https://bel.sputnik.by/20250613/mzs-rekamendue-belarusam-ustrymatstsa-ad-paezdak-u-ran--zral-1097237993.html
МЗС рэкамендуе беларусам устрымацца ад паездак у Іран і Ізраіль
МЗС рэкамендуе беларусам устрымацца ад паездак у Іран і Ізраіль
Sputnik Беларусь
Грамадзянам рэспублікі, якія зараз знаходзяцца ў рэгіёне абвастрэння канфлікту, раяць выконваць усе меры бяспекі. 13.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-13T13:07+0300
2025-06-13T13:07+0300
2025-06-13T13:07+0300
мзс беларусі
навіны
бяспека
палітыка
грамадства
у свеце
беларусь
іран
ізраіль
канфлікт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102747/40/1027474084_0:342:4896:3096_1920x0_80_0_0_06e2e0ed60ac255dfa9dbeade5427116.jpg
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі дало рэкамендацыі грамадзянам рэспублікі ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе.Таксама ў ведамстве парэкамендавалі сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі авіяцыйных улад, каб быць у курсе магчымых абмежаванняў на выкарыстанне паветранай прасторы ў некаторых краінах і прыпынення працы аэрапортаў.У МЗС адзначылі, што беларусам, якія зараз знаходзяцца ў рэгіёне абвастрэння канфлікту, рэкамендуецца строга выконваць меры бяспекі і кіравацца рэкамендацыямі ўлад краіны знаходжання.Там таксама падкрэслілі, што Беларусь глыбока занепакоена новым вітком ваеннай эскалацыі паміж Ізраілем і Іранам.Аперацыя "Узыходзячы леў"У ноч на пятніцу Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) пачала шырокамаштабную аперацыю пад назвай "Узыходзячы леў", падчас якой ВПС нанеслі ўдары па ваенных цэлях і аб’ектах ядзернай праграмы Ірана.Як паведаміла Таварыства Чырвонага Паўмесяца Ірана, Ізраіль нанёс удары па не менш як 60 лакацыях у васьмі правінцыях Ірана. Удакладняецца, што гэта правінцыі Тэгеран, Усходні Азербайджан, Заходні Азербайджан, Ісфахан, Ілам, Керманшах, Марказі, Хамадан, Хузестан і Курдыстан.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250613/pyasko-maskva-asudzhae-eskalatsyyu-napruzhanasts-pamzh-zralem--ranam-1097237335.html
беларусь
іран
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102747/40/1027474084_0:0:4352:3264_1920x0_80_0_0_4c233b9dfe6baf084704ca028cd6553a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс беларусі, навіны , бяспека, палітыка, грамадства, у свеце, беларусь, іран, ізраіль, канфлікт, узброены канфлікт
мзс беларусі, навіны , бяспека, палітыка, грамадства, у свеце, беларусь, іран, ізраіль, канфлікт, узброены канфлікт
МЗС рэкамендуе беларусам устрымацца ад паездак у Іран і Ізраіль
Грамадзянам рэспублікі, якія зараз знаходзяцца ў рэгіёне абвастрэння канфлікту, раяць выконваць усе меры бяспекі.
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі дало рэкамендацыі грамадзянам рэспублікі ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе.
"Настойліва рэкамендуем грамадзянам Беларусі ўлічваць сітуацыю, якая складваецца, старанна ўзважваць неабходнасць паездак у краіны, якія ўваходзяць у зону канфлікту", - паведамілі Sputnik у МЗС.
Таксама ў ведамстве парэкамендавалі сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі авіяцыйных улад, каб быць у курсе магчымых абмежаванняў на выкарыстанне паветранай прасторы ў некаторых краінах і прыпынення працы аэрапортаў.
У МЗС адзначылі, што беларусам, якія зараз знаходзяцца ў рэгіёне абвастрэння канфлікту, рэкамендуецца строга выконваць меры бяспекі і кіравацца рэкамендацыямі ўлад краіны знаходжання.
Там таксама падкрэслілі, што Беларусь глыбока занепакоена новым вітком ваеннай эскалацыі паміж Ізраілем і Іранам.
Аперацыя "Узыходзячы леў"
У ноч на пятніцу Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) пачала шырокамаштабную аперацыю пад назвай "Узыходзячы леў", падчас якой ВПС нанеслі ўдары па ваенных цэлях і аб’ектах ядзернай праграмы Ірана.
Як паведаміла Таварыства Чырвонага Паўмесяца Ірана, Ізраіль нанёс удары па не менш як 60 лакацыях у васьмі правінцыях Ірана. Удакладняецца, што гэта правінцыі Тэгеран, Усходні Азербайджан, Заходні Азербайджан, Ісфахан, Ілам, Керманшах, Марказі, Хамадан, Хузестан і Курдыстан.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"