Фотавыстава "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!" адкрылася ў Доме Масквы ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоФотавыстава "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!" адкрылася ў Доме Масквы ў Мінску
Фотавыстава Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога! адкрылася ў Доме Масквы ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2025
Падпісацца
Унікальную фотаэкспазіцыю прывезлі з Брэста, дзе яна з пачатку мая экспанавалася ў руінах Белага палаца Брэсцкай крэпасці.
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Фотавыстава "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!" адкрылася ў Доме Масквы ў Мінску.
Штогод унікальную экспазіцыю паказваюць у некалькіх абласных цэнтрах рэспублікі. Так, з пачатку мая фотавыстава экспанавалася ў руінах Белага палаца Брэсцкай крэпасці, якую за час мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, наведала каля 400 тысяч чалавек.
Экспанаты выстаўкі – фотаздымкі з архіваў Саўінфармбюро, на якіх тагачасныя ваенкоры знялі фінальныя дні вайны, калі Чырвоная Армія вяла баі за вызваленне Усходняй Еўропы ад нацызму ў 1945 годзе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоФотавыстава "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!" у Доме Масквы ў Мінску
Фотовыставка Совинформбюро. 1945-й. Победа! в Доме Москвы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2025
Фотавыстава "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!" у Доме Масквы ў Мінску
Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия сегодня" з’яўляецца правапераемнікам легендарнага Савецкага Інфармбюро – асноўнай крыніцы інфармацыі для СМІ тых гадоў аб падзеях на франтах, партызанскім руху, рабоце працаўнікоў тылу. У Беларусі міжнародная медыягрупа "Россия сегодня" прадстаўлена інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik.
Наведвальнікі фотавыставы "Саўінфармбюро. 1945-ы. Перамога!" могуць убачыць унікальныя дакументальныя кадры, на якіх адлюстраваны ключавыя моманты стратэгічных наступальных аперацый Чырвонай арміі вясной 1945-га. Таксама дэмнаструюцца фатаграфіі Берлінскай наступальнай аперацыі, у выніку якой гітлераўская Германія безагаворачна капітулявала.
Уваход на выставу – вольны. Паглядзець яе можна да 6 ліпеня ўключна. Потым экспазіцыю пакажуць гасцям і жыхарам Віцебска, дзе адбудзецца міжнародны фестываль "Славянскі базар".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ключавыя эпізоды абароны Брэсцкай крэпасці аднавілі рэканструктары – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2025
Відэа
Ключавыя эпізоды абароны Брэсцкай крэпасці аднавілі рэканструктары – відэа
Стужка навiн
0