https://bel.sputnik.by/20250625/laro-rasya-peradala-prapanovy-pa-rana-zralskm-kanflktse--gatova-kh-abmerkavats-1097601797.html
Лаўроў: Расія перадала прапановы па ірана-ізраільскім канфлікце і гатова іх абмеркаваць
Лаўроў: Расія перадала прапановы па ірана-ізраільскім канфлікце і гатова іх абмеркаваць
Sputnik Беларусь
Расія загадзя перадала ЗША, Ірану і Ізраілю прапановы па вырашэнні канфлікту на Блізкім Усходзе і заклікала вярнуць сітуацыю ў палітыка-дыпламатычнае ручво. 25.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-25T15:05+0300
2025-06-25T15:05+0300
2025-06-25T15:05+0300
сяргей лаўроў
навіны
мзс рф
расія
іран
ізраіль
палітыка
бяспека
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0a/1097103673_0:0:3158:1776_1920x0_80_0_0_ba9c01b2a4069c46b48508e025949283.jpg
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Прапановы Масквы па ўрэгуляванні ірана-ізраільскага канфлікту былі перададзены Ірану, ЗША і Ізраілю загадзя, пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.Паводле яго слоў, эскалацыя вакол Ірана выклікае "самую глыбокую трывогу". Сітуацыя пагражае далейшым падрывам рэгіянальнай і глабальнай бяспекі.Масква асудзіла ракетна-бомбавыя ўдары ЗША па аб’ектах ядзернай праграмы Ірана, якія былі зроблены следам за несправакаваным ізраільскім нападзеннем на Ісламскую Рэспубліку. Гэтыя дзеянні, паводле слоў кіраўніка МЗС, парушаюць міжнародныя нормы, у тым ліку Статут ААН і рэжым нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння."Таму мы паслядоўна заклікаем спыніць агрэсію і зрабіць усе неабходныя крокі па вяртанні сітуацыі вакол Ірана ў палітыка-дыпламатычнае ручво", - сказаў на заканчэнне міністр.Раней у расійскім знешнепалітычным ведамстве зазначалі, што Расія вітае дамоўленасці аб спыненні агню на Блізкім Усходзе. Масква па-ранейшаму гатова ўдзельнічаць у вырашэнні канфлікту паміж Іранам і Ізраілем, але не будзе навязвацца ў пасрэднікі.Канфлікт Ізраіля і ІранаІзраіль у ноч на 13 чэрвеня пачаў аперацыю супраць Ірана, абвінаваціўшы яго ў рэалізацыі тайнай ваенна-ядзернай праграмы. Былі атакаваны дзясяткі ваенных і ядзерных аб’ектаў, а таксама ліквідаваны высокапастаўленыя афіцэры і фізікі-атамшчыкі.Іран адказаў на гэта сваёй атакай па Ізраілі. На працягу 12 дзён бакі абменьваліся ракетнымі ўдарамі, да якіх далучыліся ЗША, правёўшы атаку ў ноч на 22 чэрвеня на ядзерныя аб’екты Ірана. Пасля гэтага Тэгеран увечары 23 чэрвеня нанёс ракетныя ўдары амерыканскай базе ў Катары.Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 24 чэрвеня заявіў, што Ізраіль і Іран дамовіліся аб заключэнні перамір’я, якое пасля заканчэння 24 гадзін павінна стаць "афіцыйным спыненнем 12-дзённай вайны".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250625/pasol-rana-nam-ne-zhadayuts-dazvolts-byts-nezalezhnym-1097591759.html
расія
іран
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0a/1097103673_85:0:2816:2048_1920x0_80_0_0_28110ff1110a110a03850f1043d1a1d9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, навіны , мзс рф, расія, іран, ізраіль, палітыка, бяспека, у свеце
сяргей лаўроў, навіны , мзс рф, расія, іран, ізраіль, палітыка, бяспека, у свеце
Лаўроў: Расія перадала прапановы па ірана-ізраільскім канфлікце і гатова іх абмеркаваць
Расія загадзя перадала ЗША, Ірану і Ізраілю прапановы па вырашэнні канфлікту на Блізкім Усходзе і заклікала вярнуць сітуацыю ў палітыка-дыпламатычнае ручво.
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Прапановы Масквы па ўрэгуляванні ірана-ізраільскага канфлікту былі перададзены Ірану, ЗША і Ізраілю загадзя, пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
"Па-ранейшаму гатовы да практычнага абмеркавання гэтых прапаноў, як уласна, і да дыялогу з нашымі калегамі, уцягнутымі ў розныя канфлікты па ўсіх іншых пытаннях", - сказаў Лаўроў.
Паводле яго слоў, эскалацыя вакол Ірана выклікае "самую глыбокую трывогу". Сітуацыя пагражае далейшым падрывам рэгіянальнай і глабальнай бяспекі.
Масква асудзіла ракетна-бомбавыя ўдары ЗША па аб’ектах ядзернай праграмы Ірана, якія былі зроблены следам за несправакаваным ізраільскім нападзеннем на Ісламскую Рэспубліку. Гэтыя дзеянні, паводле слоў кіраўніка МЗС, парушаюць міжнародныя нормы, у тым ліку Статут ААН і рэжым нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння.
"Таму мы паслядоўна заклікаем спыніць агрэсію і зрабіць усе неабходныя крокі па вяртанні сітуацыі вакол Ірана ў палітыка-дыпламатычнае ручво", - сказаў на заканчэнне міністр.
Раней у расійскім знешнепалітычным ведамстве зазначалі, што Расія вітае дамоўленасці аб спыненні агню на Блізкім Усходзе. Масква па-ранейшаму гатова ўдзельнічаць у вырашэнні канфлікту паміж Іранам і Ізраілем, але не будзе навязвацца ў пасрэднікі.
Ізраіль у ноч на 13 чэрвеня пачаў аперацыю супраць Ірана, абвінаваціўшы яго ў рэалізацыі тайнай ваенна-ядзернай праграмы. Былі атакаваны дзясяткі ваенных і ядзерных аб’ектаў, а таксама ліквідаваны высокапастаўленыя афіцэры і фізікі-атамшчыкі.
Іран адказаў на гэта сваёй атакай па Ізраілі. На працягу 12 дзён бакі абменьваліся ракетнымі ўдарамі, да якіх далучыліся ЗША, правёўшы атаку ў ноч на 22 чэрвеня на ядзерныя аб’екты Ірана. Пасля гэтага Тэгеран увечары 23 чэрвеня нанёс ракетныя ўдары амерыканскай базе ў Катары.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 24 чэрвеня заявіў, што Ізраіль і Іран дамовіліся аб заключэнні перамір’я, якое пасля заканчэння 24 гадзін павінна стаць "афіцыйным спыненнем 12-дзённай вайны".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"