https://bel.sputnik.by/20250621/kasnsk-pachatak-kantsa-germanskay-vaennay-mashyny-by-zakladzeny--brestse-1097476743.html
Касінскі: "пачатак канца" германскай ваеннай машыны быў закладзены ў Брэсце
Касінскі: "пачатак канца" германскай ваеннай машыны быў закладзены ў Брэсце
Sputnik Беларусь
Гітлераўскія войскі прайшлі пераможным маршам па ўсёй Еўропе і толькі ў Брэсцкай крэпасці сустрэлі першае сур’ёзнае супраціўленне. 21.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-21T18:39+0300
2025-06-21T18:39+0300
2025-06-21T18:40+0300
саюзная дзяржава
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
міністэрства абароны рб
помнік
пагранічнікі
навіны
брэст
у беларусі
беларусь
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/15/1097476433_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_f7a6e6947bbd3dfe34b0285d34845734.jpg
БРЭСТ, 21 чэр – Sputnik. Беларусь і Расія павінны зрабіць усё, каб захаваць гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, паведаміў памочнік міністра абароны Беларусі па ідэалагічнай рабоце Леанід Касінскі на цырымоніі адкрыцця помніка савецкім пагранічнікам у Брэсцкай крэпасці, перадае карэспандэнт Sputnik.Касінскі заявіў, што менавіта на брэсцкай зямлі германская ваенная машына і яе сатэліты атрымалі першы сур’ёзны адпор."Яны прайшлі, можна сказаць, паходнымі маршамі ўсю Еўропу. І толькі тут быў закладзены "пачатак канца" германскай ваеннай машыны", - звярнуў увагу памочнік міністра абароны Беларусі.Паводле яго слоў, у рэспубліцы шмат памятных месцаў і манументаў, якія з’яўляюцца ўкладам у захаванне і перадачу гістарычнай праўды нашчадкам. Чаго не скажаш аб суседніх заходніх краінах.У суботу ў Брэсце ўрачыста адкрылі помнік савецкім пагарнічнікам. Яго адлілі ў Расіі і на бязвыплатнай аснове перадалі Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250621/pomnk-savetskm-pagranchnkam-adkryl--brestskay-krepasts-1097469694.html
брэст
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/15/1097476433_19:0:1156:853_1920x0_80_0_0_62a39b03b861d485cad8ac052b114db6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, міністэрства абароны рб, помнік, пагранічнікі, навіны , брэст, у беларусі, беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна, брэсцкая крэпасць
саюзная дзяржава, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, міністэрства абароны рб, помнік, пагранічнікі, навіны , брэст, у беларусі, беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна, брэсцкая крэпасць
Касінскі: "пачатак канца" германскай ваеннай машыны быў закладзены ў Брэсце
18:39 21.06.2025 (абноўлена: 18:40 21.06.2025) Гітлераўскія войскі прайшлі пераможным маршам па ўсёй Еўропе і толькі ў Брэсцкай крэпасці сустрэлі першае сур’ёзнае супраціўленне.
БРЭСТ, 21 чэр – Sputnik. Беларусь і Расія павінны зрабіць усё, каб захаваць гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, паведаміў памочнік міністра абароны Беларусі па ідэалагічнай рабоце Леанід Касінскі на цырымоніі адкрыцця помніка савецкім пагранічнікам у Брэсцкай крэпасці, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Сёння напярэдадні трагічнай і адначасова гераічнай даты мы з вамі не проста праводзім рытуал па адкрыцці манумента, мы з вамі робім чарговы крок у барацьбе з рознага роду заходнімі фальсіфікатарамі гістарычнай праўды, у барацьбе з рознага роду нашымі дамарослымі псеўдагісторыкамі", - сказаў ён.
Касінскі заявіў, што менавіта на брэсцкай зямлі германская ваенная машына і яе сатэліты атрымалі першы сур’ёзны адпор.
"Яны прайшлі, можна сказаць, паходнымі маршамі ўсю Еўропу. І толькі тут быў закладзены "пачатак канца" германскай ваеннай машыны", - звярнуў увагу памочнік міністра абароны Беларусі.
Паводле яго слоў, у рэспубліцы шмат памятных месцаў і манументаў, якія з’яўляюцца ўкладам у захаванне і перадачу гістарычнай праўды нашчадкам. Чаго не скажаш аб суседніх заходніх краінах.
"Тут недалёка наша суседка Польшча, дзе было больш за 500 помнікаў савецкім воінам. На сённяшні дзень засталося менш за два дзясяткі... Разбураюць помнікі, знішчаюць гістарычную праўду, баяцца нашых дзядоў і прадзедаў, якія вызвалілі Еўропу – нават застылых у мануменце. І мы з вамі павінны зрабіць усё, каб захаваць гістарычную праўду. Пакінуць яе нашым нашчадкам", - рэзюміраваў Касінскі.
У суботу ў Брэсце ўрачыста адкрылі помнік савецкім пагарнічнікам. Яго адлілі ў Расіі і на бязвыплатнай аснове перадалі Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"