Боевое слаживание экипажа бронепоезда Енисей группировки войск Центр - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ФСБ: у ДНР знойдзены ўкраінскія бомбы для БПЛА, начыненыя хлорпікрынам

© Sputnik / ЦОС ФСБ РФ / Перайсці ў медыябанкФСБ Расіі
ФСБ Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 01.07.2025
Падпісацца
Пара хлорпікрыну валодае ўдушлівым і агульнаатрутным дзеяннем, як баявое атрутнае рэчыва яго ўпершыню выкарыстоўвала нямецкая армія падчас Першай сусветнай вайны.
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Тайнік УСУ з самаробнымі бомбамі для беспілотнікаў, якія былі начынены забароненым баявым атрутным рэчывам хлорпікрынам, знойдзены ў ДНР, паведаміла Федэральная служба бяспекі (ФСБ) Расіі.
Тайнік быў знойдзены супрацоўнікамі ФСБ і Мінабароны Расіі каля вёскі Ілька ў Данецкай Народнай рэспубліцы.
Ва ўкраінскім сховішчы знаходзіліся "самаробныя выбуховыя прылады, якія былі абсталяваны выбуховым рэчывам (пластытам) і баявым атрутным рэчывам хлорпікрынам", паведаміла ФСБ.
Па факце выяўлення тайніка УСУ следчыя ФСБ распачалі крымінальную справу па арт. 355 "Распрацоўка, вытворчасць, назапашванне, набыццё або збыт зброі масавага паражэння" Крымінальнага кодэкса Расіі.
Паведамляецца, што хлорпікрын з’яўляецца небяспечным хімічным рэчывам, якое забаронена да выкарытсання ў якасці сродку вядзення вайны міжнароднай канвенцыяй.

Што такое хлорпікрын

Хлорпікрын быў адкрыты шатландскім хімікам Джонам Стэнхаўзам у 1848 годзе. Яго як баявое атрутнае рэчыва, якое валодае задушлівым і агульнаатрутным дзеяннем, упершыню ўжыла нямецкая армія падчас Першай сусветнай вайны.
Хлорпікрын пры высокім ціску і награванні ператвараецца ў небяспечны фасген. Уласцівасці рэчыва такія, што ён выклікае слёзацёк, змыканне, павекаў, бранхіт і ацёк лёгкіх. Таксама пад ягор ўздзеяннем пачынаюцца наймацнейшыя канвульсіі мышцы дыяфрагмы, якія не кантралююцца. Вадкі хлорпікрын выклікае цяжкое паражэнне скуры.
У канцы 1990-х гадоў мінулага стагоддзя была прынята Канвенцыя аб забароне хлорпікрыну ў якасці хімічнай зброі, да яе далучыліся амаль 200 краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ФСБ РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 30.06.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
ФСБ затрымала двух крымчан за перадачу даных СБУ
Стужка навiн
0