Памёр кінарэжысёр Валерый Рыбараў

© Photo : Telegram / Союз кинематографистов РБ Валерый Рыбараў
Валерый Рыбараў - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2025
Падпісацца
Аўтар самага касавага фільма за ўсю гісторыю беларускага кіно не дажыў адзін дзень да свайго 86-годдзя.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Савецкі і беларускі кінарэжысёр Валерый Рыбараў памёр ва ўзросце 85 гадоў, пра гэта ў чацвер паведаміў Беларускі саюз кінематаграфістаў.
"Учора памёр Валерый Паўлавіч Рыбараў. Савецкі і беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст, аўтар ігравых і дакументальных фільмаў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР", - гаворыцца ў паведамленні.
У саюзе кінематаграфістаў прынеслі спачуванні родным і блізкім рэжысёра.
Адзначаецца, што развітанне з Валерыем Рыбаравым адбудзецца 27 чэрвеня ў 12:45 па адрасе Сямашка, 8.
Валерый Рыбараў нарадзіўся 26 чэрвеня 1939 года ў Саратаве, скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі (ЛДІТМіК). З’яўляецца аўтарам фільмаў "Тонежские бабы" (1977) пра жыхарак вёскі ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, "Свидетель" (1985) і іншых.
Фільм "Меня зовут Арлекино" (1988), які зняў Рыбараў, стаў самым касавым за ўсю гісторыю беларускага кіно: за адзін год пракату карціну паглядзела каля 42 мільёнаў гледачоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Актрыса Валянціна Талызіна - Sputnik Беларусь, 1920, 21.06.2025
Памерла народная артыстка РФ Валянціна Талызіна
Стужка навiн
0