Інфаграфіка

Еўразійскі эканамічны саюз у лічбах – інфаграфіка

© SputnikЕўразійскі эканамічны саюз у лічбах – інфаграфіка
Еўразійскі эканамічны саюз у лічбах – інфаграфіка - Sputnik Беларусь, 1920, 27.06.2025
Падпісацца
Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) набыў моц 1 студзеня 2015 года. Інтэграцыйнае аб’яднанне ўвайшло ў сваё другое дзесяцігоддзе. Глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik, якіх паказчыкаў дасягнуў Саюз за гады свайго існавання.
Найбольш буйное эканамічнае аб’яднанне постсавецкай прасторы – Еўразійскі эканамічны саюз, ён узнік на базе "мытнай тройкі" Беларусь – Расія – Казахстан. Разам з гэтымі дзяржавамі краінай-заснавальніцай Саюза была яшчэ і Арменія.
Больш як праз паўгода, у жніўні 2015-га, да іх далучыўся Кыргызстан.
З улікам далучэння Кыргызстана, у першы год існавання ЕАЭС яго насельніцтва перавышала 182,7 млн чалавек, на 1 студзеня 2023-га яно дасягнула прыкладна 185,4 млн чалавек.
Краіны ЕАЭС захоўваюць станоўчую дынаміку эканамічнага росту. Напрыклад, у 2015 годзе супольны ВУП быў роўны 1,6 трлн у доларавым эквіваленце, а ў 2021-м – ужо больш за 1,9 трлн. Па выніках 2024 года паказчык склаў крыху менш за 2,6 трлн, а да канца гэтага года чакаецца рост вышэй за планку ў 2,6 трлн.
Аб’ём прамысловай вытворчасці ў краінах Саюза ў 2015 годзе ацэньваўся ў 2,3 трлн долараў, а ў 2024-м ён перавысіў 3,7 трлн.
Узаемны гандаль таварамі паміж дзяржавамі-членаміі ЕАЭС у 2015 годзе складаў 45,6 млрд у доларах, а ў 2024 годзе яго аб’ём наблізіўся да 100 млрд.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0