https://bel.sputnik.by/20250616/vtse-spker-parlamenta-maldovy-abvnavats-partyyu-lady--paltyzatsy-slavko-1097310391.html
Віцэ-спікер парламента Малдовы абвінаваціў партыю ўлады ў палітызацыі сілавікоў
Віцэ-спікер парламента Малдовы абвінаваціў партыю ўлады ў палітызацыі сілавікоў
Sputnik Беларусь
Напярэдадні ў Кішынёве прайшоў ЛГБТ-парад, супраць якога выступілі грамадскія актывісты, вернікі і прадстаўнікі блока "Перамога" – у дачыненні да пратэстуючых... 16.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-16T18:08+0300
2025-06-16T18:08+0300
2025-06-16T18:08+0300
малдова
навіны
грамадства
бяспека
у свеце
палітыка
здарэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/10/1097309921_0:107:1024:683_1920x0_80_0_0_c1f8af2de7cd38407e6774beae277c16.jpg
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Віцэ-спікер малдаўскага парламента Улад Батрынча звярнуўся ў Генпракуратуру краіны і да амбудсмена ў сувязі з дзеяннямі сілавікоў у дачыненні да ўдзельнікаў акцыі супраць ЛГБТ-парада (рух ЛГБТ прызнаны экстрэмісцкім і забаронены ў РФ), які прайшоў у Кішынёве ў мінулую нядзелю.Як паведамлялася, на акцыю ў абарону традыцыйных каштоўнасцей выйшлі грамадскія актывісты, вернікі і прадстаўнікі блока "Перамога", яны сутыкнуліся з грубымі дзеяннямі паліцыі.Адзін з самых рэзанансных эпізодаў быў зняты на відэа: паліцэйскія вырвалі дзіця з рук бацькі, у выніку хлопчык упаў і стукнуўся аб асфальт. Кадры апублікавалі мясцовыя СМІ у сваіх Telegram-каналах.Таксама паліцыя прымяніла сілу да свяшчэнніка, які выказваў нязгоду з распачатым ЛГБТ-шэсцем. На запісе інцыдэнту бачна, як паліцэйскія наносяць яму ўдары і кідаюць яго на зямлю."Падчас мірнай акцыі 15 чэрвеня сілавікі прымянілі сілу супраць грамадзян. Я і мой калега, экс-міністр унутраных спраў Павел Войку, падалі ў Генпракуратуру і народнаму адвакату па правах чалавека скаргу ў сувязі з незаконнымі дзеяннямі праваахоўных органаў", - сказаў Батрынча на брыфінгу ў панядзелак.Ён абвінаваціў партыю ўлады ў палітызацыі сілавых структур і ўсклаў адказнасць за тое, што адбылося напярэдадні ў Кішынёве, на прэзідэнта Майю Санду.Батрынча падкрэсліў, што замест таго, каб змагацца са злачыннасцю, малдаўскія сілавікі заняліся палітычным абслугоўваннем улады."Адбываюцца нападкі на царкву, на ўласных грамадзян, на палітычных апанентаў. Палітызацыя пракуратуры і судовай сістэмы прывяла да таго, што ўчора ў цэнтры нашай сталіцы – сталіцы еўрапейскай краіны, кандыдата на ўступленне ў ЕС – падвергліся нападзенню свабодныя грамадзяне свабоднай краіны. Гэта ўсё адбываецца пры патуранні Санду", - заявіў ён.Пры падтрымцы дыпмісій краін ЕСРаней шэраг няўрадавых арганізацый у Малдове выступіў з ініцыятывай правядзення ў Кішынёве 15 чэрвеня парада прадстаўнікоў ЛГБТ (экстрэмісцкая арганізацыя, забаронена ў РФ). Мэр горада Іон Чэбан і гарсавет прынялі рашэнне аб забароне ЛГБТ-мерапрыемства, аднак яно ўсё ж адбылося пры падтрымцы дыпмісій краін ЕС.Праваслаўная царква Малдовы з 2022 года просіць улады забараніць правядзенне такіх мерапрыемстваў. Сацыялагічныя апытанні паказваюць, што 85% жыхароў краіны супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў і за захаванне традыцыйных маральных арыенціраў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250616/rpts-asudzla-zhyvanne-sly-da-svyashchennka-yak-vystup-u-maldove-suprats-lgbt-1097289180.html
малдова
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/10/1097309921_80:0:991:683_1920x0_80_0_0_89d50964039e339f432289500718ec26.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
малдова, навіны , грамадства, бяспека, у свеце, палітыка, здарэнні
малдова, навіны , грамадства, бяспека, у свеце, палітыка, здарэнні
Віцэ-спікер парламента Малдовы абвінаваціў партыю ўлады ў палітызацыі сілавікоў
Напярэдадні ў Кішынёве прайшоў ЛГБТ-парад, супраць якога выступілі грамадскія актывісты, вернікі і прадстаўнікі блока "Перамога" – у дачыненні да пратэстуючых грамадзян паліцыя праявіла грубую сілу.
