https://bel.sputnik.by/20250613/lukashenka-druzhba-belarus--ktaya-padmatsavana-ekanamchnay-bazay-1097238858.html
Лукашэнка: дружба Беларусі і Кітая падмацавана эканамічнай базай
Лукашэнка: дружба Беларусі і Кітая падмацавана эканамічнай базай
Sputnik Беларусь
У апошнія гады на высокім узроўні развіваюцца кітайска-беларускія адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. 13.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-13T12:38+0300
2025-06-13T12:38+0300
2025-06-13T12:38+0300
кітай
кнр
у беларусі
беларусь
аляксандр лукашэнка
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104403/76/1044037647_0:1:3073:1729_1920x0_80_0_0_2c24355098495675783837924e747e7d.jpg
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Лідары Беларусі і Кітая дамовіліся зрабіць усё, каб ніякія штармы і завірухі не парушылі адзінства паміж краінамі, заявіў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.У пятніцу прэзідэнт сустрэўся з намеснікам Старшыні Пастаяннага камітэта 14-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшынёй Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая Чжан Цінвэем.Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дзеля гэтай сустрэчы ён перанёс запланаваныя мерапрыемствы, звязаныя з вайсковай тэматыкай."Сёння ў мяне такі ваенны дзень – пятніца. Але я перанёс усе свае мерапрыемствы на канец дня на палігонах для таго, каб сустрэцца з нашымі даўнімі, надзейнымі сябрамі", - падкрэсліў прэзідэнт.Лукашэнка адзначыў, што добрая дружба паміж народамі дзвюх краін падмацавана сур'ёзнай эканамічнай базай. Паводле яго слоў, на тэрыторыі Беларусі з Кітаем пры сумесным фінансаванні рэалізуецца шмат праектаў. Прэзідэнт запэўніў, што рэспубліка гатова і ў далейшым развіваць беларуска-кітайскае супрацоўніцтва.У сваю чаргу высокі замежны госць выказаў падзяку беларускаму лідару за магчымасць сустрэчы, нягледзячы на яго шчыльны працоўны графік. Ён таксама перадаў шчырае прывітанне ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Чжан Цінвэй адзначыў, што нядаўна лідары дзвюх краін сустракаліся ў Пекіне і выйшлі на важныя дамоўленасці."Спадар Прэзідэнт, Вы ў Кітаі вельмі вядомы. Кітайцы добра ведаюць пра Вас. Мы шчыра ганарымся, што ў кітайскага народа ёсць такі даўні і добры сябар", - сказаў Чжан Цінвэй.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250604/s-tsznpn-zapras-lukashenku-na-samt-shas--parad-u-pekne-1096916566.html
кітай
кнр
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104403/76/1044037647_142:0:2873:2048_1920x0_80_0_0_b0b3936abc15731a3c3b7ac537a034ee.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кітай, кнр, у беларусі, беларусь, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка
кітай, кнр, у беларусі, беларусь, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка
Лукашэнка: дружба Беларусі і Кітая падмацавана эканамічнай базай
У апошнія гады на высокім узроўні развіваюцца кітайска-беларускія адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Лідары Беларусі і Кітая дамовіліся зрабіць усё, каб ніякія штармы і завірухі не парушылі адзінства паміж краінамі, заявіў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
У пятніцу прэзідэнт сустрэўся з намеснікам Старшыні Пастаяннага камітэта 14-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшынёй Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая Чжан Цінвэем.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дзеля гэтай сустрэчы ён перанёс запланаваныя мерапрыемствы, звязаныя з вайсковай тэматыкай.
"Сёння ў мяне такі ваенны дзень – пятніца. Але я перанёс усе свае мерапрыемствы на канец дня на палігонах для таго, каб сустрэцца з нашымі даўнімі, надзейнымі сябрамі", - падкрэсліў прэзідэнт.
Лукашэнка адзначыў, што добрая дружба паміж народамі дзвюх краін падмацавана сур'ёзнай эканамічнай базай. Паводле яго слоў, на тэрыторыі Беларусі з Кітаем пры сумесным фінансаванні рэалізуецца шмат праектаў. Прэзідэнт запэўніў, што рэспубліка гатова і ў далейшым развіваць беларуска-кітайскае супрацоўніцтва.
"На сустрэчы са Старшынёй Сі Цзіньпінам мы дамовіліся, што зробім усё для таго, каб ніякія штармы і завірухі не маглі парушыць наша адзінства. Каб мы і далей, як усе гэтыя 30 гадоў, развівалі нашы адносіны і паглыблялі. Вы павінны ведаць, што мы гатовы зрабіць усё для Кітайскай Народнай Рэспублікі, што ў яе інтарэсах на тэрыторыі Беларусі, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы", - сказаў Лукашэнка.
У сваю чаргу высокі замежны госць выказаў падзяку беларускаму лідару за магчымасць сустрэчы, нягледзячы на яго шчыльны працоўны графік. Ён таксама перадаў шчырае прывітанне ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Чжан Цінвэй адзначыў, што нядаўна лідары дзвюх краін сустракаліся ў Пекіне і выйшлі на важныя дамоўленасці.
"Спадар Прэзідэнт, Вы ў Кітаі вельмі вядомы. Кітайцы добра ведаюць пра Вас. Мы шчыра ганарымся, што ў кітайскага народа ёсць такі даўні і добры сябар", - сказаў Чжан Цінвэй.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"