Флаги - Sputnik Беларусь, 1920
Еўразійскі эканамічны форум у Мінску
IV Еўразійскі эканамічны форум праходзіць 26-27 чэрвеня ў Мінску. Форум прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС. Усе падрабязнасці з мерапрыемстваў форуму чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: ВУП ЕАЭС вырас на 18% за 10 гадоў

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні IV Еўразійскага эканамічнага форуму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні IV Еўразійскага эканамічнага форуму - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2025
Падпісацца
Еўразійская інтэграцыя дазволіла за 10 гадоў краінам-удзельніцам значна нарасціць як узаемны, так і знешні гандаль.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Супольны ВУП краін ЕАЭС вырас амаль на 18% за 10 гадоў, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, ЕАЭС ужо перасягнуў дзесяцігадовы юбілей і, насуперак меркаванню скептыкаў, дэманструе здольнасць знаходзіць узаемапрымальныя рашэнні і працоўныя кампрамісы.
"За 10 гадоў больш як у два разы павялічыўся ўзаемны тавараабарот краін-удзельніц і на 37% аб’ём знешняга гандлю. Супольны ВУП саюза вырас амаль на 18%, прамысловая вытворчасць на 30%, прадукцыя сельскай гаспадаркі на 25%", - адзначыў беларускі лідар.
Лукашэнка мяркуе, што важным дасягненнем для грамадзян стала свабоднае працаўладкаванне ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза.
Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што патэнцыял ЕАЭС не задзейнічаны ў поўнай меры, таму што эканоміка Еўразійскага саюза займае ўсяго 4% ад сусветнай.
Мінск у 2025 годзе старшынствуе ў ЕАЭС, у які ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія. Еўразійскі эканамічны форум, прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, праходзіць з 26 па 27 чэрвеня ў Мінску.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2025
Еўразійскі эканамічны форум у Мінску
Глазьеў: эканоміка ЕАЭС можа расці тэмпамі Кітая і Індыі
Стужка навiн
0