягаюць ацэнцы. За чатыры гады – з 2021-га па 2024-ы – на мерапрыемствы гэтых праграм было накіравана каля 560 млрд руб.Трэць з іх – гэта бюджэтныя сродкі.Паводле яго слоў, дзве трэці дзяржпраграм прызнаны высокаэфектыўнымі і эфектыўнымі – гэта пацвярджае справаздача міжведамаснай камісіі пры Мінэканомікі."Вынікі быццам бы значныя і ўвогуле станоўча характарызуюць ход рэалізацыі дзяржпраграм", - адзначыў прэм’ер.Жыллё, дарогі і іншыя прыярытэты на пяцігодкуЁн падкрэсліў: дзяржпраграмы павінны дэманстраваць трэнд таго, як урад плануе дасягнуць прыярытэтаў пяцігодкі. Упор робіцца на якасны складальнік і эфектыўнасць укладзеных сродкаў.Напрыклад, рэалізацыя праекта "Арэнднае жыллё" не павінна звесціся да давядзення квадратных метраў."Мы будуем арэнднае жыллё не для таго, каб яго будаваць, вынік – каб мы замацоўвалі кадры ў рэгіёнах. І мы павінны гэта ацэньваць. Калі ў нас кадры не замацоўваюцца, ці ёсць сэнс марнаваць дзяржаўныя грошы і працягваць там будаўніцтва арэнднага жылля?" - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік урада.Паводле яго слоў, трэнды на наступную пяцігодку вызначаны кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Сярод іх важная роля адведзена будаўніцтву якасных дарог, павышэнню ўзроўню выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў, развіццю патэнцыялу выкарыстання пелет.Турчын праінфармаваў: да 2030 года трэба адрамантаваць і рэканструяваць 25 тыс км аўтамабільных дарог. Гэта ў 1,9 раза больш, чым запланавана да канца 2025-га."Прычым, размова ідзе не толькі аб кіламетрах і пагонных метрах, гэта павінны быць дарогі, якія адпавядаюць сучасным стандартам якасці. Акцэнт на мясцовую дарожную сетку. Малыя населеныя пункты, аграгарадкі павінны мець дастойныя ўмовы транспартных зносін з раённымі і абласнымі гарадамі", - канстатаваў кіраўнік Саўміна.Прэм’ер-міністр таксама закрануў тэму пелет – альтэрнатыўнай крыніцы энергіі. І нагадаў прысутным аб патрабаванні прэзідэнта павялічыць выкарыстанне гэтага віду паліва на ўнутраным рынку."Сёння магутнасці прадпрыемстваў, якія вырабляюць пелеты, задзейнічаны менш як на 10%. Неабходна паскорыць работу па пераводзе кацельняў на выкарыстанне гэтага віду паліва. Асаблівую ўвагу ўдзяліць кацельням аграгарадкоў", - сказаў Турчын.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250606/turchyn-pvt-razvvaetstsa-nyagledzyachy-na-se-tsyazhkasts-1097012621.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/15/1068224734_495:0:3226:2048_1920x0_80_0_0_b73fd7e50f436d6e88dd67716c430e6f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр турчын, савет міністраў рб, навіны , эканоміка, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
аляксандр турчын, савет міністраў рб, навіны , эканоміка, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
Турчын ацаніў эфект ад рэалізацыі дзяржпраграм
За апошнія чатыры гады на рэалізацыю дзяржаўных праграм было выдзелена каля 560 млрд рублёў – пабудавана жыллё, бальніцы, дзіцячыя сады, школы, дарогі і многае іншае.
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Дзеючыя падыходы да дзяржаўных праграм трэба карэкціраваць, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт Sputnik.
Турчын нагадаў, што ў бягучай пяцігодцы ў рэспубліцы рэалізуецца 29 дзяржпраграм, якія падлягаюць ацэнцы. За чатыры гады – з 2021-га па 2024-ы – на мерапрыемствы гэтых праграм было накіравана каля 560 млрд руб.
Трэць з іх – гэта бюджэтныя сродкі.
"Несумненна, дасягнуты пэўныя вынікі. У рамках выканання дзяржпраграм пабудавана больш за 17 млн кв. м жылля, у тым ліку больш за 1 млн кв. м – арэнднага. Уведзена ў эксплуатацыю 119 аб’ектаў аховы здароўя, 48 дзіцячых садоў і 21 школа. Пабудавана і адрамантавана 13 000 км дарог", - сказаў Турчын на пасяджэнні прэзідыума Саўміна ў сераду.
Паводле яго слоў, дзве трэці дзяржпраграм прызнаны высокаэфектыўнымі і эфектыўнымі – гэта пацвярджае справаздача міжведамаснай камісіі пры Мінэканомікі.
"Вынікі быццам бы значныя і ўвогуле станоўча характарызуюць ход рэалізацыі дзяржпраграм", - адзначыў прэм’ер.
Жыллё, дарогі і іншыя прыярытэты на пяцігодку
Ён падкрэсліў: дзяржпраграмы павінны дэманстраваць трэнд таго, як урад плануе дасягнуць прыярытэтаў пяцігодкі. Упор робіцца на якасны складальнік і эфектыўнасць укладзеных сродкаў.
Напрыклад, рэалізацыя праекта "Арэнднае жыллё" не павінна звесціся да давядзення квадратных метраў.
"Мы будуем арэнднае жыллё не для таго, каб яго будаваць, вынік – каб мы замацоўвалі кадры ў рэгіёнах. І мы павінны гэта ацэньваць. Калі ў нас кадры не замацоўваюцца, ці ёсць сэнс марнаваць дзяржаўныя грошы і працягваць там будаўніцтва арэнднага жылля?" - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік урада.
Паводле яго слоў, трэнды на наступную пяцігодку вызначаны кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Сярод іх важная роля адведзена будаўніцтву якасных дарог, павышэнню ўзроўню выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў, развіццю патэнцыялу выкарыстання пелет.
Турчын праінфармаваў: да 2030 года трэба адрамантаваць і рэканструяваць 25 тыс км аўтамабільных дарог. Гэта ў 1,9 раза больш, чым запланавана да канца 2025-га.
"Прычым, размова ідзе не толькі аб кіламетрах і пагонных метрах, гэта павінны быць дарогі, якія адпавядаюць сучасным стандартам якасці. Акцэнт на мясцовую дарожную сетку. Малыя населеныя пункты, аграгарадкі павінны мець дастойныя ўмовы транспартных зносін з раённымі і абласнымі гарадамі", - канстатаваў кіраўнік Саўміна.
Прэм’ер-міністр таксама закрануў тэму пелет – альтэрнатыўнай крыніцы энергіі. І нагадаў прысутным аб патрабаванні прэзідэнта павялічыць выкарыстанне гэтага віду паліва на ўнутраным рынку.
"Сёння магутнасці прадпрыемстваў, якія вырабляюць пелеты, задзейнічаны менш як на 10%. Неабходна паскорыць работу па пераводзе кацельняў на выкарыстанне гэтага віду паліва. Асаблівую ўвагу ўдзяліць кацельням аграгарадкоў", - сказаў Турчын.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"