Подготовка снайперов группировки войск Центр в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Яшчэ адна групоўка УС РФ пачала наступленне ў Днепрапятроўскай вобласці

© Sputnik / Станислав Красильников / Перайсці ў медыябанкРасійскія штурмавікі падчас СВА
Расійскія штурмавікі падчас СВА - Sputnik Беларусь, 1920, 11.06.2025
Падпісацца
Наступленне ў рэгіёне вядзецца ў тым ліку для стварэння буфернай зоны, пра якую гаварыў прэзідэнт Расіі.
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Групоўка войск "Усход" пачала наступленне на тэрыторыі Днепрапятроўскай вобласці, пра гэта паведаміла ў сераду прэс-служба Мінабароны РФ.
"Падраздзяленні групоўкі войск "Усход" у выніку актыўных дзеянняў шырокім фронтам выйшлі на заходнюю мяжу Данецкай Народнай Рэспублікі і развіваюць наступленне на тэрыторыі Днепрапятроўскай вобласці", - гаворыцца ў паведамленні.
У канцы мінулага тыдня падраздзяленні групоўкі войск "Цэнтр" выйшлі на заходнюю мяжу ДНР і пачалі наступленне ў Днепрапятроўскай вобласці.
Паводле сённяшняй інфармацыі Мінабароны, падраздзяленні "Цэнтра" працягваюць прасоўванне ўглыб абароны праціўніка ў гэтым рэгіёне.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што расійскае наступленне ў Днепрапятроўскай вобласці вядзецца ў тым ліку для стварэння абяцанай прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным буфернай зоны ва Украіне, неабходнай для абароны меж Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў - Sputnik Беларусь, 1920, 10.06.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Рыжанкоў: для Беларусі важна, каб канфлікт ва Украіне завяршыўся хутчэй
Стужка навiн
0