https://bel.sputnik.by/20250617/yak-platsts-za-tavar-z-dadatkovay-markrokay--nfagrafka-1097325442.html
Як плаціць за тавар з дадатковай маркіроўкай – інфаграфіка
Як плаціць за тавар з дадатковай маркіроўкай – інфаграфіка
Sputnik Беларусь
На некаторых таварах з’явіліся спецыяльныя QR-коды – у выглядзе наклеек, счытванне якіх у ліпені будзе абавязковым на касе самаабслугоўвання. Што трэба рабіць... 17.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-17T11:12+0300
2025-06-17T11:12+0300
2025-06-17T11:12+0300
інфаграфіка
інфаграфіка
навіны
у беларусі
беларусь
еаэс
грамадства
эканоміка
гандаль
тавар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0d/1097247405_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_6612187d5b1c6359b1f331af6e6418b7.png
Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) працягвае змагацца з нелегальным і шэрым гандлем праз маркіроўку тавараў, а значыць і крыху мяняе працэс пакупкі ў розніцы.Спецыяльныя наклейкі з QR-кодамі з’яўляюцца на ўсё большай колькасці тавараў як у Беларусі, так і ў іншых краінах ЕАЭС. Навошта гэта патрэбна?Усё вельмі проста. Гэтыя наклейкі – частка сістэмы маркіроўкі і нагляду за таварамі.Сістэма ўкараняецца, каб ускладніць жыццё незаконным гандлярам, каб нельга было прадаваць фальсіфікат, кантрафакт і недабраякасныя тавары. Кожнаму тавару прысвойваюць унікальны нумар – GTIN.З 1 ліпеня для шэрага тавараў выкарыстанне гэтага нумара будзе абавязковым. У некаторых выпадках пры куплі GTIN счытваецца аўтаматычна. Гэта залежыць ад мадэлі касавага абсталявання.Нярэдка, касір ці пакупнік, які выкарыстоўвае касу самаабслугоўвання, павінен прасканіраваць гэты нумар уручную. Для гэтага трэба паднесці да сканара і штрых-код тавару, і таксама наклейку з QR-кодам.Як зазначаюць у Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі, пакупнік не абавязаны ведаць, якія тавары падлягаюць маркіроўцы. На касах самаабслугоўвання павінна з’явіцца апавяшчэнне."Калі пакупнік адчувае нязручнасці, звязаныя з неабходнасцю счытвання сродку ідэнтыфікацыі або ўніфікаванага кантрольнага знака, неабходна звяртацца да кансультанта або атрымаць абслугоўванне ў касіра, які выканае адпаведныя аперацыі", - адзначылі ў міністэрстве.Прасцей кажучы, пакупніку павінны дапамагчы супрацоўнікі крамы, калі ў яго не атрымліваецца "прабіць" маркіраваны тавар.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0d/1097247405_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_b782cdc6c6af3fdb8277f28aeabc895b.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інфаграфіка, навіны , у беларусі, беларусь, еаэс, грамадства, эканоміка, гандаль, тавар, инфографика
інфаграфіка, навіны , у беларусі, беларусь, еаэс, грамадства, эканоміка, гандаль, тавар, инфографика
Як плаціць за тавар з дадатковай маркіроўкай – інфаграфіка
На некаторых таварах з’явіліся спецыяльныя QR-коды – у выглядзе наклеек, счытванне якіх у ліпені будзе абавязковым на касе самаабслугоўвання. Што трэба рабіць, калі вы збіраецеся купіць тавары з дадатковай маркіроўкай – глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) працягвае змагацца з нелегальным і шэрым гандлем праз маркіроўку тавараў, а значыць і крыху мяняе працэс пакупкі ў розніцы.
Спецыяльныя наклейкі з QR-кодамі з’яўляюцца на ўсё большай колькасці тавараў як у Беларусі, так і ў іншых краінах ЕАЭС. Навошта гэта патрэбна?
Усё вельмі проста. Гэтыя наклейкі – частка сістэмы маркіроўкі і нагляду за таварамі.
Сістэма ўкараняецца, каб ускладніць жыццё незаконным гандлярам, каб нельга было прадаваць фальсіфікат, кантрафакт і недабраякасныя тавары. Кожнаму тавару прысвойваюць унікальны нумар – GTIN.
З 1 ліпеня для шэрага тавараў выкарыстанне гэтага нумара будзе абавязковым. У некаторых выпадках пры куплі GTIN счытваецца аўтаматычна. Гэта залежыць ад мадэлі касавага абсталявання.
Нярэдка, касір ці пакупнік, які выкарыстоўвае касу самаабслугоўвання, павінен прасканіраваць гэты нумар уручную. Для гэтага трэба паднесці да сканара і штрых-код тавару, і таксама наклейку з QR-кодам.
Як зазначаюць у Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі, пакупнік не абавязаны ведаць, якія тавары падлягаюць маркіроўцы. На касах самаабслугоўвання павінна з’явіцца апавяшчэнне.
"Калі пакупнік адчувае нязручнасці, звязаныя з неабходнасцю счытвання сродку ідэнтыфікацыі або ўніфікаванага кантрольнага знака, неабходна звяртацца да кансультанта або атрымаць абслугоўванне ў касіра, які выканае адпаведныя аперацыі", - адзначылі ў міністэрстве.
Прасцей кажучы, пакупніку павінны дапамагчы супрацоўнікі крамы, калі ў яго не атрымліваецца "прабіць" маркіраваны тавар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"