https://bel.sputnik.by/20250630/za-nezakonnae-vykarystanne-bpla-zmatsnyaetstsa-adkaznasts-u-belarus-1097736257.html
За незаконнае выкарыстанне БПЛА ўзмацняецца адказнасць у Беларусі
За незаконнае выкарыстанне БПЛА ўзмацняецца адказнасць у Беларусі
Sputnik Беларусь
За ўвоз у Беларусь, захоўванне, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў прадугледжана крымінальная адказнасць. 30.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-30T11:42+0300
2025-06-30T11:42+0300
2025-06-30T11:42+0300
беспілотнікі
адказнасць
крымінальны кодэкс
навіны
бяспека
грамадства
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
у беларусі
беларусь
міністэрства транспарту рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/1e/1096771716_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_7266d95a0e9e7cc245a32bc59d28d0a1.jpg
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў першым чытанні праект закона аб узмацненні адказнасці за незаконнае выкарыстанне грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў, перадае карэспандэнт Sputnik.У Авальнай зале сёння праходзіць пасяджэнне другой сесіі ніжняй палаты беларускага парламента. Праект закона прадставіў у першым чытанні міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.Паводле яго слоў, прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь.Парушэнне патрабаванняў бяспекіЯк адзначыў міністр, праектам закона прапануецца ўстанавіць адказнасць за парушэнне патрабаванняў па бяспецы палётаў грамадзянскімі паветранымі судамі, правіл выкарыстання паветранай прасторы грамадзянскімі БПЛА.Міністр падкрэсліў, што незаконнае выкарыстанне беспілотнікаў прыводзіць да парушэння патрабаванняў бяспекі палётаў, стварае пагрозу ўчыненні тэрактаў, сутыкненняў паветраных суднаў з грамадзянскімі БПЛА.Адказваючы на пытанні дэпутатаў, міністр адзначыў, што прыняцце гэтага законапраекта не створыць перашкод для дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб."Усе добрасумленныя суб’екты ўнесены ў рэестр і выконваюць палёты ва ўстаноўленым парадку", - падкрэсліў міністр.У другім чытанні праект закона будзе разгледжаны ўжо на трэцяй сесіі палаты прадстаўнікоў.Штраф і крымінальная адказнасцьЯк адзначыў дэпутат Юрый Марэцкі, асноўная мэта праекта закона – забеспчэнне нацыянальнай і грамадскай бяспекі, а таксама бяспекі палётаў у паветранай прасторы краіны."Законапраектам прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у адміністрацыйны і крымінальны кодэксы", - адзначыў дэпутат.Ён нагадаў, што адпаведным указам прэзідэнта прадугледжаны шэраг абмежаванняў і забарон на выкарыстанне БПЛА.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250627/dron-usu-atakava-supratsonka-zaes-na-adleglasts-350-400-metra-ad-bloka-1097669909.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/1e/1096771716_103:0:2834:2048_1920x0_80_0_0_886b8ddca24043c56b310bc8ab9c4018.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беспілотнікі, адказнасць, крымінальны кодэкс, навіны , бяспека, грамадства, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, у беларусі, беларусь, міністэрства транспарту рб
беспілотнікі, адказнасць, крымінальны кодэкс, навіны , бяспека, грамадства, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, у беларусі, беларусь, міністэрства транспарту рб
За незаконнае выкарыстанне БПЛА ўзмацняецца адказнасць у Беларусі
За ўвоз у Беларусь, захоўванне, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў прадугледжана крымінальная адказнасць.
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў першым чытанні праект закона аб узмацненні адказнасці за незаконнае выкарыстанне грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
У Авальнай зале сёння праходзіць пасяджэнне другой сесіі ніжняй палаты беларускага парламента. Праект закона прадставіў у першым чытанні міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.
"Законам прадугледжваецца ўвядзенне крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб грамадзянскіх БПЛА адносна фізічных, юрыдычных асоб і ІП", - адзначыў міністр.
Паводле яго слоў, прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь.
Парушэнне патрабаванняў бяспекі
Як адзначыў міністр, праектам закона прапануецца ўстанавіць адказнасць за парушэнне патрабаванняў па бяспецы палётаў грамадзянскімі паветранымі судамі, правіл выкарыстання паветранай прасторы грамадзянскімі БПЛА.
Міністр падкрэсліў, што незаконнае выкарыстанне беспілотнікаў прыводзіць да парушэння патрабаванняў бяспекі палётаў, стварае пагрозу ўчыненні тэрактаў, сутыкненняў паветраных суднаў з грамадзянскімі БПЛА.
Адказваючы на пытанні дэпутатаў, міністр адзначыў, што прыняцце гэтага законапраекта не створыць перашкод для дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб.
"Усе добрасумленныя суб’екты ўнесены ў рэестр і выконваюць палёты ва ўстаноўленым парадку", - падкрэсліў міністр.
У другім чытанні праект закона будзе разгледжаны ўжо на трэцяй сесіі палаты прадстаўнікоў.
Штраф і крымінальная адказнасць
Як адзначыў дэпутат Юрый Марэцкі, асноўная мэта праекта закона – забеспчэнне нацыянальнай і грамадскай бяспекі, а таксама бяспекі палётаў у паветранай прасторы краіны.
"Законапраектам прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у адміністрацыйны і крымінальны кодэксы", - адзначыў дэпутат.
Ён нагадаў, што адпаведным указам прэзідэнта прадугледжаны шэраг абмежаванняў і забарон на выкарыстанне БПЛА.
"За парушэнне гэтага прэзідэнцкага ўказа 297 прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, а за паўторнае парушэнне на працягу года – крымінальная адказнасць", - сказаў дэпутат.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"