https://bel.sputnik.by/20250701/dyrektar--shef-redaktar-sputnik-azerbaydzhan-aryshtavany-na-chatyry-mesyatsy-1097793194.html
Дырэктар і шэф-рэдактар Sputnik Азербайджан арыштаваны на чатыры месяцы
Дырэктар і шэф-рэдактар Sputnik Азербайджан арыштаваны на чатыры месяцы
Sputnik Беларусь
Медыягрупа "Россия сегодня" запатрабавала неадкладна вызваліць журналістаў, якія выконвалі свой прафесійны абавязак. 01.07.2025, Sputnik Беларусь
2025-07-01T17:45+0300
2025-07-01T17:45+0300
2025-07-01T17:45+0300
sputnik
азербайджан
навіны
грамадства
бяспека
палітыка
у свеце
расія
медыягрупа "россия сегодня"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/01/1097781228_0:27:846:503_1920x0_80_0_0_08c79b0f1d2def45f5c526d233032f41.png
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Суд у Баку прысудзіў дырэктара Sputnik Азербайджан Ігара Картавых і шэф-рэдактара Яўгена Белавусава да чатырох месяцаў пазбаўлення волі, пра гэта паведамляе агенцтва APA.Сёння ў Баку прайшоў судовы працэс у дачыненні да асоб, якія былі затрыманы ў выніку "аперацыі" МУС Азербайджана ў рэдакцыі Sputnik у Баку. Паводле інфармацыі агенцтва, хадайніцтвы аб выбранні ў дачыненні да затрыманых меры стрымання разгледзеў Хатаінскі раённы суд.Улады Азербайджана беспадстаўна затрымалі 30 чэрвеня сем чалавек у агенцтве Sputnik Азербайджан, у іх ліку кіраўнік рэдакцыі Ігар Картавых і шэф-рэдактар Яўген Белавусаў.Праца рэдакцыі блакіравана, да затрыманых не дапускаюць ні расійскіх дыпламатаў, ні сваякоў. Медыягрупа "Расія сёння" назвала дзеянні азербайджанскіх праваахоўнікаў неабгрунтаванымі, а абвінавачанні – надуманымі. Адзначаецца, што стан здароўя Картавых выклікае трывогу – яму неабходныя лекі, у тым ліку інсулін."Россия сегодня" запатрабавала неадкладнага вызвалення людзей, якія прафесійна выконвалі свой абавязак. Генеральны дырэктар агенцтва Дзмітрый Кісялёў заявіў, што сітуацыя выглядае наўмысным крокам з мэтай пагоршыць адносіны Азербайджана з Расіяй.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250701/paslu-azerbaydzhana-ruchana-nota-z-patrabavannem-vyzvalts-zhurnalsta-rf-1097791367.html
азербайджан
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/01/1097781228_71:0:776:529_1920x0_80_0_0_bd16649bb4b25964005c1f7498a1cee0.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik, азербайджан, навіны , грамадства, бяспека, палітыка, у свеце, расія, медыягрупа "россия сегодня"
sputnik, азербайджан, навіны , грамадства, бяспека, палітыка, у свеце, расія, медыягрупа "россия сегодня"
Дырэктар і шэф-рэдактар Sputnik Азербайджан арыштаваны на чатыры месяцы
Медыягрупа "Россия сегодня" запатрабавала неадкладна вызваліць журналістаў, якія выконвалі свой прафесійны абавязак.
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Суд у Баку прысудзіў дырэктара Sputnik Азербайджан Ігара Картавых і шэф-рэдактара Яўгена Белавусава да чатырох месяцаў пазбаўлення волі, пра гэта паведамляе агенцтва APA.
Сёння ў Баку прайшоў судовы працэс у дачыненні да асоб, якія былі затрыманы ў выніку "аперацыі" МУС Азербайджана ў рэдакцыі Sputnik у Баку. Паводле інфармацыі агенцтва, хадайніцтвы аб выбранні ў дачыненні да затрыманых меры стрымання разгледзеў Хатаінскі раённы суд.
"Рашэннем суда выканаўчы дырэктар бакінскага філіяла Інфармацыйнага агенцтва "Россия сегодня" ("Sputnik Азербайджан") Ігар Картавых і галоўны рэдактар Яўген Белавусаў прыгавораны да чатырох месяцаў пазбаўлення волі", - гаворыцца ў паведамленні.
Улады Азербайджана беспадстаўна затрымалі 30 чэрвеня сем чалавек у агенцтве Sputnik Азербайджан, у іх ліку кіраўнік рэдакцыі Ігар Картавых і шэф-рэдактар Яўген Белавусаў.
Праца рэдакцыі блакіравана, да затрыманых не дапускаюць ні расійскіх дыпламатаў, ні сваякоў. Медыягрупа "Расія сёння" назвала дзеянні азербайджанскіх праваахоўнікаў неабгрунтаванымі, а абвінавачанні – надуманымі. Адзначаецца, што стан здароўя Картавых выклікае трывогу – яму неабходныя лекі, у тым ліку інсулін.
"Россия сегодня" запатрабавала неадкладнага вызвалення людзей, якія прафесійна выконвалі свой абавязак. Генеральны дырэктар агенцтва Дзмітрый Кісялёў заявіў, што сітуацыя выглядае наўмысным крокам з мэтай пагоршыць адносіны Азербайджана з Расіяй.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"