https://bel.sputnik.by/20250626/lzan-farmndustryya-eaes-ne-pavnna-vypuskats-tolk-dzheneryk-1097621023.html
Лізан: фарміндустрыя ЕАЭС не павінна выпускаць толькі джэнерыкі
Лізан: фарміндустрыя ЕАЭС не павінна выпускаць толькі джэнерыкі
Sputnik Беларусь
Развіццё фармацэўтычнага рынку ЕАЭС, падтрымку і кантроль яго ўдзельнікаў на ўзроўні краін-удзельніц і ўсяго Саюза абмяркуюць у Мінску на IV Еўразійскім... 26.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-26T10:17+0300
2025-06-26T10:17+0300
2025-06-26T10:17+0300
еўразійскі эканамічны форум у мінску
мінск
еаэс
у беларусі
беларусь
лекі
здароўе
сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз)
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/05/1086862671_0:92:3317:1958_1920x0_80_0_0_4bf5414f451bed5159ed1cbd6dd4b3f7.jpg
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Важна, каб фармацэўтычныя кампаніі краін ЕАЭС выпускалі не толькі джэнерыкі, але і арыгінальныя лекі для агульнага рынку, заявіў карэспандэнту Sputnik шэф-рэдактар аналітычнага бюро партала "СОНАР 2050" Іван Лізан.Эксперт нагадаў, што фармацэўтычная індустрыя краін ЕЭАС яшчэ да стварэння гэтага інтэграцыйнага аб’яднання пацярпела ад разрыву кааперацыйных сувязей пры распадзе СССР. Адным з наступстваў, у прыватнасці для Расіі, стала прыпыненне вытворчасці многіх фармсубстанцый. Айчынныя прадпрыемствы не вытрымалі канкурэнцыі з таннейшай прадукцыяй Індыі і Кітая.Спадчынай 1990-х стала і развіццё ў РФ вытворчасці джэнерыкаў, гэта значыць аналагаў вядомых запатэнтаваных прэпаратаў. У канцы 2015 года ў краіне пачалі аддаваць прыярытэт прэпаратам айчыннай вытворчасці (або з іншых дзяржаў ЕАЭС) пры дзяржзакупках. Але пры гэтым высветлілася, што джэнерыкі не заўсёды гэтак жа эфектыўны, як арыгінальныя лекі."Аднак неўзабаве аказалася, што не ўсе джэнерыкі валодаюць такой жа эфектыўнасцю, што і арыгінальныя прэпараты. Пацыенты, асабліва з такімі дыягназамі як рак лёгкага або малочнай залозы, сталі скардзіцца на недахопы айчынных джэнерыкаў", - звярнуў увагу Іван Лізан.Менавіта таму, як зазначыў эксперт, краінам ЕАЭС важна не захапляцца замяшчэннем імпарту як такім, але і самастойна распрацоўваць лекавыя прэпараты.Другі напрамак – гэта маркіроўка тавараў. Цяпер яна ўводзіцца ў Саюзе ў цэлым шэрагу сегментаў. У Расіі нядаўна правялі эксперымент па прасочванні сыравіны і лекавых сродкаў (фармсубстанцый). У гэтым годзе маркіроўка фармсубстанцый стала абавязковай. Магчыма, як адзначыў Лізан, варта распаўсюдзіць гэтую практыку на ўвесь рынак ЕАЭС.Развіццё фармацэўтычнага рынку з'яўляецца тэмай адной з секцый IV Еўразійскага эканамічнага форуму, які праходзіць у Мінску 26 чэрвеня. Гэтую тэму будуць абмяркоўваць член Калегіі (міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Аляксандр Старавойтаў, дырэктар Еўрапейскага бюро СААЗ Ханс Клюге, а таксама прадстаўнікі галіновых аб’яднанняў і фарміндустрыі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250626/erazysk-ekanamchny-forum-pachnetstsa-snnya--mnsku-1097618665.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/05/1086862671_294:0:3025:2048_1920x0_80_0_0_67e4a461b741d962bb8b527ff96fab0c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, еаэс, у беларусі, беларусь, лекі, здароўе, сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз), міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, грамадства, вытворчасць, палітыка, у свеце, навіны
мінск, еаэс, у беларусі, беларусь, лекі, здароўе, сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз), міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, грамадства, вытворчасць, палітыка, у свеце, навіны
Лізан: фарміндустрыя ЕАЭС не павінна выпускаць толькі джэнерыкі
Развіццё фармацэўтычнага рынку ЕАЭС, падтрымку і кантроль яго ўдзельнікаў на ўзроўні краін-удзельніц і ўсяго Саюза абмяркуюць у Мінску на IV Еўразійскім эканамічным форуме.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Важна, каб фармацэўтычныя кампаніі краін ЕАЭС выпускалі не толькі джэнерыкі, але і арыгінальныя лекі для агульнага рынку, заявіў карэспандэнту Sputnik шэф-рэдактар аналітычнага бюро партала "СОНАР 2050" Іван Лізан.
Эксперт нагадаў, што фармацэўтычная індустрыя краін ЕЭАС яшчэ да стварэння гэтага інтэграцыйнага аб’яднання пацярпела ад разрыву кааперацыйных сувязей пры распадзе СССР. Адным з наступстваў, у прыватнасці для Расіі, стала прыпыненне вытворчасці многіх фармсубстанцый. Айчынныя прадпрыемствы не вытрымалі канкурэнцыі з таннейшай прадукцыяй Індыі і Кітая.
Спадчынай 1990-х стала і развіццё ў РФ вытворчасці джэнерыкаў, гэта значыць аналагаў вядомых запатэнтаваных прэпаратаў. У канцы 2015 года ў краіне пачалі аддаваць прыярытэт прэпаратам айчыннай вытворчасці (або з іншых дзяржаў ЕАЭС) пры дзяржзакупках. Але пры гэтым высветлілася, што джэнерыкі не заўсёды гэтак жа эфектыўны, як арыгінальныя лекі.
"Аднак неўзабаве аказалася, што не ўсе джэнерыкі валодаюць такой жа эфектыўнасцю, што і арыгінальныя прэпараты. Пацыенты, асабліва з такімі дыягназамі як рак лёгкага або малочнай залозы, сталі скардзіцца на недахопы айчынных джэнерыкаў", - звярнуў увагу Іван Лізан.
Менавіта таму, як зазначыў эксперт, краінам ЕАЭС важна не захапляцца замяшчэннем імпарту як такім, але і самастойна распрацоўваць лекавыя прэпараты.
Другі напрамак – гэта маркіроўка тавараў. Цяпер яна ўводзіцца ў Саюзе ў цэлым шэрагу сегментаў. У Расіі нядаўна правялі эксперымент па прасочванні сыравіны і лекавых сродкаў (фармсубстанцый). У гэтым годзе маркіроўка фармсубстанцый стала абавязковай. Магчыма, як адзначыў Лізан, варта распаўсюдзіць гэтую практыку на ўвесь рынак ЕАЭС.
Развіццё фармацэўтычнага рынку з'яўляецца тэмай адной з секцый IV Еўразійскага эканамічнага форуму, які праходзіць у Мінску 26 чэрвеня. Гэтую тэму будуць абмяркоўваць член Калегіі (міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Аляксандр Старавойтаў, дырэктар Еўрапейскага бюро СААЗ Ханс Клюге, а таксама прадстаўнікі галіновых аб’яднанняў і фарміндустрыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"