https://bel.sputnik.by/20250618/avtovaz-prezentava-novy-krosover-lada-azimut-na-pmef-1097368262.html
"АвтоВАЗ" прэзентаваў новы красовер Lada Azimut на ПМЭФ
"АвтоВАЗ" прэзентаваў новы красовер Lada Azimut на ПМЭФ
Sputnik Беларусь
Вытворца адзначае, што ў перспектыве красовер можа атрымаць паўтаралітровы турбаматор і класічны "аўтамат". 18.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-18T14:16+0300
2025-06-18T14:16+0300
2025-06-19T18:36+0300
пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф)
аўто
"автоваз"
навіны
эканоміка
грамадства
санкт-пецярбург
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/12/1097366803_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_a92748e355161520fb3c617e021ce09d.jpg
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Расійскі аўтавытворца "АвтоВАЗ" прэзентаваў першы красовер уласнай распрацоўкі пад назвай Lada Azimut, прэзентацыя адбылася ў сераду на ПМЭФ.Красовер распрацаваны на платформе Lada Vesta, макет аўтамабіля ў студзені гэтага года паказалі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.Дызайн аўтамабіля выкананы ў фірменным "ікс-стылі", які прысутнічае ў мадэлях Lada, пачынаючы з X-Ray. Паказаны на ПМЭФ экзэмпляр Lada Azimut афарбаваны ў бэжавы колер, а стойкі і дах чорныя.Адзначаецца, што для красовера была распрацавана амаль адна тысяча арыгінальных вузлоў і дэталей, уключаючы панэлі кузава, оптыку і элементы салона, а таксама новую заднюю падвеску.Па інфармацыі аўтавытворцы, Azimut будзе выпускацца з маторамі аб’ёмам 1,6 і 1,8 л, магутнасцю 120 і 132 конскія сілы адпаведна, і шасціступеньчатай механічнай КПП або варыятарам. У перспектыве красовер можа атрымаць 1,5-літровы турбаматор і аўтаматычную каробку перадач.Серыйную вытворчасць новага красовера ад "АвтоВАЗа" плануецца пачаць у 2026 годзе.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250618/krank-kamaza-paekha-na-pmef-na-besplotnym-gruzavku-1097352743.html
санкт-пецярбург
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/12/1097366803_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_b919800d554a958a9cdb96bc5462144d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф), аўто, "автоваз", навіны , эканоміка, грамадства, санкт-пецярбург, расія
пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф), аўто, "автоваз", навіны , эканоміка, грамадства, санкт-пецярбург, расія
"АвтоВАЗ" прэзентаваў новы красовер Lada Azimut на ПМЭФ
14:16 18.06.2025 (абноўлена: 18:36 19.06.2025) Вытворца адзначае, што ў перспектыве красовер можа атрымаць паўтаралітровы турбаматор і класічны "аўтамат".
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Расійскі аўтавытворца "АвтоВАЗ" прэзентаваў першы красовер уласнай распрацоўкі пад назвай Lada Azimut, прэзентацыя адбылася ў сераду на ПМЭФ.
Красовер распрацаваны на платформе Lada Vesta, макет аўтамабіля ў студзені гэтага года паказалі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.
Дызайн аўтамабіля выкананы ў фірменным "ікс-стылі", які прысутнічае ў мадэлях Lada, пачынаючы з X-Ray. Паказаны на ПМЭФ экзэмпляр Lada Azimut афарбаваны ў бэжавы колер, а стойкі і дах чорныя.
"Распрацоўка аўтамабіля выканана сіламі расійскіх спецыялістаў: ад стварэння канцэпцыі, кампаноўкі і дызайну да праектавання, вытворчасці і наладкі ўсіх сістэм, функцый і хадавых якасцей мадэлі", - паведаміла прэс-служба "АвтоВАЗа".
Адзначаецца, што для красовера была распрацавана амаль адна тысяча арыгінальных вузлоў і дэталей, уключаючы панэлі кузава, оптыку і элементы салона, а таксама новую заднюю падвеску.
Па інфармацыі аўтавытворцы, Azimut будзе выпускацца з маторамі аб’ёмам 1,6 і 1,8 л, магутнасцю 120 і 132 конскія сілы адпаведна, і шасціступеньчатай механічнай КПП або варыятарам. У перспектыве красовер можа атрымаць 1,5-літровы турбаматор і аўтаматычную каробку перадач.
Серыйную вытворчасць новага красовера ад "АвтоВАЗа" плануецца пачаць у 2026 годзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"