https://bel.sputnik.by/20250618/vanets-vynk-shkolnka-na-tse-pavyslsya-na-15-20-bala-1097356783.html
Іванец: вынікі школьнікаў на ЦЭ павысіліся на 15-20 балаў
Іванец: вынікі школьнікаў на ЦЭ павысіліся на 15-20 балаў
Sputnik Беларусь
Сёлета 11-класнікі ў трэці раз у гісторыі здалі ў якасці выніковай атэстацыі два цэнтралізаваныя экзамены – адзін прадмет на выбар і дзяржаўную мову (рускую... 18.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-18T12:31+0300
2025-06-18T12:31+0300
2025-06-18T12:31+0300
абітурыент – 2025
абітурыенты
адукацыя
вышэйшая адукацыя
вну
андрэй іванец
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063623095_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_8a397d40070ed304463fd36e7c7053c0.jpg
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Міністр адукацыі Андрэй Іванец падвёў вынікі цэнтралізаваных экзаменаў, якія выпускнікі школ здавалі 26 і 29 мая.Паводле яго слоў, узровень падрыхтаванасці беларускіх школьнікаў з кожным годам расце – гэта паказвае колькасць стабальных вынікаў і сярэдняга бала па вучэбных прадметах, які павялічыўся.Кіраўнік Мінадукацыі адзначыў, што цэнтралізаваны экзамен дазваляе аб’ектыўна ацаніць веды школьнікаў. Ён таксама нагадаў, што складанасць заданняў на ЦЭ адпавядае базавай праграме звярнуў увагу, што падрыхтоўка да экзаменаў не патрабуе ўдзелу рэпетытараў і праходжання адукацыйных курсаў па-за школай.Вынікі ЦЭ-2025Шостага чэрвеня сталі вядомы вынікі экзамена па профільных прадметах. Максімальна магчымыя 100 балаў атрымалі 622 школьнікі. У мінулым годзе іх было 636.Пры гэтым вышэйшы вынік выпускнікі атрымалі па 13 прадметах, больш за ўсё – па матэматыцы (175 чалавек).Праз тры дні, 9 чэрвеня, адзінаццацікласнікі даведаліся пра вынікі экзамену па дзяржаўнай мове. Сто балаў атрымалі 979 чалавек: з іх 715 па рускай мове і 264 па беларускай. У 2024 годзе выдатнікаў было на парадак менш – 469.Самыя высокія сярэднія балы на ЦЭ-2025 былі зафіксаваны на экзаменах па фізіцы і гісторыі Беларусі – 65,9, а таксама беларускай мове – 65,6. Самы нізкі сярэдні бал – па геаграфіі (54,96).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250614/maksmalny-bal-na-tst-atrymal-158-chalavek-1097185165.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063623095_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_8efa48807818113ff1fef220f8a65291.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыенты, адукацыя, вышэйшая адукацыя, вну, андрэй іванец, грамадства, навіны
абітурыенты, адукацыя, вышэйшая адукацыя, вну, андрэй іванец, грамадства, навіны
Іванец: вынікі школьнікаў на ЦЭ павысіліся на 15-20 балаў
Сёлета 11-класнікі ў трэці раз у гісторыі здалі ў якасці выніковай атэстацыі два цэнтралізаваныя экзамены – адзін прадмет на выбар і дзяржаўную мову (рускую або беларускую).
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Міністр адукацыі Андрэй Іванец падвёў вынікі цэнтралізаваных экзаменаў, якія выпускнікі школ здавалі 26 і 29 мая.
Паводле яго слоў, узровень падрыхтаванасці беларускіх школьнікаў з кожным годам расце – гэта паказвае колькасць стабальных вынікаў і сярэдняга бала па вучэбных прадметах, які павялічыўся.
"Мы можам абсалютна аб’ектыўна сказаць аб тым, што якасць падрыхтоўкі нашых школьнікаў на галаву вышэй, чым выпускнікоў мінулых гадоў. Розніца ў балах паміж выпускнікамі мінулага і гэтага года па асобных прадметах складае 15-20 пунктаў, а гэта сведчыць аб тым, што наша школьная адукацыя мае высокі ўзровень. Мы ганарымся нашымі настаўнікамі і выпускнікамі", - цытуе Іванца БелТА.
Кіраўнік Мінадукацыі адзначыў, што цэнтралізаваны экзамен дазваляе аб’ектыўна ацаніць веды школьнікаў. Ён таксама нагадаў, што складанасць заданняў на ЦЭ адпавядае базавай праграме звярнуў увагу, што падрыхтоўка да экзаменаў не патрабуе ўдзелу рэпетытараў і праходжання адукацыйных курсаў па-за школай.
Шостага чэрвеня сталі вядомы вынікі экзамена па профільных прадметах. Максімальна магчымыя 100 балаў атрымалі 622 школьнікі. У мінулым годзе іх было 636.
Пры гэтым вышэйшы вынік выпускнікі атрымалі па 13 прадметах, больш за ўсё – па матэматыцы (175 чалавек).
Праз тры дні, 9 чэрвеня, адзінаццацікласнікі даведаліся пра вынікі экзамену па дзяржаўнай мове. Сто балаў атрымалі 979 чалавек: з іх 715 па рускай мове і 264 па беларускай. У 2024 годзе выдатнікаў было на парадак менш – 469.
Самыя высокія сярэднія балы на ЦЭ-2025 былі зафіксаваны на экзаменах па фізіцы і гісторыі Беларусі – 65,9, а таксама беларускай мове – 65,6. Самы нізкі сярэдні бал – па геаграфіі (54,96).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"