Сёння плошча "Артэка" – 218 гектараў, з іх 102 гектары паркі. Да 100-годдзя самага вядомага піянерлагера Савецкага Саюза Sputnik сабраў архіўныя фота "Артэка"... 16.06.2025, Sputnik Беларусь
Ідэя стварэння дзіцячага лагера ў Крыме належыць ураджэнцу горада Гродна Зіновію Салаўёву, які ў тыя гады ўзначальваў выканкам Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа. Аб’ехаўшы амаль усё паўднёвае ўзбярэжжа паўвострава, ён спыніў свой выбар на ўрочышчы Артэк, якое падышло па ўсіх параметрах. А займацца арганізацыяй лагера выпала Фёдару Шышмараву, які тады загадваў дзіцячым санаторыем у Ай-Даніле, а пасля стаў першым дырэктарам "Артэка" і восем гадоў прапрацаваў у лагеры галоўурачом.Першая лінейка адбылася 16 чэрвеня 1925 года – з гэтай даты і вядзецца гісторыя "Артэка". У маляўнічай бухце каля самага мора былі разбіты палаткі, у якіх і размясціліся першыя 80 артэкаўцаў. Усяго за першы год працы "Артэк" у чатыры змены прыняў 320 дзяцей.Сёння "Артэк" займае плошчу ў 218 гектараў, 102 з іх – паркі. Ён уключае ў сябе комплекс з дзевяці лагераў, якія маюць развітую інфраструктуру і адукацыйныя тэхналогіі: "Кіпарысны", "Блакітны", "Лясны", "Марскі", "Азёрны", "Палявы", "Рачны", "Хрустальны" і "Янтарны". У бліжэйшы час плануецца адкрыць яшчэ адзін – "Сонечны". З 2014 па 2024 год тут адпачылі 346 тысяч 749 дзяцей, у планах на 2025-ы – прыняць 41 тысячу 382 дзіцяці.І крыху фактаў:Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сёння плошча "Артэка" – 218 гектараў, з іх 102 гектары паркі. Да 100-годдзя самага вядомага піянерлагера Савецкага Саюза Sputnik сабраў архіўныя фота "Артэка" і цікавыя факты аб ім.
Ідэя стварэння дзіцячага лагера ў Крыме належыць ураджэнцу горада Гродна Зіновію Салаўёву, які ў тыя гады ўзначальваў выканкам Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа. Аб’ехаўшы амаль усё паўднёвае ўзбярэжжа паўвострава, ён спыніў свой выбар на ўрочышчы Артэк, якое падышло па ўсіх параметрах. А займацца арганізацыяй лагера выпала Фёдару Шышмараву, які тады загадваў дзіцячым санаторыем у Ай-Даніле, а пасля стаў першым дырэктарам "Артэка" і восем гадоў прапрацаваў у лагеры галоўурачом.
Першая лінейка адбылася 16 чэрвеня 1925 года – з гэтай даты і вядзецца гісторыя "Артэка". У маляўнічай бухце каля самага мора былі разбіты палаткі, у якіх і размясціліся першыя 80 артэкаўцаў. Усяго за першы год працы "Артэк" у чатыры змены прыняў 320 дзяцей.
Сёння "Артэк" займае плошчу ў 218 гектараў, 102 з іх – паркі. Ён уключае ў сябе комплекс з дзевяці лагераў, якія маюць развітую інфраструктуру і адукацыйныя тэхналогіі: "Кіпарысны", "Блакітны", "Лясны", "Марскі", "Азёрны", "Палявы", "Рачны", "Хрустальны" і "Янтарны". У бліжэйшы час плануецца адкрыць яшчэ адзін – "Сонечны". З 2014 па 2024 год тут адпачылі 346 тысяч 749 дзяцей, у планах на 2025-ы – прыняць 41 тысячу 382 дзіцяці.
І крыху фактаў:
лагер "Марскі" размешчаны на тым самым месцы, дзе ў 1925 годзе стаялі палаткі першых артэкаўцаў, а 16 чэрвеня адбылася першая артэкаўская лінейка;
у сціплым доміку каля вогнішчавай пляцоўкі ў "Марскім" жыў падчас сваіх прыездаў у "Артэк" заснавальнік лагера Зіновій Салаўёў. Існуе легенда, што менавіта ў ім правяла апошнія гады жыцця Жана дэ Ла Мот – прататып графіні дэ ла Фер, мілэдзі з "Трох мушкецёраў" Аляксандра Дзюма, яе магіла знаходзілася тут жа непадалёку да 1930-х гадоў;
у 1926 годзе "Артэк" наведала першая замежная дэлегацыя – піянеры з Германіі;
у 1930-я гады дзякуючы пабудаванаму ў верхнім парку зімоваму корпусу "Артэк" перавялі на круглагадовую работу;
у гады Вялікай Айчыннай вайны лагер быў эвакуіраваны ў Сталінград, затым на Алтай; першая пасляваенная змена адкрылася ў Артэку ў жніўні 1944-га, а праз год тэрыторыя лагера была павялічана да цяперашніх памераў;
у "Рачным" у 1963 годзе пабываў Самуіл Маршак, а першы касманаўт Зямлі Юрый Гагарын уласнаручна пасадзіў на яго тэрыторыі лагера кіпарыс;
у "Блакітным" знаходзіцца адно з самых таямнічых месцаў: гэта склеп былых гаспадароў курорта "Суук-Су" Бярэзіных, пабудаваны па праекце М. Краснова;
у "Блакітным" жа можна палюбавацца адным з самых вядомых відаў Крыма: з агляднай пляцоўкі адкрываецца панарама ад гары Аю-Даг да мыса Марцьян (Ялта);
да 1954 года ў "Блакітным" адпачывалі толькі дзяўчынкі, а летам 2010-га тут здымалі тэлесерыял "Сваты-4";
большасць будынкаў сучаснага "Кіпарыснага" – гэта былыя дачы вядомых людзей, тут жа размяшчаецца і адна з самых прыгожых пабудоў усяго "Артэка" – "Тупалеўская дача", якая атрымала назву ў гонар знакамітага авіяканструктара Андрэя Туполева, што неаднаразова адпачываў тут у 1930-я, і якая да рэвалюцыі належала палітычнаму дзеячу Аляксандру Гучкову.
Амерыканская дзяўчынка Саманта Сміт (у цэнтры), якая наведала СССР па запрашэнні Генеральнага сакратара ЦК КПСС Юрыя Андропава, у лагеры "Артэк" з піянерамі. Ліпень 1983 года.
Амерыканская дзяўчынка Саманта Сміт (у цэнтры), якая наведала СССР па запрашэнні Генеральнага сакратара ЦК КПСС Юрыя Андропава, у лагеры "Артэк" з піянерамі. Ліпень 1983 года.