https://bel.sputnik.by/20250618/vps-zralya-nochchu-atakaval-abekty-rana-pa-zbagachenn-ranu-1097347950.html
ВПС Ізраіля ноччу атакавалі аб’екты Ірана па ўзбагачэнні ўрану
ВПС Ізраіля ноччу атакавалі аб’екты Ірана па ўзбагачэнні ўрану
Sputnik Беларусь
Ірана-ізраільскі канфлікт абвастрыўся ў ноч на 13 чэрвеня, калі ЦАХАЛ пачала шырокамаштабную аперацыю пад назвай "Узыходзячы леў". 18.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-18T09:53+0300
2025-06-18T09:53+0300
2025-06-18T09:53+0300
ізраіль
іран
узброены канфлікт
бяспека
палітыка
канфлікт
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/13/1095550836_54:141:1570:994_1920x0_80_0_0_78d059968045cb4b12497e98144724ce.jpg
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Больш за 50 знішчальнікаў ВПС Арміі абароны Ізраіля нанеслі ўдары па цэлях у Іране, сярод іх быў і аб’ект па выпуску цэнтрыфуг для ўзбагачэння ўрану, паведаміла прэс-служба ЦАХАЛ.Паводле інфармацыі ізраільскіх узброеных сіл, гэтыя знішчальнікі здзейснілі цэлую серыю ўдараў па ваенных цэлях, якія знаходзяцца ў іранскай сталіцы. Таксама быў атакаваны аб’ект, дзе ажыццяўляецца выраб цэнтрыфуг, якія прызначаны для ўзбагачэння ўрану.У прэс-службе адзначылі, што таксама авіяўдары былі нанесены і па некалькіх аб’ектах, дзе выпускаюцца кампаненты для ракет класа "зямля-паветра" і "зямля-зямля".Эскалацыя канфліктуАрмія абароны Ізраіля 13 чэрвеня пачала наносіць удары па іранскіх ваенных аб’ектах, а таксама інфраструктуры, звязанай з ядзернай праграмай краіны, ЦАХАЛ назваў аперацыю "Узыходзячы леў". У адказ Іран абвясціў аперацыю "Праўдзівае абяцанне - 3".Свае дзеянні Ізраіль растлумачыў тым, што Іран рэалізуе тайную ваенна-ядзерную праграму, якая нібыта наблізілася да кропкі невяртання. У сваю чаргу Тэгеран адмаўляе ваенны складальнік свайго атамнага праекта.Іран і Ізраіль працягваюць абменьвацца ўдарамі. Расце колькасць пападанняў у жылыя дамы.Па даных ізраільскіх улад, ад іранскіх удараў загінулі звыш 20 чалавек, а больш за 600 атрымалі раненні.Міністэрства аховы здароўя Ірана паведаміла пра больш як 220 загінулых і не менш як 1,8 тыс параненых.Ізраіль абяцае весці кампанію да знішчэння ядзернай праграмы Ірана. Тэгеран пагражае абстрэльваць Ізраіль датуль, пакуль той не спыніць бамбёжкі.У аўторак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўстаноўлены поўны кантроль над паветранай прасторай Ірана. Таксама ён выставіў патрабаванне аб поўнай капітуляцыі гэтай краіны.Раней прадстаўнік Пентагона паведаміў РІА Навіны аб перакідцы ў зону адказнасці цэнтральнага камандавання (CENTCOM) на Блізкім Усходзе авіяноснай ударнай групы на чале з караблём Nimitz.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250617/ranskya-vayskotsy-daryl-pa-zral-novay-raketay-1097331621.html
ізраіль
іран
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/13/1095550836_137:0:1462:994_1920x0_80_0_0_eeff5ef0dfb7a69fd58b7eecdb325080.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ізраіль, іран, узброены канфлікт, бяспека, палітыка, канфлікт, навіны , у свеце
ізраіль, іран, узброены канфлікт, бяспека, палітыка, канфлікт, навіны , у свеце
ВПС Ізраіля ноччу атакавалі аб’екты Ірана па ўзбагачэнні ўрану
Ірана-ізраільскі канфлікт абвастрыўся ў ноч на 13 чэрвеня, калі ЦАХАЛ пачала шырокамаштабную аперацыю пад назвай "Узыходзячы леў".
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Больш за 50 знішчальнікаў ВПС Арміі абароны Ізраіля нанеслі ўдары па цэлях у Іране, сярод іх быў і аб’ект па выпуску цэнтрыфуг для ўзбагачэння ўрану, паведаміла прэс-служба ЦАХАЛ.
Паводле інфармацыі ізраільскіх узброеных сіл, гэтыя знішчальнікі здзейснілі цэлую серыю ўдараў па ваенных цэлях, якія знаходзяцца ў іранскай сталіцы. Таксама быў атакаваны аб’ект, дзе ажыццяўляецца выраб цэнтрыфуг, якія прызначаны для ўзбагачэння ўрану.
У прэс-службе адзначылі, што таксама авіяўдары былі нанесены і па некалькіх аб’ектах, дзе выпускаюцца кампаненты для ракет класа "зямля-паветра" і "зямля-зямля".
Армія абароны Ізраіля 13 чэрвеня пачала наносіць удары па іранскіх ваенных аб’ектах, а таксама інфраструктуры, звязанай з ядзернай праграмай краіны, ЦАХАЛ назваў аперацыю "Узыходзячы леў". У адказ Іран абвясціў аперацыю "Праўдзівае абяцанне - 3".
Свае дзеянні Ізраіль растлумачыў тым, што Іран рэалізуе тайную ваенна-ядзерную праграму, якая нібыта наблізілася да кропкі невяртання. У сваю чаргу Тэгеран адмаўляе ваенны складальнік свайго атамнага праекта.
Іран і Ізраіль працягваюць абменьвацца ўдарамі. Расце колькасць пападанняў у жылыя дамы.
Па даных ізраільскіх улад, ад іранскіх удараў загінулі звыш 20 чалавек, а больш за 600 атрымалі раненні.
Міністэрства аховы здароўя Ірана паведаміла пра больш як 220 загінулых і не менш як 1,8 тыс параненых.
Ізраіль абяцае весці кампанію да знішчэння ядзернай праграмы Ірана. Тэгеран пагражае абстрэльваць Ізраіль датуль, пакуль той не спыніць бамбёжкі.
У аўторак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўстаноўлены поўны кантроль над паветранай прасторай Ірана. Таксама ён выставіў патрабаванне аб поўнай капітуляцыі гэтай краіны.
Раней прадстаўнік Пентагона паведаміў
РІА Навіны аб перакідцы ў зону адказнасці цэнтральнага камандавання (CENTCOM) на Блізкім Усходзе авіяноснай ударнай групы на чале з караблём Nimitz.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"