Мінск спадзяецца на візіт прэзідэнта Ірана ў канцы чэрвеня

© APПрэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян
Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2025
Падпісацца
Іранскі лідар планаваў прыляцець у Беларусь для ўдзелу ў мерапрыемствах ЕАЭС, бо Тэгеран нядаўна атрымаў статус наглядальніка ў саюзе.
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Беларусь усё яшчэ спадзяецца на афіцыйны візіт прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна ў Мінск, паведаміў міністр замежных спраў рэспублікі Максім Рыжанкоў.
Ён адзначыў, што беларускі бок разумее, што сітуацыя ў блізкаўсходнім рэгіёне зараз няпростая, аднак візіт іранскай дэлегацыі афіцыйна не адмяняўся.
"Жадаем найхутчэйшага ўрэгулявання, наступлення міру на гэтай зямлі. Але пакуль у планах візіт гэтай дэлегацыі ёсць", - цытуе Рыжанкова БелТА.
Раней пасол Ірана ў Беларусі Алірэза Санеі заявіў, што афіцыйны візіт Масуда Пезешкіяна ў Мінск планаваўся з 25 па 27 чэрвеня – у гэты час у беларускай сталіцы пройдзе пасяджэнне Вышэйшага эканамічнага савета ЕАЭС і Еўразійскі эканамічны форум. У снежні 2024 года Іран атрымаў статус наглядальніка ў ЕАЭС і зараз можа ўдзельнічаць у мерапрыемствах "пяцёркі".
"З улікам сітуацыі (ірана-ізраільскага канфлікту - Sputnik) мы пакуль не ведаем, ці адбудзецца гэты візіт", - адзначаў дыпламат.
Як паведамлялася раней, на мерапрыемствы ЕАЭС у Мінску зарэгістравалася больш за дзве тысячы ўдзельнікаў з 29 краін. Свой удзел пацвердзілі лідары Расіі, Казахстана і Кыргызстана, прэм’ер Арменіі Нікол Пашынян выступіць па відэасувязі.
У Беларусь прыедуць таксама прэзідэнты Кубы і Узбекістана (як наглядальнікі ў ЕАЭС), акрамя таго, удзел у форуме прымуць дэлегацыі з ААЭ, М’янмы, Нікарагуа і Манголіі.
Еўразійскі эканамічны форум пройдзе 26-27 чэрвеня ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры "Белэкспа". Таксама гэтымі днямі адбудзецца Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет з удзелам кіраўнікоў дзяржаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі ЕАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2025
Лукашэнка чакае бездакорнай падрыхтоўкі да саміту ЕАЭС і Еўразійскага форуму
Стужка навiн
0