https://bel.sputnik.by/20250622/krutoy-u-belarus-zastalosya-800-veterana-vyalkay-aychynnay-vayny-1097494634.html
Крутой: у Беларусі засталося 800 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
Крутой: у Беларусі засталося 800 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
Sputnik Беларусь
Ноччу ў Брэсцкай крэпасці адбыліся памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 84-й гадавіне пачатку вайны: мітынг-рэквіем і ваенна-гістарычная рэканструкцыя. 22.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-22T08:35+0300
2025-06-22T08:35+0300
2025-06-22T08:35+0300
дзмітрый крутой
брэсцкая крэпасць
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
навіны
брэст
палітыка
грамадства
саюзная дзяржава
вялікая айчынная вайна
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/16/1097490305_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_cda18a7e722999a2292d7fe8b80144d0.jpg
БРЭСТ, 22 чэр – Sputnik. У гэтым годзе па даручэнні кіраўніка дзяржавы будзе весціся распрацоўка канцэпцыі рэканструкцыі ўсёй тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт Sputnik.У ноч на 22 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе адбыліся мітынг-рэквіем і ваенна-гістарычная рэканструкцыя пачатку вайны.На думку Крутога, Брэсту, як прыгранічнаму гораду, вельмі важна праводзіць падобныя мерапрыемствы, у той час як заходнія краіны ўсімі сіламі спрабуюць перапісаць гісторыю."Таму што гэта сакральнае месца для нашай краіны. І сакральная дата 22 чэрвеня (...) Тры мільёны загінулых беларусаў – яны нібыта патрабуюць з неба, каб мы кожны год шанавалі іх памяць менавіта ў гэтую дату", - сказаў ён.Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта адзначыў, што маладыя людзі, можа, не так востра сёння адчуваюць ваенныя падзеі з-за таго, што жывых сведак Вялікай Айчыннай з кожным годам становіцца ўсё менш.Рэканструкцыя крэпасціЁн таксама заявіў, што сёлета будзе распрацоўвацца вялікая канцэпцыя рэканструкцыі ўсёй тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Гэта даручэнне прэзідэнта"Гэта патрэбуе і часу, і сур’ёзных рэсурсаў. Мы сапраўды хочам прывесці гэтае месца не тое што ў парадак – яно і так у нас знаходзіцца фактычна ва ўзорным стане – але надаць яму новае гучанне з улікам усіх сучасных патрабаванняў", - растлумачыў кіраўнік Адміністрацыі.Паводле яго слоў, апошнія мерапрыемствы, прысвечаныя ў тым ліку 80-годдзю Перамогі, паказалі, што моладзі зараз неабходны сучасныя формы падачы інфармацыі, асабліва гістарычнай.Пасля чаго нагадаў, што сёлета крэпасць-герой адзначае 60-годдзе атрымання гэтага асаблівага статусу і з’яўляецца адзіным у свеце такім месцам.Будзем жыць дружнаКрутой адзначыў, што паразмаўляў на мерапрыемствах у Брэсцкай крэпасці з калегамі з заходніх краін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250621/marsh-rekanstruktara-praysho-u-brestse--vdea-1097485958.html
брэст
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/16/1097490305_31:0:1196:874_1920x0_80_0_0_92e7fd766cd1c3b36c4c948b1f2a2727.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый крутой, брэсцкая крэпасць, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, навіны , брэст, палітыка, грамадства, саюзная дзяржава, вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь
дзмітрый крутой, брэсцкая крэпасць, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, навіны , брэст, палітыка, грамадства, саюзная дзяржава, вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь
Крутой: у Беларусі засталося 800 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
Ноччу ў Брэсцкай крэпасці адбыліся памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 84-й гадавіне пачатку вайны: мітынг-рэквіем і ваенна-гістарычная рэканструкцыя.
БРЭСТ, 22 чэр – Sputnik. У гэтым годзе па даручэнні кіраўніка дзяржавы будзе весціся распрацоўка канцэпцыі рэканструкцыі ўсёй тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт Sputnik.
У ноч на 22 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе адбыліся мітынг-рэквіем і ваенна-гістарычная рэканструкцыя пачатку вайны.
На думку Крутога, Брэсту, як прыгранічнаму гораду, вельмі важна праводзіць падобныя мерапрыемствы, у той час як заходнія краіны ўсімі сіламі спрабуюць перапісаць гісторыю.
"Таму што гэта сакральнае месца для нашай краіны. І сакральная дата 22 чэрвеня (...) Тры мільёны загінулых беларусаў – яны нібыта патрабуюць з неба, каб мы кожны год шанавалі іх памяць менавіта ў гэтую дату", - сказаў ён.
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта адзначыў, што маладыя людзі, можа, не так востра сёння адчуваюць ваенныя падзеі з-за таго, што жывых сведак Вялікай Айчыннай з кожным годам становіцца ўсё менш.
"У нас у Беларусі засталося толькі 800 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Але, тым не менш, у кожнай беларускай сям’і ёсць памяць аб сваіх героях. І мы стараемся ўсе мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня, рыхтаваць па-асабліваму", - падкрэсліў Крутой.
Ён таксама заявіў, што сёлета будзе распрацоўвацца вялікая канцэпцыя рэканструкцыі ўсёй тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Гэта даручэнне прэзідэнта
"Гэта патрэбуе і часу, і сур’ёзных рэсурсаў. Мы сапраўды хочам прывесці гэтае месца не тое што ў парадак – яно і так у нас знаходзіцца фактычна ва ўзорным стане – але надаць яму новае гучанне з улікам усіх сучасных патрабаванняў", - растлумачыў кіраўнік Адміністрацыі.
Паводле яго слоў, апошнія мерапрыемствы, прысвечаныя ў тым ліку 80-годдзю Перамогі, паказалі, што моладзі зараз неабходны сучасныя формы падачы інфармацыі, асабліва гістарычнай.
"Больш інтэрактыву, інтэрактыўных нейкіх рэчаў. Таму мы разам з калегамі з Расійскай Федэрацыі вывучаем зараз самыя-самыя сучасныя перадавыя элементы, якія яшчэ больш дадуць магчымасць прасякнуцца духам той эпохі і тых гераічных падзей, якія перажыла Брэсцкая крэпасць", - канстатаваў Крутой.
Пасля чаго нагадаў, што сёлета крэпасць-герой адзначае 60-годдзе атрымання гэтага асаблівага статусу і з’яўляецца адзіным у свеце такім месцам.
Крутой адзначыў, што паразмаўляў на мерапрыемствах у Брэсцкай крэпасці з калегамі з заходніх краін.
"Многія з іх не былі тут 5 гадоў, і яны расказалі – як здорава, што мы (беларусы) працягваем гэтую традыцыю. Захоўваем гэту памяць. І яны (госці з заходніх дзяржаў - Sputnik) гавораць, што ўсё вернецца, мы адновім адносіны і зноў будзем жыць дружна", - сказаў на заканчэнне ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"