БАМ, вулканы і мядзведзі: у Мінску адкрылася фотавыстаўка аб расійскай прыродзе
© Sputnik / Виктор ТолочкоФотавыстава "Первозданная Россия"

© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Найлепшыя здымкі дзікай прыроды, зробленыя расійскімі фатографамі, можна будзе ўбачыць да канца лета на сталічным чыгуначным вакзале.
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Фотавыстава "Первозданная Россия", прысвечаная прыродзе бязмежных прастораў РФ, адкрылася ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Здымкі камчацкіх сопак, запалярнага паўночнага ззяння, алтайскіх гор, снежных барсаў, белых мядзведзяў, далёкаўсходніх леапардаў, Байкала-Амурскай магістралі і многае іншае можна ўбачыць на трэцім паверсе мінскага чыгуначнага вакзала. Экспазіцыя арганізавана РЧ сумесна з БЧ.
© Sputnik / Виктор ТолочкоФотавыстаўка "Первозданная Россия"

Фотавыстаўка "Первозданная Россия"
© Sputnik / Виктор Толочко
"Гэтая выстава – якраз тое, што чалавек бачыць з акна, калі едзе па нашай неабсяжнай Радзіме. Абавязкова паглядзіце яе. Расія – гэта цэлы космас. Ёсць людзі, якія ніколі не бывалі на Далёкім Усходзе або Крайняй Поўначы, але ўсё гэта можна ўбачыць тут у Мінску", - сказаў на адкрыцці фотаэкспазіцыі саветнік-пасланнік пасольства Расіі ў Беларусі Пётр Фралоў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСаветнік-пасланнік пасольства Расіі ў Беларусі Пётр Фралоў

Саветнік-пасланнік пасольства Расіі ў Беларусі Пётр Фралоў
© Sputnik / Виктор Толочко
Першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Аляксандр Харашэвіч назваў правядзенне выставы эпахальнай падзеяй.
"Упершыню самы галоўны вакзал беларускай сталіцы паказвае разам з РЧ такія цудоўныя эцюды, на якіх намалявана некранутая прырода, якую цяжка ўжо ўбачыць у нашым урбаністычным свеце. Але ў той жа час мы як чыгункі забяспечваем магчымасць наблізіцца да такіх мясцін, убачыць гэта, адчуць і атрымаць асалоду ад хараства нашых краін", - адзначыў ён.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Аляксандр Харашэвіч

Першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Аляксандр Харашэвіч
© Sputnik / Виктор Толочко
На выставе дманструюцца каля 30 фотаздымкаў, зробленых на Камчатцы, на Чукотцы, у Бураціі, Якуціі, Краснадарскім краі, Іркуцкай, Курганскай, Наўгародскай, Растоўскай, Уладзімірскай, Архангельскай, Маскоўскай вобласці, Забайкальскім краі, Прыморскім краі, Мурманскай і Арэнбургскай вобласці, Рэспубліцы Алтай, Пермскім краі, Краснаярскім краі і Карачаева-Чаркесіі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоФотавыстаўка "Первозданная Россия"

Фотавыстаўка "Первозданная Россия"
© Sputnik / Виктор Толочко
Арганізатар экспазіцыі Эдуард Хударожкаў расказаў, што агульнарасійскі фестываль прыроды "Первозданная Россия" быў арганізаваны ў 2014 годзе пры падтрымцы Савета Федэрацыі, Мінпрыроды і Мінкульта РФ. Ён праходзіць штогод у Маскве, дзе экспануюцца 450 найлепшых работ. Пасля чаго фотаздымкі адпраўляюцца ў турнэ па гарадах Расіі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоФотавыстаўка "Первозданная Россия"

Фотавыстаўка "Первозданная Россия"
© Sputnik / Виктор Толочко
Паводле яго слоў, у Мінск прыехала выстава выбраных фотаздымкаў, зробленых за апошнія 8 гадоў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоФотавыстаўка "Первозданная Россия"

Фотавыстаўка "Первозданная Россия"
© Sputnik / Виктор Толочко
"Гэтыя фатаграфіі – работы як аматараў, так і прафесіяналаў. Каб зняць жывёл, выкарыстоўваліся фотапасткі высокага раздзялення коштам 6-8 тысяч долараў. Таму што так блізка чалавека барс або леапард ніколі да сябе не падпусціць", - падкрэсліў Хударожкаў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЭдуард Хударожкаў

Эдуард Хударожкаў
© Sputnik / Виктор Толочко
У Мінску работы будуць дэманстравацца два месяцы – з 1 ліпеня па 31 жніўня. Убачыць лепшыя здымкі расійскай прыроды можна бясплатна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"