Группа воздушного прикрытия в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійскія вайскоўцы паразілі нафтаналіўны тэрмінал у Адэсе

© Sputnik / Пресс-служба Минобороны РФ / Перайсці ў медыябанкВаеннаслужачы глядзіць у бінокль, архіўнае фота
Ваеннаслужачы глядзіць у бінокль, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 30.06.2025
Падпісацца
Тэрмінал, як удакладнілі ў Мінабароны, забяспечваў палівам судны ўкраінскага ваенна-марскога флоту.
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Расійскія вайскоўцы паразілі нафтаналіўны тэрмінал у Адэсе, пра гэта ў панядзелак у сутачнай зводцы паведаміла прэс-служба Мінабароны Расіі.
"Нанесена паражэнне нафтаналіўному тэрміналу, які забяспечвае палівам ВМС Украіны", - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што авіяцыя, ударныя беспілотнікі, ракетныя войскі і артылерыя за мінулыя суткі нанеслі ўдары ў тым ліку па цэхах вытворчасці і месцах захоўвання беспілотных апаратаў, складах боепрыпасаў і пунктах дыслакацыі УСУ і замежных наёмнікаў у 146 раёнах.
Сродкі СПА на працягу сутак збілі чатыры кіраваныя авіябомбы JDAM амерыканскай вытворчасці і 144 беспілотнікі самалётнага тыпу.
У Мінабароны таксама паведамілі аб тым, што падраздзяленні групоўкі войск "Поўнач" працягнулі прасоўванне ўглыб абароны праціўніка і нанеслі паражэнне ў тым ліку атраду спецназа "Хімера".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ФСБ РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 30.06.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
ФСБ затрымала двух крымчан за перадачу даных СБУ
Стужка навiн
0