Пуцін: Расія дабілася гістарычнага мінімуму беспрацоўя

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкПрацоўная кніжка
Працоўная кніжка - Sputnik Беларусь, 1920, 20.06.2025
Падпісацца
Расійскі прэзідэнт канстатаваў пазітыўныя змены на рынку працы ў краіне, у тым ліку нізкі ўзровень маладзёжнага беспрацоўя.
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Колькасць занятых у эканоміцы РФ за апошнія чатыры гады вырасла на 2,4 млн чалавек, паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пленарным пасяджэнні Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму (ПМЭФ-2025).
Паводле яго слоў, з кастрычніка 2024 года ў цэлым па краіне ўзровень беспрацоўя стабілізаваўся і складае каля 2,3%.
"Мы дабіліся гістарычнага мінімуму беспрацоўя", - падкрэсліў Пуцін.
Ён таксама падкрэсліў, што неабходна ствараць умовы для павышэння эканамічнай актыўнасці грамадзян, растлумачыў Прэзідэнт.
"Гэта значыць размова аб пераходзе да эканомікі высокіх заработных плат", - сказаў Уладзімір Пуцін.
Гэта, на яго думку, павінна быць заснавана не на тым, што не хапае кадраў, хтосьці пераманьвае да сябе супрацоўнікаў больш высокімі зарплатамі. Важна, каб павышалася менавіта якасць працоўных месцаў, а таксама прадукцыйнасць працы.
Для росту даходаў грамадзян, звярнуў увагу Пуцін, трэба павышаць кваліфікацыю і перанавучаць супрацоўнікаў. У іх з’явіцца магчымасць прафесійна расці, пераходзіць у іншыя кампаніі і пераязджаць у іншыя рэгіёны. Прэзідэнт упэўнен, што мабільнасць працоўнай сілы павінна павышацца.
Пуцін асобна спыніўся і на тым, што ў рэгіёнах, дзе традыцыйна была вострая праблема занятасці, сітуацыя стала лепшай. Найперш гаворка пра поўдзень, пра Паўночны Каўказ. Там беспрацоўе паменшылася прыкладна ў два разы. Гэтаму, на думку, прэзідэнта садзейнічалі і актыўнасць мясцовых улад, і федэральныя праграмы, і новыя тэхналагічныя рашэнні.
Кіраўнік расійскай дзяржавы звярнуў увагу і на добрую дынаміку ў занятасці моладзі. Па гэтым паказчыку Расія ўваходзіць у лік лідараў у свеце. Паказчык беспрацоўя сярод моладзі – каля 7,5%. Для параўнання: Францыя – 16%, Вялікабрытанія – 11%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пуцін на пленарным пасяджэнні ПМЭФ – трансляцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 20.06.2025
Відэа
Пуцін на пленарным пасяджэнні ПМЭФ – поўная версія
Стужка навiн
0