Флаги - Sputnik Беларусь, 1920
Еўразійскі эканамічны форум у Мінску
IV Еўразійскі эканамічны форум праходзіць 26-27 чэрвеня ў Мінску. Форум прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС. Усе падрабязнасці з мерапрыемстваў форуму чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Прэзідэнт Расіі: чым больш санкцый, тым горш для тых, хто іх уводзіць

© Sputnik / Владимир СергеевФлагі Расіі і ЕС
Флагі Расіі і ЕС - Sputnik Беларусь, 1920, 27.06.2025
Падпісацца
Па словах расійскага лідара, кіраўнікі краін-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза на саміце ў Мінску дэталёва не абмяркоўвалі заходнія санкцыі.
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Краіны, якія ўводзяць санкцыі супраць Расіі, робяць горш сабе з кожным новым пакетам абмежаванняў, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін.
"Чым больш санкцый, тым горш для тых, хто іх уводзіць", - сказаў Пуцін журналістам па выніках саміту ЕАЭС, які прайшоў у Мінску.
Ён адзначыў, што гэта датычыцца як Францыі, у прыватнасці, так і ўсёй эканомікі Еўропы.
"Калі паглядзець на статыстыку, то аб’ём газу, які закупляецца, ён павялічваецца за кошт ЗПГ. Еўропа больш стала купляць", - канстатаваў расійскі лідар.
Пуцін таксама дадаў, што новыя санкцыі Еўрасаюза супраць Расіі малаверагодна істотна паўплываюць на РФ.
"Ці будзе нейкая шкода для нас – паглядзім, зыходзячы з тых рэалій, якія будуць складвацца, але я не думаю, што гэта істотна на нас адаб’ецца", - сказаў Пуцін.
Акрамя таго, расійскі лідар заявіў, што кіраўнікі дзяржаў-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза на саміце ЕАЭС у Мінску дэталёва не абмяркоўвалі санкцыі, а толькі закранулі іх злёгку.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Заява Пуціна для прэсы ў Мінску – трансляцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 27.06.2025
Еўразійскі эканамічны форум у Мінску
Заява Пуціна для прэсы ў Мінску – поўная версія
Стужка навiн
0