https://bel.sputnik.by/20250626/putsn-nazva-eaes-klyuchavym-tsentram-glabalnaga-razvtstsya-1097649961.html
Пуцін назваў ЕАЭС ключавым цэнтрам глабальнага развіцця
Пуцін назваў ЕАЭС ключавым цэнтрам глабальнага развіцця
Sputnik Беларусь
За 10 гадоў з моманту фарміравання Саюза супольны ВУП краін "пяцёркі" павялічыўся з 1,6 да 2,6 трлн долараў. 26.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-26T19:46+0300
2025-06-26T19:46+0300
2025-06-26T19:46+0300
еўразійскі эканамічны форум у мінску
форум
еаэс
уладзімір пуцін
навіны
эканоміка
палітыка
у беларусі
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/1d/1095828121_0:0:3125:1757_1920x0_80_0_0_126e464853f6ffa5ed0756a7224ff986.jpg
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Еўразійскі эканамічны саюз адбыўся ў якасці паспяховага інтэграцыйнага аб’яднання, канстатаваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, супольны ВУП краін-удзельніц ЕАЭС павялічыўся за 10 гадоў з 1,6 да 2,6 трлн долараў, тавараабарот з трэцімі краінамі дадаў 38% і складае 800 млрд долараў."Гэта цалкам супастаўны аб’ём тавараабароту паміж вядучымі сусветнымі дзяржавамі. Гэта значны тавараабарот – 800 мільярдаў", - адзначыў кіраўнік РФ.Пры гэтым, працягнуў Пуцін, агульны аб’ём узаемнага гандлю ўнутры аб’яднання падвоіўся да 97 млрд долараў, прычым 93% разлікаў паміж дзяржавамі ажыццяўляюцца ў нацыянальных валютах.Інвестыцыі, беспрацоўе, інтэграцыяТаксама больш як на 40% павялічыліся інвестыцыі ў асноўны капітал."Гэта вельмі добрыя паказчыкі, калегі", - ацаніў Пуцін.Узровень беспрацоўя знізіўся ў ЕАЭС да 2,8%, у Расіі – да 2,3%. Расійскі лідар заявіў, што гэта адзін з найлепшых сёння паказчыкаў у свеце.Разам з тым працягваецца праца над умацаваннем інтэграцыйных механізмаў. Актыўна развіваюцца ўзаемавыгадныя сувязі з краінамі Еўразіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, з інтэграцыйнымі структурамі – ШАС, БРІКС, СНД, АСЕАН, Афрыканскі саюз і іншыя.Еўразійскім саюзам заключаны шэраг прэферэнцыйных дамоўленасцей з буйнымі партнёрамі – В’етнамам, Сінгапурам, Сербіяй. У маі набыло моц пагадненне аб свабодным гандлі з Іранам."Дай Бог, зараз сітуацыя на Блізкім Усходзе супакойваецца, канфлікт паміж Ізраілем і Іранам, дзякуй Богу, будзем лічыць у мінулым. А гэта значыць, што можна будзе развіваць адносіны з усімі краінамі рэгіёна, у тым ліку і з Іранам", - сказаў на заканчэнне Пуцін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250626/lukashenka-prapanava-zapuststs-eaes-20-1097648401.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/1d/1095828121_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_d6aa973ce20e47e78470af274eaa0838.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
форум, еаэс, уладзімір пуцін, навіны , эканоміка, палітыка, у беларусі, беларусь, у свеце
форум, еаэс, уладзімір пуцін, навіны , эканоміка, палітыка, у беларусі, беларусь, у свеце
Пуцін назваў ЕАЭС ключавым цэнтрам глабальнага развіцця
За 10 гадоў з моманту фарміравання Саюза супольны ВУП краін "пяцёркі" павялічыўся з 1,6 да 2,6 трлн долараў.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Еўразійскі эканамічны саюз адбыўся ў якасці паспяховага інтэграцыйнага аб’яднання, канстатаваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Што датычыцца ролі ЕўрАзЭС у фарміраванні новай шматпалярнай архітэктуры міжнародных адносін. Нагадаю, што 1 студзеня Еўразійскаму саюзу споўнілася 10 гадоў, за гэты час ён безумоўна памацнеў, адбыўся ў якасці паспяховага інтэграцыйнага аб’яднання. Істотна ўмацаваўся агульны эканамічны патэнцыял краін "пяцёркі". І ЕўрАзЭС па праве зацвердзіўся ў ліку аднаго з ключавых цэнтраў глабальнага развіцця", - сказаў расійскі лідар.
Паводле яго слоў, супольны ВУП краін-удзельніц ЕАЭС павялічыўся за 10 гадоў з 1,6 да 2,6 трлн долараў, тавараабарот з трэцімі краінамі дадаў 38% і складае 800 млрд долараў.
"Гэта цалкам супастаўны аб’ём тавараабароту паміж вядучымі сусветнымі дзяржавамі. Гэта значны тавараабарот – 800 мільярдаў", - адзначыў кіраўнік РФ.
Пры гэтым, працягнуў Пуцін, агульны аб’ём узаемнага гандлю ўнутры аб’яднання падвоіўся да 97 млрд долараў, прычым 93% разлікаў паміж дзяржавамі ажыццяўляюцца ў нацыянальных валютах.
Інвестыцыі, беспрацоўе, інтэграцыя
Таксама больш як на 40% павялічыліся інвестыцыі ў асноўны капітал.
"Гэта вельмі добрыя паказчыкі, калегі", - ацаніў Пуцін.
Узровень беспрацоўя знізіўся ў ЕАЭС да 2,8%, у Расіі – да 2,3%. Расійскі лідар заявіў, што гэта адзін з найлепшых сёння паказчыкаў у свеце.
Разам з тым працягваецца праца над умацаваннем інтэграцыйных механізмаў. Актыўна развіваюцца ўзаемавыгадныя сувязі з краінамі Еўразіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, з інтэграцыйнымі структурамі – ШАС, БРІКС, СНД, АСЕАН, Афрыканскі саюз і іншыя.
Еўразійскім саюзам заключаны шэраг прэферэнцыйных дамоўленасцей з буйнымі партнёрамі – В’етнамам, Сінгапурам, Сербіяй. У маі набыло моц пагадненне аб свабодным гандлі з Іранам.
"Дай Бог, зараз сітуацыя на Блізкім Усходзе супакойваецца, канфлікт паміж Ізраілем і Іранам, дзякуй Богу, будзем лічыць у мінулым. А гэта значыць, што можна будзе развіваць адносіны з усімі краінамі рэгіёна, у тым ліку і з Іранам", - сказаў на заканчэнне Пуцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"