Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Качанава: моладзь Беларусі і РФ не дазволіць апаганіць гісторыю сваіх краін

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпікер верхняй палаты беларускага парламента Наталля Качанава
Спікер верхняй палаты беларускага парламента Наталля Качанава - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2025
Падпісацца
Старшыня Савета Рэспублікі назвала важным тое, што моладзь прасякаецца гераічным мінулым Беларусі і Расіі.
НІЖНІ НОЎГАРАД, 26 чэр – Sputnik. Гістарычнае мінулае Беларусі і Расіі спрабуюць апаганіць, аднак моладзь дзвюх краін-саюзніц не дазволіць гэтага зрабіць, выказала ўпэўненасць старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Аб гэтым яна заявіла ў чацвер на сустрэчы з прадстаўнікамі моладзі РФ і Беларусі ў рамках Форуму рэгіёнаў у Ніжнім Ноўгарадзе, перадае Sputnik.
Качанава падкрэсліла, што ад моладзі залежыць будучыня краін.
"Заўтра нашы краіны будуць такімі, якімі іх зробіце вы – моладзь сённяшняга дня", - сказала спікер верхняй палаты беларускага парламента.
Старшыня Савета Рэспублікі назвала вельмі важным тое, што моладзь прасякаецца падзеямі, якія адбываліся на тэрыторыі былога СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час.
"Сёння барацьба ідзе нават не за будучыню. Барацьба ідзе за мінулае, якое спрабуюць апаганіць. Але гэтага мы не дазволім зрабіць ніколі, таму што вы ёсць у нас. Вы, якія ўвабралі ў сябе гераічны подзвіг тых, хто 80 гадоў таму абараніў свабоду і незалежнасць нашых краін, былога Савецкага Саюза. Вы – нашчадкі тых, хто ствараў вось гэтыя суверэнныя дзяржавы, Беларусь і Расію, якія сёння самадастатковыя, жывуць па сваіх законах у адпаведнасці са сваімі традыцыямі. І здрадзіць гэтаму вы не маеце права. Упэўнена, так і будзе", - сказала Качанава.

Форум рэгіёнаў

Чарговы, дванаццаты па ліку, Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прымае Ніжні Ноўгарад. Асноўная праграма форуму стартавала 26 чэрвеня і завершыцца 27 чэрвеня. У гэтыя дні, акрамя іншых мерапрыемстваў, адбудзецца пленарнае пасяджэнне, на якім чакаецца да 700 удзельнікаў.
Цэнтральнай тэмай форуму стала 80-годдзе з дня Вялікай Перамогі. Усяго працуе сем тэматычных секцый.
Як адзначала спікер Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава, у рамках форуму чакаецца падпісанне кантрактаў на суму больш за 700 млн беларускіх рублёў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Мацвіенка: Вялікая Перамога аб’ядноўвае народы Беларусі і Расіі
Стужка навiн
0