https://bel.sputnik.by/20250625/ushako-prezdent-rana-ne-pryedze-na-samt-eaes-u-mnsku-1097613464.html
Ушакоў: прэзідэнт Ірана не прыедзе на саміт ЕАЭС у Мінску
Ушакоў: прэзідэнт Ірана не прыедзе на саміт ЕАЭС у Мінску
Sputnik Беларусь
Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета пройдзе ў беларускай сталіцы ў бліжэйшую пятніцу. 25.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-25T19:59+0300
2025-06-25T19:59+0300
2025-06-25T20:36+0300
еаэс
юрый ушакоў
масуд пезешкіян
іран
навіны
у свеце
палітыка
эканоміка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1d/1089896957_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_a688eb2562d1c734b86c9ba062b73b5b.jpg
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян не прыедзе ў Мінск на мерапрыемствы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, паведаміў у сераду памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў.Ён нагадаў, што 27 чэрвеня ў беларускай сталіцы адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. У пашыраным складзе ў пасяджэнні прымуць удзел кіраўнікі дзяржаў-назіральнікаў, у прыватнасці прэзідэнты Кубы і Узбекістана Мігель Марыё Дыяс-Канэль Бярмудэс і Шаўкат Мірзіееў.Ён таксама дадаў, што на пасяджэнне ў якасці ганаровых гасцей запрошаны першы віцэ-прэмъер, міністр эканомікі і развіцця Манголіі Луўсаннямын Гантумур і наследны прынц, прадстаўнік выканаўчага савета эмірата ААЭ Абу-Дабі, шэйх Халід бен Мухамед бен Зэйд Аль Нахаян.Раней пасол Ірана ў Беларусі Алірэза Санеі заявіў, што афіцыйны візіт Масуда Пезешкіяна ў Мінск планаваўся з 25 па 27 чэрвеня – у гэты час у беларускай сталіцы пройдзе пасяджэнне Вышэйшага эканамічнага савета ЕАЭС і Еўразійскі эканамічны форум. У снежні 2024 года Іран атрымаў статус назіральніка ў ЕАЭС і зараз можа ўдзельнічаць у мерапрыемствах "пяцёркі".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250625/pasol-rana-nam-ne-zhadayuts-dazvolts-byts-nezalezhnym-1097591759.html
іран
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1d/1089896957_69:0:2800:2048_1920x0_80_0_0_056d61a9808033f56e5c901bc3f303fc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, юрый ушакоў, масуд пезешкіян, іран, навіны , у свеце, палітыка, эканоміка, у беларусі, беларусь
еаэс, юрый ушакоў, масуд пезешкіян, іран, навіны , у свеце, палітыка, эканоміка, у беларусі, беларусь
Ушакоў: прэзідэнт Ірана не прыедзе на саміт ЕАЭС у Мінску
19:59 25.06.2025 (абноўлена: 20:36 25.06.2025) Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета пройдзе ў беларускай сталіцы ў бліжэйшую пятніцу.
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян не прыедзе ў Мінск на мерапрыемствы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, паведаміў у сераду памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў.
Ён нагадаў, што 27 чэрвеня ў беларускай сталіцы адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. У пашыраным складзе ў пасяджэнні прымуць удзел кіраўнікі дзяржаў-назіральнікаў, у прыватнасці прэзідэнты Кубы і Узбекістана Мігель Марыё Дыяс-Канэль Бярмудэс і Шаўкат Мірзіееў.
"Прэзідэнт Ірана, па зразумелых меркаваннях, асабіста не прыме ўдзелу, не прыедзе ў Мінск, але накіруе відэазварот", - сказаў Ушакоў журналістам.
Ён таксама дадаў, што на пасяджэнне ў якасці ганаровых гасцей запрошаны першы віцэ-прэмъер, міністр эканомікі і развіцця Манголіі Луўсаннямын Гантумур і наследны прынц, прадстаўнік выканаўчага савета эмірата ААЭ Абу-Дабі, шэйх Халід бен Мухамед бен Зэйд Аль Нахаян.
Раней пасол Ірана ў Беларусі Алірэза Санеі заявіў, што афіцыйны візіт Масуда Пезешкіяна ў Мінск планаваўся з 25 па 27 чэрвеня – у гэты час у беларускай сталіцы пройдзе пасяджэнне Вышэйшага эканамічнага савета ЕАЭС і Еўразійскі эканамічны форум. У снежні 2024 года Іран атрымаў статус назіральніка ў ЕАЭС і зараз можа ўдзельнічаць у мерапрыемствах "пяцёркі".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"