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Віцэ-спікер малдаўскага парламента Улад Батрынча звярнуўся ў Генпракуратуру краіны і да амбудсмена ў сувязі з дзеяннямі сілавікоў у дачыненні да ўдзельнікаў акцыі супраць ЛГБТ-парада (рух ЛГБТ прызнаны экстрэмісцкім і забаронены ў РФ), які прайшоў у Кішынёве ў мінулую нядзелю.
Як паведамлялася, на акцыю ў абарону традыцыйных каштоўнасцей выйшлі грамадскія актывісты, вернікі і прадстаўнікі блока "Перамога", яны сутыкнуліся з грубымі дзеяннямі паліцыі.
Адзін з самых рэзанансных эпізодаў быў зняты на відэа: паліцэйскія вырвалі дзіця з рук бацькі, у выніку хлопчык упаў і стукнуўся аб асфальт. Кадры апублікавалі мясцовыя СМІ у сваіх Telegram-каналах.
Таксама паліцыя прымяніла сілу да свяшчэнніка, які выказваў нязгоду з распачатым ЛГБТ-шэсцем. На запісе інцыдэнту бачна, як паліцэйскія наносяць яму ўдары і кідаюць яго на зямлю.
"Падчас мірнай акцыі 15 чэрвеня сілавікі прымянілі сілу супраць грамадзян. Я і мой калега, экс-міністр унутраных спраў Павел Войку, падалі ў Генпракуратуру і народнаму адвакату па правах чалавека скаргу ў сувязі з незаконнымі дзеяннямі праваахоўных органаў", - сказаў Батрынча на брыфінгу ў панядзелак.
Ён абвінаваціў партыю ўлады ў палітызацыі сілавых структур і ўсклаў адказнасць за тое, што адбылося напярэдадні ў Кішынёве, на прэзідэнта Майю Санду.
Батрынча падкрэсліў, што замест таго, каб змагацца са злачыннасцю, малдаўскія сілавікі заняліся палітычным абслугоўваннем улады.
"Адбываюцца нападкі на царкву, на ўласных грамадзян, на палітычных апанентаў. Палітызацыя пракуратуры і судовай сістэмы прывяла да таго, што ўчора ў цэнтры нашай сталіцы – сталіцы еўрапейскай краіны, кандыдата на ўступленне ў ЕС – падвергліся нападзенню свабодныя грамадзяне свабоднай краіны. Гэта ўсё адбываецца пры патуранні Санду", - заявіў ён.
Пры падтрымцы дыпмісій краін ЕС
Раней шэраг няўрадавых арганізацый у Малдове выступіў з ініцыятывай правядзення ў Кішынёве 15 чэрвеня парада прадстаўнікоў ЛГБТ (экстрэмісцкая арганізацыя, забаронена ў РФ). Мэр горада Іон Чэбан і гарсавет прынялі рашэнне аб забароне ЛГБТ-мерапрыемства, аднак яно ўсё ж адбылося пры падтрымцы дыпмісій краін ЕС.
Праваслаўная царква Малдовы з 2022 года просіць улады забараніць правядзенне такіх мерапрыемстваў. Сацыялагічныя апытанні паказваюць, што 85% жыхароў краіны супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў і за захаванне традыцыйных маральных арыенціраў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"