Лукашэнка назваў вучэнні "Захад-2025" тэстам для выпускнікоў ваенных ВНУ

© Sputnik / Виктор ТолочкоВаенныя вучэнні "Захад"
Ваенныя вучэнні Захад - Sputnik Беларусь, 1920, 01.07.2025
Падпісацца
Напярэдадні Дня Незалежнасці прэзідэнт Беларусі выступіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу.
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Захад-2025" стануць для выпускнікоў ваенных ВНУ краіны тэстам на адпаведнасць патрабаванням сучаснай вайны, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Напярэдадні Дня Незалежнасці, які ў Беларусі адзначаюць 3 ліпеня, кіраўнік дзяржавы выступіў на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу.
"Ужо ў верасні многія з вас прымуць удзел (…) у сумесным стратэгічным вучэнні Узброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2025". Для ўсіх прысутных гэта будзе новая прыступка ў павышэнні прафесійнага майстэрства і тэст на адпаведнасць патрабаванням сучаснай вайны", - заявіў Лукашэнка.
Ён выказаў упэўненасць, што выпускнікі ваенных ВНУ краіны гэты экзамен "вытрымаюць з гонарам".
"Я веру ў кожнага з вас", - падкрэсліў сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да афіцэраў.
У сваім выступленні перад ваеннымі, якія прысутнічалі ў Палацы Незалежнасці, кіраўнік дзяржавы закрануў актуальную тэму – узрастаючыя канфлікты ў розных рэгіёнах свету.
"Адначасова падпалілі Блізкі Усход. Ізраіль атакаваў Іран. Зноў пачынае іскрыць паміж Індыяй і Пакістанам. Працягваецца напружанасць вакол Тайваня", - пералічыў ён.
Пры гэтым беларускі лідар падкрэсліў, што ў ваенных канфліктах кожны дзень у свеце гінуць тысячы людзей.
"І ваенных, і мірных. Я ўжо не кажу пра забітых дзяцей", - сказаў Лукашэнка.
Беларуска-расійскія манеўры "Захад-2025" пройдуць у верасні. Мінск і Масква сумесна прынялі рашэнне знізіць параметры сумесных вучэнняў "Захад-2025" і перанесці асноўныя манеўры ўглыб тэрыторыі Беларусі ад заходніх меж. Акрамя гэтага, паводле ўдакладненай задумы беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2025" плануецца скарачэнне колькасці ўдзельнікаў амаль удвая.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 01.07.2025
Лукашэнка: у Беларусі ёсць самы жорсткі адказ на гібрыдную вайну
Стужка навiн
0