https://bel.sputnik.by/20250613/mzs-rf-nazva-udary-zralya-pa-rane-nepravakavanym--neprymalnym-1097240089.html
МЗС РФ назваў удары Ізраіля па Іране неправакаванымі і непрымальнымі
МЗС РФ назваў удары Ізраіля па Іране неправакаванымі і непрымальнымі
Sputnik Беларусь
Расійскае знешнепалітычнае ведамства выказала крайнюю заклапочанасць эскалацыяй напружанасці на Блізкім Усходзе. 13.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-13T13:42+0300
2025-06-13T13:42+0300
2025-06-13T13:42+0300
мзс рф
палітыка
бяспека
навіны
у свеце
канфлікт
узброены канфлікт
ізраіль
іран
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0d/1097239096_0:270:2730:1806_1920x0_80_0_0_3b1ca31a0f9e4f0c8816a484843f1d9c.jpg
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Удары Ізраіля па Іране, грамадзянах краіны, мірных гарадах і аб’екта’ ядзерна-энергетычнай інфраструктуры з'яўляюцца несправакаванымі і непрымальнымі, аб гэтым заявілі ў расійскім МЗС.Адпаведны дакумент размешчаны на сайце ведамства.У знешнепалітычным ведамстве мяркуюць, што міжнародная супольнасць не можа дазволіць сабе абыякава ставіцца да злачынстваў, якія разбураюць мір, наносяць урон як рэгіянальнай, так і міжнароднай бяспецы.МЗС Расіі назваў сілавую акцыю Ізраіля парушэннем Статута ААН і норм міжнароднага права. У ведамстве выказалі крайнюю занепакоенасць небяспечнай эскалацыяй напружанасці на Блізкім Усходзе.У МЗС звярнулі ўвагу, што ізраільскае кіраўніцтва зрабіла свядомы выбар на карысць эскалацыі, і на яго ляжа адказнасць за ўсе наступствы ўдараў.Атака ІзраіляУ ноч на 13 чэрвеня Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у рамках правядзення аперацыі "Узыходзячы леў" узняла ў неба больш за 200 знішчальнікаў, цэлямі якіх сталі іранскія ваенныя аб’екты і аб’екты ядзернай праграмы, а таксама высокапастаўленыя чыноўнікі.Ізраільскія ВПС здзейснілі некалькі хваль атак у розных раёнах Ірана, уключаючы Тэгеран.Кіраўнік урада Ізраіля Біньямін Нетаньяху назваў першую серыю авіяўдараў па цэлях у Іране паспяховай, і папярэдзіў, што яны будуць працягнуты.Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі ў сваю чаргу заявіў, што дае "свабоду дзеянняў" Узброеным сілам краіны для адказу на ўдары Ізраіля. Ён падкрэсліў, што Ізраіль чакае "горкі і страшны лёс".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250613/pyasko-maskva-asudzhae-eskalatsyyu-napruzhanasts-pamzh-zralem--ranam-1097237335.html
ізраіль
іран
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0d/1097239096_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_862f9779fdbfb3763c1978410b566978.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс рф, палітыка, бяспека, навіны , у свеце, канфлікт, узброены канфлікт, ізраіль, іран
мзс рф, палітыка, бяспека, навіны , у свеце, канфлікт, узброены канфлікт, ізраіль, іран
МЗС РФ назваў удары Ізраіля па Іране неправакаванымі і непрымальнымі
Расійскае знешнепалітычнае ведамства выказала крайнюю заклапочанасць эскалацыяй напружанасці на Блізкім Усходзе.
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Удары Ізраіля па Іране, грамадзянах краіны, мірных гарадах і аб’екта’ ядзерна-энергетычнай інфраструктуры з'яўляюцца несправакаванымі і непрымальнымі, аб гэтым заявілі ў расійскім МЗС.
Адпаведны дакумент размешчаны на сайце ведамства.
"Несправакаваныя ваенныя ўдары па суверэннай дзяржаве-члену ААН, яго грамадзянах, мірных гарадах, якія спяць, аб’ектах ядзерна-энергетычнай інфраструктуры катэгарычна непрымальныя", - гаворыцца ў заяве.
У знешнепалітычным ведамстве мяркуюць, што міжнародная супольнасць не можа дазволіць сабе абыякава ставіцца да злачынстваў, якія разбураюць мір, наносяць урон як рэгіянальнай, так і міжнароднай бяспецы.
МЗС Расіі назваў сілавую акцыю Ізраіля парушэннем Статута ААН і норм міжнароднага права. У ведамстве выказалі крайнюю занепакоенасць небяспечнай эскалацыяй напружанасці на Блізкім Усходзе.
"Рашуча асуджаем сілавую акцыю дзяржавы Ізраіль у парушэнне Статута Арганізацыі А’яднаных Нацый і норм міжнароднага права ў ноч на 13 чэрвеня", - гаворыцца заяве.
У МЗС звярнулі ўвагу, што ізраільскае кіраўніцтва зрабіла свядомы выбар на карысць эскалацыі, і на яго ляжа адказнасць за ўсе наступствы ўдараў.
У ноч на 13 чэрвеня Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у рамках правядзення аперацыі "Узыходзячы леў" узняла ў неба больш за 200 знішчальнікаў, цэлямі якіх сталі іранскія ваенныя аб’екты і аб’екты ядзернай праграмы, а таксама высокапастаўленыя чыноўнікі.
Ізраільскія ВПС здзейснілі некалькі хваль атак у розных раёнах Ірана, уключаючы Тэгеран.
Кіраўнік урада Ізраіля Біньямін Нетаньяху назваў першую серыю авіяўдараў па цэлях у Іране паспяховай, і папярэдзіў, што яны будуць працягнуты.
Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі ў сваю чаргу заявіў, што дае "свабоду дзеянняў" Узброеным сілам краіны для адказу на ўдары Ізраіля. Ён падкрэсліў, што Ізраіль чакае "горкі і страшны лёс".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"