https://bel.sputnik.by/20250624/mnekanomk-chlenstva-belarus-u-eaes-dakazala-svayu-efektynasts-1097558117.html
Мінэканомікі: членства Беларусі ў ЕАЭС даказала сваю эфектыўнасць
Мінэканомікі: членства Беларусі ў ЕАЭС даказала сваю эфектыўнасць
Sputnik Беларусь
Паводле слоў міністра, Беларусь стала лідарам у ЕАЭС па вытворчасці малака, мяса, яек, цукровых буракоў, бульбы, агародніны. 24.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-24T09:35+0300
2025-06-24T09:35+0300
2025-06-25T20:31+0300
еаэс
навіны
эканоміка
міністэрства эканомікі рб
юрый чабатар
палітыка
у беларусі
беларусь
еўразійскі эканамічны форум у мінску
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/09/1087895946_0:163:3065:1887_1920x0_80_0_0_aaad2131828db02d3f9bff5acf92ba28.jpg
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Членства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) даказала сваю эфектыўнасць, заявіў міністр эканомікі рэспублікі Юрый Чабатар.У гэтым годзе ў ЕАЭС, куды ўваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан, Арменія і Кыргызстан, старшынствуе Мінск. Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Еўразійскі эканамічны форум пройдуць у беларускай сталіцы 26-27 чэрвеня.Па словах міністра,членства Беларусі ў гэтым саюзе даказала сваю эфектыўнасць. Пра гэта, паводле яго слоў, гаворыць дынаміка некаторых эканамічных паказчыкаў.Так, ужо больш за дзесяць гадоў Беларусь утрымлівае пазіцыі як краіна з вельмі высокім узроўнем развіцця. Яна займае 69-ы радок сярод 193 дзяржаў свету ў Глабальным індэксе чалавечага развіцця.Міністр падкрэсліў, што Беларусь стала лідарам у ЕАЭС па выпуску малака, мяса, яек, цукровых буракоў, бульбы, агародніны. Краіна таксама мае самы высокі ўзровень самазабяспечанасці харчаваннем – 94,5%. А за кошт будаўніцтва БелАЭС рэспубліка ўвайшла ў тройку лідараў сярод еўрапейскіх краін па таннасці электраэнергіі для насельніцтва.Чабатар праінфармаваў, што аб’ём беларускай прамвытворчасці вырас амаль на 20%, а доля прамысловасці ў структуры ВУП дасягнула 25%, гэта адзін з найбольшых вынікаў у ЕАЭС.Міністр таксама паведаміў, што за 2021-2024 гады рэальныя даходы насельніцтва Беларусі павялічыліся амаль на 15%, а рэальная заработная плата – больш як на 30%.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250613/pashynyan-u-neyk-momant-armen-treba-budze-vybrats-pamzh-eaes--erasayuzam-1097248695.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/09/1087895946_168:0:2899:2048_1920x0_80_0_0_9395f081f0dd50868d776965398f956c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, навіны , эканоміка, міністэрства эканомікі рб, юрый чабатар, палітыка, у беларусі, беларусь
еаэс, навіны , эканоміка, міністэрства эканомікі рб, юрый чабатар, палітыка, у беларусі, беларусь
Мінэканомікі: членства Беларусі ў ЕАЭС даказала сваю эфектыўнасць
09:35 24.06.2025 (абноўлена: 20:31 25.06.2025) Паводле слоў міністра, Беларусь стала лідарам у ЕАЭС па вытворчасці малака, мяса, яек, цукровых буракоў, бульбы, агародніны.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Членства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) даказала сваю эфектыўнасць, заявіў міністр эканомікі рэспублікі Юрый Чабатар.
У гэтым годзе ў ЕАЭС, куды ўваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан, Арменія і Кыргызстан, старшынствуе Мінск. Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Еўразійскі эканамічны форум пройдуць у беларускай сталіцы 26-27 чэрвеня.
Па словах міністра,членства Беларусі ў гэтым саюзе даказала сваю эфектыўнасць. Пра гэта, паводле яго слоў, гаворыць дынаміка некаторых эканамічных паказчыкаў.
Так, ужо больш за дзесяць гадоў Беларусь утрымлівае пазіцыі як краіна з вельмі высокім узроўнем развіцця. Яна займае 69-ы радок сярод 193 дзяржаў свету ў Глабальным індэксе чалавечага развіцця.
Міністр падкрэсліў, што Беларусь стала лідарам у ЕАЭС па выпуску малака, мяса, яек, цукровых буракоў, бульбы, агародніны. Краіна таксама мае самы высокі ўзровень самазабяспечанасці харчаваннем – 94,5%. А за кошт будаўніцтва БелАЭС рэспубліка ўвайшла ў тройку лідараў сярод еўрапейскіх краін па таннасці электраэнергіі для насельніцтва.
Чабатар праінфармаваў, што аб’ём беларускай прамвытворчасці вырас амаль на 20%, а доля прамысловасці ў структуры ВУП дасягнула 25%, гэта адзін з найбольшых вынікаў у ЕАЭС.
"Рост канкурэнтаздольнасці айчыннай індустрыі пацвярджае і 58-я пазіцыя сярод 153 краін у сусветным рэйтынгу, а ў ЕАЭС мы ўступаем толькі Расійскай Федэрацыі", - сказаў ён у інтэрв’ю
РІА Навіны.
Міністр таксама паведаміў, што за 2021-2024 гады рэальныя даходы насельніцтва Беларусі павялічыліся амаль на 15%, а рэальная заработная плата – больш як на 30%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"