Шайгу па даручэнні Пуціна прыляцеў у Пхеньян

© Photo : ЦТАКСяргей Шайгу і Кім Чэн Ын
Сяргей Шайгу і Кім Чэн Ын - Sputnik Беларусь, 1920, 17.06.2025
Падпісацца
У ходзе візіту сакратара Савета бяспекі РФ у Пхеньян запланавана сустрэча з лідарам КНДР.
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Сакратар Савета бяспекі Расіі Сяргей Шайгу прыбыў у Пхеньян па даручэнні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, пра гэта паведаміла прэс-служба апарату Савета бяспекі.
"Сяргей Шайгу прыбыў у Пхеньян па спецыяльным даручэнні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі Савета бяспекі, падчас візіту запланавана сустрэча Шайгу і лідара КНДР Кім Чэн Ына ў рамках дамоўленасцей, якія былі дасягнуты падчас сустрэчы 4 чэрвеня.
"Гэтыя дамоўленасці рэалізуюцца ў рамках Дагавора аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве РФ і КНДР", - дадалі ў Савеце бяспекі РФ.
Папярэдні візіт Шайгу ў КНДР адбыўся ў пачатку чэрвеня, тады, сакратар Савета бяспекі РФ і лідар КНДР абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва Масквы і Пхеньяна ў розных галінах. Размова таксама ішла аб украінскім крызісе і сітуацыі на Карэйскім паўвостраве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і старшыня Дзяржаўнага савета КНДР Кім Чэн Ын - Sputnik Беларусь, 1920, 12.06.2025
Кім Чэн Ын: адносіны Масквы і Пхеньяна ўмацаваліся на фоне баявой дружбы
Стужка навiн
0