https://bel.sputnik.by/20250624/tsyazhka-rabts-vyvady-laro-ab-ustoylvasts-peramrya-na-blzkm-uskhodze-1097572115.html
Цяжка рабіць вывады: Лаўроў аб устойлівасці перамір’я на Блізкім Усходзе
Цяжка рабіць вывады: Лаўроў аб устойлівасці перамір’я на Блізкім Усходзе
Sputnik Беларусь
Масква ў кантактах з ЗША, Іранам і Ізраілем унесла свае прапановы па вырашэнні канфлікту на Блізкім Усходзе. 24.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-24T14:55+0300
2025-06-24T14:55+0300
2025-06-24T14:55+0300
сяргей лаўроў
мзс рф
іран
ізраіль
зша
узброены канфлікт
расія
у свеце
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/10/1097287994_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_0126e751bd4846070e563db0d8bf416d.jpg
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Пакуль складана рабіць вывады аб устойлівасці перамір’я на Блізкім Усходзе і атрымаць ясную карціну, аб гэтым заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.Дыпламат адзначыў, што ўжо пасля аб’яўлення перамір’я былі паведамленні аб ударах паміж Ізраілем і Іранам.Кіраўнік МЗС зазначыў, што Расія вітае дамоўленасці аб спыненні агню на Блізкім Усходзе. Масква па-ранейшаму гатова ўдзельнічаць у вырашэнні канфлікту паміж Іранам і Ізраілем, але не будзе навязвацца ў пасрэднікі.Паводле яго слоў, Расія ў даверных кантактах з ЗША, Іранам і Ізраілем унесла свае прапановы па вырашэнні канфлікту, і рэакцыя была пазітыўнай. Аднак у практычным плане па рэалізацыі вылучаных ідэй нічога не было.Ён адзначыў, што ідэі былі накіраваны на пераадоленне галоўнай супярэчнасці – імкнення ЗША і Ізраіля дасягнуць дамоўленасці за кошт парушэння асноватворнага права Ірана на ўзбагачэнне ўрану ў кантэксце рэалізацыі мірных ядзерных праграм.Лаўроў мяркуе, што доля віны еўрапейцаў за атакі ЗША і Ізраіля на іранскія ядзерныя аб’екты прысутнічае.Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Ізраіль і Іран дамовіліся аб заключэнні перамір’я.Ён выказаў упэўненасць, што праз 24 гадзіны з моманту спынення агню свет убачыць афіцыйнае заканчэнне 12-дзённага ваеннага канфлікту, які разгортваўся паміж дзвюма дзяржавамі. Паводле яго слоў, перамір’е не мае часовых абмежаванняў і будзе "дзейнічаць вечна".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250624/ranskya-sm-pavedaml-pra-nabytsts-motsy-pagadnennya-ab-spynenn-agnyu-z-zralem-1097557799.html
іран
ізраіль
зша
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/10/1097287994_165:0:2896:2048_1920x0_80_0_0_320c284cc5aa5712324e6e87647d7e70.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, мзс рф, іран, ізраіль, зша, узброены канфлікт, расія, у свеце, навіны , палітыка, бяспека
сяргей лаўроў, мзс рф, іран, ізраіль, зша, узброены канфлікт, расія, у свеце, навіны , палітыка, бяспека
Цяжка рабіць вывады: Лаўроў аб устойлівасці перамір’я на Блізкім Усходзе
Масква ў кантактах з ЗША, Іранам і Ізраілем унесла свае прапановы па вырашэнні канфлікту на Блізкім Усходзе.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Пакуль складана рабіць вывады аб устойлівасці перамір’я на Блізкім Усходзе і атрымаць ясную карціну, аб гэтым заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
Дыпламат адзначыў, што ўжо пасля аб’яўлення перамір’я былі паведамленні аб ударах паміж Ізраілем і Іранам.
"Таму давайце цяпер не будзем рабіць нейкіх скараспелых высноў на аснове абрывачнай інфармацыі", - сказаў міністр у ходзе "Примаковских чтений" у ІСЭМА РАН.
Кіраўнік МЗС зазначыў, што Расія вітае дамоўленасці аб спыненні агню на Блізкім Усходзе. Масква па-ранейшаму гатова ўдзельнічаць у вырашэнні канфлікту паміж Іранам і Ізраілем, але не будзе навязвацца ў пасрэднікі.
Паводле яго слоў, Расія ў даверных кантактах з ЗША, Іранам і Ізраілем унесла свае прапановы па вырашэнні канфлікту, і рэакцыя была пазітыўнай. Аднак у практычным плане па рэалізацыі вылучаных ідэй нічога не было.
Ён адзначыў, што ідэі былі накіраваны на пераадоленне галоўнай супярэчнасці – імкнення ЗША і Ізраіля дасягнуць дамоўленасці за кошт парушэння асноватворнага права Ірана на ўзбагачэнне ўрану ў кантэксце рэалізацыі мірных ядзерных праграм.
Лаўроў мяркуе, што доля віны еўрапейцаў за атакі ЗША і Ізраіля на іранскія ядзерныя аб’екты прысутнічае.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Ізраіль і Іран дамовіліся аб заключэнні перамір’я.
Ён выказаў упэўненасць, што праз 24 гадзіны з моманту спынення агню свет убачыць афіцыйнае заканчэнне 12-дзённага ваеннага канфлікту, які разгортваўся паміж дзвюма дзяржавамі. Паводле яго слоў, перамір’е не мае часовых абмежаванняў і будзе "дзейнічаць вечна".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"